Юрий Татаринов - Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов - Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара.
Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт
Частка другая. Свавольствы княгіні
Частка трэцяя. Марысін парк
Мастак:

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юрый Татарынаў

Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі I - фото 1 Чарадзейныя яблыкі I Калі студэ - фото 2

Чарадзейныя яблыкі

I Калі студэнт які забавіўся ў час вакацый раптам успомніць пра родны дом - фото 3 I Калі студэнт які забавіўся ў час вакацый раптам успомніць пра родны дом - фото 4

I

Калі студэнт які забавіўся ў час вакацый раптам успомніць пра родны дом - фото 5

Калі студэнт, які забавіўся ў час вакацый, раптам успомніць пра родны дом, значыць, у яго канчаюцца грошы. Гэта няхітрая ісціна ці не тычылася і нашага героя.

Сябры зазвычай называлі яго Бока, скарачаючы гучнае прозвішча — Бачкароў. А забавіўся ён у адным з гарадкоў Латвіі, якая стала для нас далёкай. Цяністыя скверы, крамкі, рэстарацыі, нібыта лакіраваныя, брукаванкі, цэрквы і абавязкова кветкі на кожным рагу, а то базарчык, клумба ці звычайныя могілкі,— усё гэта закружыла хлопцу галаву, захапіла, як захапляе ўсмешка панны. Яму не хацелася ад'язджаць, але што было рабіць.

Білета да свайго роднага Полацка набыць яму не ўдалося. І тады ён узяў білет на спадарожны аўтобус. Так і апынуўся ў Асвеі.

Ён трапіў у Асвею позна ўвечары. Адразу ж, на вакзале, даведаўся, што бліжэйшы рэйс на Полацк — толькі а дзесятай гадзіне раніцы. А гэта азначала, што сёння яму яшчэ трэба паклапаціцца пра начлег.

Застаўшыся сам-насам з шырокім неасфальтаваным пляцам, над якім кружылася воблачка пылу пасля аўтобуса, што накіраваўся ў гараж, наш герой меў такое адчуванне, якое бывае ў момант няўдачы пасля некалькіх дзён шчасця і ўцех. Яму было сумна, таму што апынуўся

ў такой глушэчы. Бока адразу здагадаўся, што тут няма ні гатэля, ні нават больш-менш прыстойнай сталоўкі. Міжволі ён ужо шкадаваў, што выбраў такі маршрут…

Тут, покуль хлопец утоптвае пляц, маракуючы пра сваё становішча, скажам некалькі слоў пра яго знешнасць. Па-першае, ён меў высокі рост і прывабны твар. Праз гэты самы юначы твар, які не зведаў ляза, маладзён быў падобны на дзяўчыну. Вочы ў яго былі пекныя. Вялікія і задуменныя, яны выдавалі ў ім чалавека ўражлівага і разважлівага. Губы тым часам нічым не вызначаліся, і кірпаты нос таксама. Уражвалі яго светлыя, саламянага колеру валасы. Але, бадай, самым цудоўным у знешнасці хлопца было тое, што на шчоках яго іскрылася чырвань — то загараючыся, то прападаючы, яна была нібыта індыкатар яго ўнутранага стану. Апрануты Бока быў проста, без выдумак, як многія яго аднагодкі ў наш час: у сінія пацёртыя джынсы, чорную кашулю з вышытымі на грудзях краскамі і светлую летнюю куртачку з вышыўкай на кішэньцы.

Жнівеньскі дзень дагараў. Сонца размалявала ў ярка-чырвоны колер амаль палову небасхілу, запаліла акенцы хат. Бока адчуў, што застаецца менш за гадзіну да таго часу, калі яго просьба пераначаваць можа здацца дзіўнай. Трэба было спяшацца. Паправіўшы сумку на плячы, ён нарэшце пакінуў сваё месца ў цэнтры прывакзальнага пляца.

Міжволі ён накіраваўся туды, дзе было святлей — у бок сонца. Ён пайшоў па невялічкай вуліцы — і нечакана ўбачыў за паўкіламетра, у шырокай нізіне, вялікае возера. Жывая карціна заходу сонца над возерам прымусіла яго спыніцца. Хлопцава душа напоўнілася пачуццём радасці. Ён зусім не ўяўляў, што ў гэтым закутку сустрэне такую прыгажосць… Шырокай палоскай, нагадваючы пазалачоную дарожку, на паверхні вады зіхацелі промні. З таго месца, дзе стаяў наш герой, быў бачны ўвесь бераг. На ім туліліся да вады хаткі, быццам былі змытыя разводдзем. Некаторыя з іх стаялі на вадзе на высокіх палях. А крышку збоку, на другім беразе, цямнеў стары парк, — здалёк было відаць, як кружылася над дрэвамі чарада крумкачоў.

Агледзеўшы мясцовасць, Бока накіраваўся да парка. Ён ішоў па дарозе, цешыўся чысцінёй паветра і не мог сабе ўявіць, што паветра можа быць такое свежае, мяккае

і прыемнае. «Несумненна, — разважаў хлопец, — гэта паветра і гэта возера для мясцовых жыхароў — гонар».

Ён прайшоў праз усю вуліцу і ўбачыў апошні, бліжэйшы да парку, дом. Агароджа вакол яго падгніла і апіралася на кусты. Дом таксама патрабаваў рамонту, пра гэта сведчыла пахіленая і, здавалася, гатовая скаціцца ў канаву веранда. З коміна над страхой струменіў дымок. Пераступіўшы праз рэшткі агароджы, Бока падышоў да старой галінастай яблыні, сарваў некалькі самых лепшых яблыкаў. Ён не адважыўся б на гэта, калі б не выгляд тых самых яблыкаў. Чырвоныя, буйныя, яны быццам свяціліся з сярэдзіны…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x