• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што прывяло гэтага немца ў прыватнаўласніцкі замак?.. Ну, вядома, жаданне зарабіць. Гюльсгаўзен ніколі не пакінуў бы жонку, дзяцей і свайго ўтульнага доміка, калі б не выгадная прапанова князя Станіслава. Сквапнасць найміта не ведала межаў. Ён браў грошы нават з княжацкай чэлядзі; цішком практыкаваў таксама і ў горадзе. Яго любімым заняткам быў пералік заробку. Звычайна ён забаўляўся гэтым позна ўвечары, перад сном; такая забава супакойвала яго. З гэтай мэтай ён зачыняўся ў кабінеце, даставаў з-пад ложка куфэрак і… аддаваўся асалодзе. Манеты, якія захоўваліся ў куфэрку, былі самыя розныя: і талеры, і злотыя, і сярэбраныя рублі. Захоўваліся там і розныя ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, завушніцы. Куфэрак быў запоўнены на адну трэць. Але і гэта прыемна хвалявала скнару. Спрабуючы ацаніць скарб, ён у думках пераводзіў яго ў дублоны або ў талеры. Пры гэтым, аднак, яму ніколі не ўдавалася падвесці дакладную рысу пад сваімі падлікамі.

У апошнія дні ён асталяваўся ў спальні панны Марыі. Крызіс яе хваробы, які быў вызваны прастудай, прайшоў.

У яе пачаліся схваткі. У спешным парадку з горада была прывезена павітуха. Па ўсіх прыкметах панначка павінна была радзіць з дня на дзень. Але не самі роды хвалявалі доктара, — яго хваляваў стан пацыенткі. Яна адмаўлялася прымаць ежу, не адказвала на пытанні. Іншы раз ні з таго ні з сяго слёзы маглі паліцца з яе вачэй. Яна глядзела на слуг, на доктара, але, здавалася, не заўважала іх. Бясспрэчна, яе хвалявала нейкая сумная думка. Начамі панначка трызніла, і доктар, слухаючы яе, пачынаў думаць, што яна проста страціла розум…

Здаралася, калі хворая забывалася сном, у яе пакой прыходзіла княгіня. Апранутая ва ўсё чорнае, адпаведна адзенню манашкі, з белым, мужападобным тварам, яна была падобна на ката часоў інквізіцыі. Яе пранізлівы позірк, здавалася, так і свідраваў ненавісніцу. Княгіня выношвала абсалютна пэўнае рашэнне. Наносячы адзін удар няшчаснай, яна хацела другім і, калі спатрэбіцца, трэцім разам канчаткова зламіць яе. Яна цярпліва чакала, калі нанесці гэты свой апошні ўдар. І ўдзень, і ўночы ў спальні хворай дзяжурылі аддадзеныя ёй слугі.

Панначка павінна была прайсці праз усе прызначаныя ёй выпрабаванні. На змену дням, поўным шчасця, прыйшлі дні холаду і пакут… Яна нарадзіла дзяўчынку. Адразу, як толькі гэта здарылася, слугі захінулі немаўля ў белыя прасцірадлы, палажылі ў кошык і панеслі. Люцыя, занятая клопатамі аб здароўі пані, не змагла прасачыць за гэтым. Толькі пазней, калі яна даведалася, што зрабілі з маленькай, яна зразумела, што ў хуткім часе чакае і яе пані.

Яна даведалася, што па распараджэнні княгіні, нованароджаную закапалі на Паповай горцы, побач з тым месцам, дзе не так даўно пахавалі Яна і старога Пахомія.

Цэлы тыдзень пасля родаў панна Марыя знаходзілася паміж жыццём і смерцю. Яна то трызніла, то забывалася глухім, беспрабудным сном, калі ўсім, нават доктару, пачынала здавацца, што яна памерла. Люцыі, якая ўдзень і ўночы дзяжурыла каля яе ложка, часам рабілася страшна, — яна прыглядвалася да панначкі ў час сну, прыслухоўвалася да яе дыхання і з заміраннем сэрца хрысцілася. Панна Марыя ляжала пабялелая, як палатно, і прыгожая, як ружа, якая ледзь-ледзь распусціла пялёсткі. Тое, што яна была жывая, угадвалася толькі па пунсовых і прыпухлых вуснах, — тым не менш, заўсёды ў такія хвіліны Люцыя бегала за доктарам. Доктар прыходзіў і доўга карпеў над хворай. Ён выслухоўваў праз трубачку яе сэрца, падносіў да носа нашатыр. Іншы раз ён прымаўся бубніць нешта па-нямецку, быццам сварыўся. Можа, яму таксама здавалася, што панначка мёртвая?.. Яму ўсё ж такі ўдавалася прыводзіць яе ў прытомнасць. Мабыць, з падобнымі захворваннямі ён не сутыкаўся, бо кожны раз у час такіх візітаў на твары яго заўважалася шчырая разгубленасць.

— У пляменніцы вашага мужа падарванае сэрца, — неяк прызнаўся ён старой княгіні.— Яна часта бывае ў глыбокай непрытомнасці. І можа здарыцца, што калі-небудзь я не змагу вярнуць яе да жыцця. Сэрца яе ледзь праслухоўваецца. Адзін з прыступаў можа выклікаць яго спыненне. Асабліва трывожыць мяне яе стан цяпер, калі яна так саслабела.

Адказ княгіні здзівіў Гюльсгаўзена.

— На ўсё воля Бога, — заўважыла тая. — Я і не патрабую ад вас немагчымага.

Немец уздрыгнуў, вытарашчыў вочы на гаспадыню замка. Аднак прамаўчаў.

XVI

Седзячы на кукішках, Люцыя паклала галаву на ложак панначкі. Была ноч. Але дзяўчыне не спалася. У такой паставе цяжка было заснуць. Яна чула, як патрэсквала дагараючая на стале свечка, і бачыла, калі прыадкрыла вочы, свой адбітак у люстэрках. У нейкую хвіліну ёй здалося, што панначка варухнулася.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.