• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз хвіліну хлопец быў ужо ў старым парку. Цікаўнасць прымусіла яго не думаць пэўны час пра пошукі начлегу. Ён пракарабкаўся праз густыя зараснікі маладых асін і апынуўся на паляне.

Перад ім паўсталі рэшткі вялізнага каменнага палаца. Першы паверх уехаў у зямлю па самыя карнізы акон. Фасад другога паверха яшчэ не быў пазбаўлены ўпрыгожанняў напаўкруглых пілястраў. У промнях сонца рэшткі ўяўлялі нешта феерычнае: здавалася, што камяні ахоплены полымем. Нават зеляніна навокал — кусты, пара старых дрэў — былі як у агні. Трапяткое лісце нагадвала вогненныя языкі. І толькі доўгія мёртвыя цені на зямлі падказвалі, што гэта феерыя — ні што інакшае, як здзекі святла.

Непадалёку ад руінаў знаходзілася сажалка. Бока падышоў да яе. Паверхня нагадвала пляц, выкладзены шліфаваным гранітам, — ні плёскат, ні які-небудзь рух не хвалявалі яго. Гэта сажалка валодала чарадзейнай уласцівасцю: на яе хацелася глядзець і глядзець, чакаць нечага звышнатуральнага. Яна абуджала фантазію.

Успомніўшы пра яблыкі, хлопец прысеў на беразе, дастаў адзін, стаў акуратна выціраць яго насоўкай. Зноў яму падалося, што яблык свеціцца з сярэдзіны…

Прыкмеціўшы гэты дзіўны эфект, Бока нарэшце пачаў есці. Але яблык быў не дужа спелы. Выгаладалы за дзень, наш герой не браў гэта пад увагу.

Яго прыцягвала сажалка. Ён заўважыў, што берагі бетанаваныя. І гэта яго здзівіла. Бока нахіліў галаву над вадой і пачаў уважліва разглядваць рэшткі бетону. Нечакана з вады, якраз у тым месцы, дзе ён нахіліўся, вылецела вялікая белая птушка. Выцягнуўшы шыю, яна моцна закрычала і, лопаючы крыламі, знікла з вачэй — толькі пер'е паляцела ў розныя бакі!.. Хлопец ускочыў на ногі. Нейкую хвіліну ён нічога не бачыў і не чуў, быццам праваліўся ў цемру. Бока быў збянтэжаны не гэтулькі крыкам птушкі, колькі нечаканым яе з'яўленнем. «Адкуль яна ўзялася?» — спытаўся ў сябе. Калі б не пер'е на хвалях, ён падумаў бы, што ўсё гэта прымроілася…

Развагі не прывялі яго да якіх-небудзь высноў. Успомніўшы пра начлег, Бока, азіраючыся, пайшоў з парка.

Неўзабаве ён зноў апынуўся на знаёмай вуліцы. Як і чвэрць гадзіны таму тут было ціха і пустэльна. Хлопец накіраваўся да дома з пахіленаю верандай. Ён ужо сварыўся на сябе за перажыты спалох. Заўважыўшы кінуты на дарогу пачак з-пад цыгарэт, ён са злосцю падцяў яго. Пусты пачак падляцеў і лёпнуўся ў сцёкавую канаву. Бока абышоў тое месца, куды ён упаў, раптам пачуў ззаду моцны воплеск, што нагадваў выбух вучэбнай гранаты… Гэта новая дзіўная нечаканасць падзейнічала на хлопца, як удар бізуна па спіне. Не адважваючыся азірнуцца, ён адным махам пераскочыў праз агароджу і кінуўся да бліжэйшага дома.

II

Дзверы дома былі незачыненыя. Бока забег у сенцы — і толькі пасля гэтага асмеліўся азірнуцца. Ён быў збянтэжаны тым, што нядаўна здарылася на дарозе. Аддыхаўшыся, ён наблізіўся да дзвярэй, якія вялі ў пакой, і, пастукаўшы, гучна запытаўся:

— Ці можна?

Адказу ён не пачуў. У сенцах і за дзвярыма было ціха, як на могілках, — толькі з вуліцы, праз шчыліны ўваходных дзвярэй, чулася мернае цвырканне конікаў… Вока вырашыў, што гаспадары — на дварэ, і пакіраваў назад. Але тут ляснуў замок, дзверы пакоя скрануліся і марудна адчыніліся. Перад хлопцам паўстала таўсматая жанчына. Пагляд яе вялікіх чорных вачэй увабраў цэлую гаму пачуццяў — цікаўнасць, страх, нездавальненне. У гэтых вачах адбіваліся праменьчыкі вечаровага сонца. Баючыся, што яна можа засердаваць, Бока хуценька растлумачыў прычыну свайго наведвання:

— Даруйце, я тут праездам. Мой аўтобус пойдзе толькі раніцой. Ці не дазволіце мне пераначаваць?

— Пераначаваць? — перапытала таўсматая. Па ўсім было відаць, што гэта просьба моцна яе здзівіла.

— Так, — не адступаўся ад свайго наш герой. — Я ўпершыню ў вашай вёсцы, нікога тут не ведаю…

Ён змоўк, думаючы, што яшчэ дадаць да свайго тлумачэння. Паўза, якая наступіла ўслед, падалася яму бясконцай. Жанчына, як на тое, не спяшалася з адказам. Яна выпрабавальна ўглядвалася ў вочы «госцю», нібы жадала прачытаць у іх тое, што ён хацеў, ды не даказаў. Нарэшце яна адазвалася:

— Не, я не магу. Прабачце. — І прызналася: — Мужчыны ў гэтым доме не было ўжо год з дваццаць. Я паспела нават забыць мужчынскі дух. Дый адкуль я ведаю, хто вы. Я не засну ўсю ноч. А раптам вы які-небудзь злодзей…

Па інтанацыі яе голасу цяжка было здагадацца, ці жартуе яна, ці гаворыць сур'ёзна.

— Ды што вы, — запярэчыў Бока.

Але старая не захацела яго даслухаць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.