• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна падышла да насыпанага пагорачка, стала перад ім на калені і пачала клапатліва расчышчаць яго ад снегу.

— Тут, ну вядома ж, я адчуваю гэта, — дадала яна ўпэўнена.

Люцыя стаяла за яе спіной, у трох кроках, і не ведала, як ёй дапамагчы. Яна хацела адвесці панначку, але разумела, што зрабіць гэта немагчыма. Шкадуючы яе, яна таксама апусцілася на калені і пачала маліцца. Яна заклікала, каб Гасподзь убачыў яе пані і дапамог ёй.

— Табе холадна, маё дзіцятка, — між тым працягвала размаўляць сама з сабой панна Марыя. — Вазьмі вось гэта. — Яна раптам зняла з плячэй пакрывала, клапатліва накінутае на яе нядаўна ў спальні Люцыяй, і накрыла ім пагорачак. — Вось так, маё дзіцятка, мая малютка… Вось так…

Люцыя хацела плакаць, але не магла. Яе ахапіў жах. Яна адчувала, што пані звар'яцела. Рукі яе апусціліся. Яна забыла пра свой заклік да Госпада, проста стаяла на каленях і слухала.

— Вось так, табе ўжо цяплей, — прыгаворвала панначка.

Люцыі хацелася крычаць ад жахлівага болю. Міжволі яна азірнулася на замак. Здалёк было відаць, як у яго вокнах па чарзе загаралася святло. Здаецца, замак разбудзіла навіна аб знікненні панначкі. Аднекуль ужо даносіліся крыкі слуг, якія былі адпраўлены на пошукі. Сям-там у Старым парку мільгала святло ліхтароў…

— Спі, родная, спі, я з табой, я побач, — пагладжваючы даланёю пагорачак, ціха гаварыла панначка. Яна раптам паклала галаву на снег побач з магілкай.

Балючая спазма сціскала горла Люцыі,— няшчасная дзяўчына не магла бачыць, як пакутуе яе пані. Нечакана яна пачула непадалёк грубыя галасы: нехта крычаў, накіроўваючыся да Паповай горкі. Паблізу, у нізіне, замільгалі агеньчыкі ліхтароў. А неўзабаве было чуваць, як захлюпаў пад нагамі мокры снег. Гэта слугі, заўважыўшы бяглянак, спяшаліся ў іх бок…

XVII

У гэтую ноч замак зноў быў ахоплены трывогай. Як толькі заўважылі знікненне панны Марыі, слуг паднялі на ногі. Першае, што было зроблена, гэта тое, што ўзялі пад варту дружынніка, які выпусціў панну Марыю за браму. Пазней, калі бяглянку вярнулі, Люцыю па загадзе княгіні неадкладна выслалі ў Кляціху.

Панна Марыя не праяўляла ніякіх прыкмет жыцця. Дарэмна доктар Гюльсгаўзен імкнуўся знайсці яе пульс. Усё гаварыла пра тое, што яна мёртвая. І ўсё ж такі доктар не спяшаўся з канчатковым заключэннем. Яго няўпэўненасцю тут жа пакарысталася княгіня. Яна аб'явіла ўсім, што панначка сканала… Цела памерлай памылі і палажылі ў дамавіну белага колеру. На наступны дзень, з раніцы, у Развітальную залу былі дапушчаны візіцёры. Гаспадыня замка жадала, каб усе як мага хутчэй пераканаліся ў тым, што панна Марыя сапраўды памерла.

Панначка ляжала ў сваёй белай сукенцы — той самай, у якой яе калісьці маляваў Гнезскі. Твар яе быў белы, як снег. Затое вусны, здавалася, былі пунсовымі, і кожны, хто з'яўляўся ў зале, думаў, што яны нафарбаваныя…

Доктар Гюльсгаўзен па-ранейшаму сумняваўся. Ён не ўхваляў тое, што княгіня так спяшалася з пахаваннем панначкі. З другога боку, ніякіх довадаў да таго, што панначка жывая, у яго не было. Сэрца няшчаснай не праслухоўвалася.

На другі дзень, пад вечар, калі час візітаў скончыўся, ён увайшоў у залу і, надзеўшы манокль, зноў схіліўся над целам, — пашчупаў пульс, затым прыклаў люстэрка да носу панначкі. Ён нават укалоў яе іголкай. Але ўсе гэтыя эксперыменты нічога для яго не прасвятлілі. Пагайдаўшы агеньчыкі свечак, ён спусціўся з подыума і прысеў у бліжэйшае крэсла. Лоб і шыя яго ўзмакрэлі ад унутранага напружання. Яму здавалася, што ў гэты вечар яго пацыентка выглядае не так, як раніцой: і пастава ў яе была як быццам іншай, і колер твару. Такія перамены не здараюцца, думаў ён, з сапраўднымі нябожчыкамі. Доктар цяжка ўздыхнуў…

Ён не пачуў, як адчыніліся дзверы і ўвайшла княгіня. Чорным воблакам бясшумна праплыла яна па зале, паўстала перад задумлівым доктарам. Заўважыўшы яе, Гюльсгаўзен уздрыгнуў.

— Ну як? — накіраваўшы свой пранізлівы позірк, спытала гаспадыня замка.

Немец ужо дзяліўся з ёй сваімі сумненнямі. Ён нават асмеліўся выказаць сваё нездавальненне з нагоды спешкі з пахаваннем; ён адчуваў, што развеіць яго няўпэўненасць можа толькі час.

— Неверагодна! — шчыра прызнаўся ён і развёў рукамі, выказваючы тым самым сваю бездапаможнасць. — Першы такі выпадак у маёй практыцы.

— І ўсё-такі? — намагаючыся атрымаць больш пераканаўчы адказ, дапытвалася княгіня.

— Дайце яшчэ дзень, — папрасіў доктар. — Не спяшайцеся.

— Не толькі дня — нават гадзіны не дам, — адказала княгіня. — Ужо выклікалі лудзільшчыка. Вы зараз жа зробіце ўскрыццё і бальзамацыю.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.