Людьмила Рублевская - Сэрца мармуровага анёла

Здесь есть возможность читать онлайн «Людьмила Рублевская - Сэрца мармуровага анёла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Социально-психологическая фантастика, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца мармуровага анёла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца мармуровага анёла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Людмілы Рублеўскай увайшлі прыгодніцкія, дэтэктыўныя і фантастычныя творы. Фантазія аўтара пераносіць чытача то ў таямнічыя старасвецкія маёнткі, дзе жывуць ваўкалакі і захоўваюцца пёры сініх птушак, то ў сучасны студэнцкі інтэрнат для будучых мастакоў, дзе таксама ёсць месца таямніцы і рамантычнаму каханню, то ў фантастычны горад Б*, дзе пераплятаюцца антычныя міфы і беларуская гісторыя. Героям твораў даводзіцца праходзіць праз нялёгкія выпрабаванні, але вернасць, мужнасць і сумленнасць заўсёды перамагаюць хцівасць і падступнасць. Важнае месца ў прозе Л. Рублеўскай займаюць рамантычная гісторыя Беларусі і выхаванне любові да Радзімы.
Змест: Аповесці Пярсцёнак апошняга імператара
Сэрца мармуровага анёла
Апавяданні Старасвецкія міфы горада Б*
Шляхецкія апавяданні
Дыярыуш пані
Жаніх панны Данусі
Жалезная кнопка
Мастак:

Сэрца мармуровага анёла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца мармуровага анёла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людміла Рублеўская

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці Пярсцёнак апошняга імператара - фото 1 Аповесці Пярсцёнак апошняга імператара Пралог - фото 2

Аповесці

Пярсцёнак апошняга імператара Пралог На чалавека палююць часцей чым на - фото 3

Пярсцёнак апошняга імператара

Пралог На чалавека палююць часцей чым на звера Іншыя гома сапіенсы вядома - фото 4

Пралог

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома.

Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага не засталося ў ягоных запалых вачох… Хіба той самы сіні колер, за які сябры называлі яго Валошкаю… Чалавек, нібыта спрабуючы пазнаць самога сябе навобмацак, праводзіць па зблажэлым твары рукой з тонкімі доўгімі пальцамі. Рагі гразі і крыві размазваюцца па скуры. Вось цяпер ён цалкам выклікаў бы адабрэнне ў сваіх улюбёных старагрэчаскіх кінікаў. Зліўся з прыродай. Шкада, запозна… Ён нават усміхаецца куточкамі пакусаных вуснаў. Над галавой праляцеў авадзень. Чалавека скаланае — зумканне здаецца па-здрадніцку гучным. Нібыта на гэты гук прыйдзе пагоня… Заплюшчвае вочы і прыслухоўваецца. Ціха… Ніколі не думаў, што ягоная магіла будзе такой зялёнай, прагрэтай летнім сонцам… Што ж, родная зямля, дзякуй табе хаця б за гэта. Ці я не змог даць табе волі, ці ты не схацела такога дарагога дарунка… Як у «Фрынасе» Сматрыцкага: «Разявілі на мяне свае пашчы, як варожыя пашчы, напоўненыя здрадлівымі і фальшывымі словамі. Узялі ў свае рукі сякеры і шукаюць маю душу для таго, каб яе загубіць. З усіх бакоў сеці, усюды ямы, з усіх бакоў ядавітыя джалы…»

Чаму яны з сябрамі заўсёды ўяўлялі радзіму ў абліччы Чароўнай Дамы, няшчаснай і адначасова жорсткай, за якую варта памерці і ад якой нельга чакаць удзячнасці?

Рамантыкі…

Ці то здаецца, ці сапраўды да птушынага аркестра далучаецца медзь далёкага сабачага брэху. Уся істота чалавека зусім па-жывёльнаму ўздрыгвае і намагаецца ўцякаць… Але цела ўжо зрабілася часткай зямлі. Пагоня спозніцца. Што ж, зацкаваны звер назаўсёды застанецца ў зялёнай яміне. Скрозь густыя шаты дрэваў сеюцца сляпучыя сонечныя прамяні, яны ўтвараюць лесвіцу, ніжняя прыступка — на самых грудзях чалавека, а верхнія губляюцца ў зялёна-блакітнай вышыні. Яшчэ адно, што трэба аддаць зямлі… Чалавек дастае з-пад лахманоў скрываўлены скрутак і апошнім намаганнем непаслухмяных цягліцаў хавае яго глыбей пад выварачанае карэнне сасны…

Сінія-сінія вочы чалавека на звярыным, у крыві і гразі, абліччы спыняюцца на краі маленькай аблачынкі, бачнай праз акенца ў зялёных шатах. З аблачынкі светла-светла ўсміхаецца анёл.

Маскоўскія камуналкі

Выбар быў невялікі. Або невыносная нуда палітзаняткаў, або спартыўныя секцыя, або дабрачынная дапамога самотным старым.

Магдаліна выбрала апошняе.

— Ну ты неахайніца! — жахалася аднакурсніца, паўнаватая ружовашчокая Светка-сібірачка. — Побач з табою няёмка прызнавацца, што вучымся ў Літінстытуце. Хоць бы куртку на плячы зацыравала…

— Клопаты пра знешнасць перашкодзяць майму ўнутранаму самавыяўленню! — рагатала невыносная Магдаліна, рассякаючы чарговую лужыну замшавымі чаравікамі, захляпанымі маскоўскай гразёю. — А пра Літінстытут я ўвогуле змаўчала б. Падумаеш, гонар — грамадскае даручэнне… Думала, хоць тут, у «элітарнай» установе, няма такога маразму. Будзем казаць старэчам, што мы з ЖЭСа, і кропка.

— Ну што ў табе жаноцкага, — абурылася Светка. — Я ўяўляла, што беларуская дзяўчына мусіць быць блакітнавокая, светлавалосая, лагодная…

— А я нетыповая! — Магда «прычасала» непаслухмяныя валасы рукой, ведаючы, як гэты жэст не падабаецца акуратнай сяброўцы. — І ўвогуле, я — шляхцянка па паходжанні, можа, ува мне генетычна закладзена, што без прыслугі нічога рабіць не ўмею…

Магдаліна Дарбут нагаворвала на сябе. І рукі ў яе былі ўмелыя, і сама яна — стройная, гнуткая, валасы цёмнай капой — вабіла вока, нават у самай нязграбнай вопратцы. Прыгажосць, якая не ведае сама сябе… Бровы ўзлятаюць гарэзна і крыху здзіўлена. І ў тонкіх рысах твару — чаканне шчасця і палёту і неўсвядомленая трывога — як на карцінах Батычэлі. Вось толькі сустрэнецца з паглядам зялёных вачэй выпадковы залётнік — і свой пагляд адвядзе, і пашыбуе далей, да лагодных і зразумелых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x