• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бока добра зразумеў, што сказаў гэты чалавек, бо ведаў польскую мову. Яму не спадабалася вусачова панібрацтва.

— З Амерыкі? — працягваў кпліва выпытваць высокі.— Ты паглядзі!

Боку здавалася, што вусач абмацвае яго сваім недаверлівым наглядам.

Глуханямы раптам зарагатаў:

— Я ж ведаў, што ён вам будзе да душы! — грамавым голасам адказаў ён.

У хлопца перахапіла дыханне. Ён зразумеў, што гэты чалавек проста разыграў яго, прыкінуўшыся надоечы ўвечары глуханямым. І тут жа падумаў, што з гэтымі акторамі трэба быць на ўсё гатовым…

— Калі глядзець на адзенне, то гэта берберыец, — усміхаючыся, сказаў пра хлопца таўсмач. — Я быў у Берберыі і ведаю, што яны там носяць. — І раптам звярнуўся да Бокі: — Рады вітаць такога шаноўнага пана. — Ён цырымонна пакланіўся. — Я ў нейкай ступені знаёмы з вамі, бо аднойчы ўжо наведаў вашу цудоўную краіну…

«І гэты пра тое ж, пудзіла гарохавае, — падумаў наш герой. І тут жа ў яго галаве прамільгнула: — А можа, гэта лякарня для вар'ятаў?..»

— У вас яшчэ будзе час пагаманіць з маладым панам, — спыніў таўсмача той, што яшчэ нядаўна прыкідваўся глуханямым. — А зараз, панове, я хачу вас з ім пазнаёміць. Дарэчы, — тут ён састроіў вясёлую грымасу, — я і сам з ім яшчэ не пазнаёміўся…

Апошняя фраза была падобная на жарт. І сапраўды, таўсмач і вусач паднялі яе на смех. Але наш герой яе не ўпадабаў. Больш таго, яму захацелася аплявушыць хлуса.

Але тут у размову ўмяшалася панна.

— Ваш рогат, панове, нагадвае бэканне авечак, — суха сказала яна. — Ва ўсялякім разе, ягоная прычына адпавядае разумоваму ўзроўню гэтых жывёлін.

Заўвага была смелая. Здаецца, панна была шчырая і з характарам. Як бы там ні было, але яе рэпліка зрабіла сваё — смяяцца перасталі.

— Гэтак нельга, дачушка, — папікнуў панну той, каго Бока ў думках ахрысціў «хлусам». — Перад табою ўсім вядомыя, паважаныя людзі. Твая нявытрыманасць толькі прыніжае цябе ў іх вачах.

— Тата, ты абяцаў пазнаёміць нас з маладым панам, — нагадала яму дачка. — Дык будзь ласкавы, выканай абяцанне. Я не бачу нічога заганнага ні ў яго адзенні, ні ў прычосцы. Наадварот, можна сказаць, што ўсё гэта выглядае своеасабліва. Нарэшце, ён — наш госць, да таго ж іншаземец. Бачыш, які ён ураўнаважаны, нават не даў зразумець, што пакрыўдзіўся. Я ўпэўнена, што ён чалавек шляхетны! — Яна хвілінку памаўчала. Маўчалі і яе сябры, траха прысаромленыя гэтым разважным меркаваннем. Нечакана яна звярнулася да нашага героя: — Як вас завуць, пан?

Бока не ведаў, ці сердаваць на гэтых камедыянтаў, ці аддзячыць ім тым жа. Але тое, што за яго заступілася гэтакая красуня, змякчыла хлопцава сэрца. Ён прачытаў у яе вачах шчырую цікавасць да сябе.

— Мяне завуць Уладзімір, — прызнаўся ён.

— Уладзімір, Уладзімір, — адразу ж, як рэха, паўтарылі незнаёмцы.

А вусач раптам усклікнуў, нібыта зрабіў адкрыццё:

— Вальдэмар!

Здаецца, толькі зараз да кожнага з ягамосцяў дайшоў сэнс адказу нашага студэнта, — паны загулі, заківалі галовамі, паўтараючы перафразіраванае па-польску Бокава імя. Але тут зноў узяў слова «глуханямы».

— Цудоўна, — мовіў ён. — Дазвольце, пан Вальдэмар, пазнаёміць вас з маімі гасцямі і дачкою. Гэта, — паказаў ён рукою на высокага, — пан Скарлоцы, мой сусед.

Скарлоцы паважна пакланіўся.

— Гэта — пан Сліва, — працягваў знаёміць гаспадар, называючы таўсмача. — Ну а гэта — мая дачка — панна Яніна.

— Вельмі прыемна… — прамармытаў Бока, які пакуль што не вырашыў, як яму паводзіць сябе ў гэтай камедыі. Як выхаваны чалавек, ён ведаў толькі адно: у гасцях пры любых абставінах трэба захоўваць ветлівасць.

— Ну а я — пан Шадурскі,— адрэкамендаваўся «глуханямы» і таксама пакланіўся, — гаспадар Асвеі.

«Ну й маніць, — падумаў хлопец, але змоўчаў. Ён вырашыў, што не варта пакуль што выкрываць гэтых камедыянтаў.— Хочуць разыграць мяне. Што ж, няхай паспрабуюць. У рэшце рэшт смяецца той, хто смяецца апошні». Гэтая думка спадабалася яму, ён нават ухмыльнуўся.

Знаёмства хоць крыху, ды прыемна ўсхвалявала ўсіх. Цяпер яны ўсміхаліся адзін аднаму, нібыта іх чакала свята. Нават змрочны на выгляд Скарлоцы пазіраў на Боку прыязна. Ён як быццам жадаў сказаць яму: «Ну няхай сабе, гэтым разам лаяцца з табой не буду».

— Цудоўна, — сказаў Шадурскі.— Вось і пазнаёміліся. Пра астатняе ў нас яшчэ хопіць часу пагаманіць. А зараз, панове, некалькі слоў пра нашу праграму на сёння.

— Не забудзьцеся на абяцанае паляванне, — нагадаў Скарлоцы.

— Сапраўды, тата, ты абяцаў,— нечакана горача падтрымала гэтую ідэю панна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.