• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Люцыя, — раптам пачула яна выразны спакойны голас пані.

Служанка ўздрыгнула, падняла галаву. Яна ўбачыла, што панна Марыя сядзіць у ложку і глядзіць на яе.

— Панначка, мілая, вам ужо лепш! — радуючыся, усклікнула Люцыя і паднялася.

— А што гэта было са мной? — спытала панна Марыя. — Здаецца, я спала тут цэлую вечнасць! Я хварэла?.. — Яна палажыла сабе руку на жывот і спытала: — Дзё маё дзіця? Што з ім?

Люцыя ўздрыгнула ў другі раз. Нягледзячы на тое, што яна чакала гэтага пытання, цяпер, калі яно было зададзена, яна разгубілася. Гледзячы сабе пад ногі, яна з цяжкасцю вымавіла:

— У вас была дачка…

— Была?.. Ты гаворыш — была?.. — спытала панначка. — Вядзі ж мяне да яе! Дзе яна?..

Панна Марыя рашуча скінула коўдру і пачала спускацца з высокага ложка. Нечакана, схапіўшыся за галаву, яна са стогнам павалілася ў абдымкі служанкі. Нарэшце панна Марыя адчула сябе крыху лепш. Схапіўшы Люцыю за руку, яна сказала:

— Вядзі мяне да маёй дзяўчынкі! Гавары хутчэй, дзе яна?

Люцыя маўчала, холадна глядзела кудысьці ўбок. Яна баялася прывесці ў роспач пані сваім адказам.

— Чаму ты маўчыш? — спытала панна Марыя. — Ты павінна сказаць мне ўсю праўду!

Люцыя заплакала. Слёзы шчодра паліліся з яе вачэй, і ўсё роўна яна не адказала.

У панны Марыі раптам перасохла ў горле.

— Гавары!.. — праз сілу прагаварыла яна. Люцыя пахітала галавой, адказала:

— Не магу. Не маю сілы!..

— Яна мёртвая?..

Люцыя моўчкі кіўнула галавой.

— Як гэта здарылася?

Як магла, Люцыя нарэшце паведаміла пра тое, што чула ад чэлядзі.

— Божухна, якая жорсткасць!.. — адазвалася панна Марыя. — Загубіць малютку, ні ў чым не вінаватае стварэнне!.. Які грэх!.. Гэта ж усё роўна, што загубіць анёла!.. І яна гаварыла, што захоўвае законы Божыя!.. — Панначка задрыжэла. — Хай будзе яна праклята!

Яна не плакала. Адчай яе быў на мяжы вар'яцтва; ёй хацелася памерці.

— Правядзі мяне туды, — нечакана папрасіла яна. — Хачу пабачыць яе магілку.

— Панначка, вельмі прашу вас, — пачала ўгаворваць яе Люцыя. — Не цяпер, не сягоння.

Але панна Марыя не слухала яе. Яна павярнулася і, як была ў доўгай начной сарочцы, шагнула да дзвярэй.

Люцыя схапіла пакрывала з крэсла і накінула яго на плечы пані. Ёй нічога не заставалася, як пайсці следам за ёю.

Яны выйшлі ў калідор. Наўрад ці панна Марыя ўсведамляла, што робіць. Безразважлівасць завалодала ёю. Пераадолеўшы парадную лесвіцу, яна прыблізілася да дзвярэй і адным штуршком адсунула цяжкую жалезную засаўку…

На вуліцы было холадна і сыра. На чорную зямлю камякамі валіў снег. Быццам дзве здані, панна Марыя і Люцыя, абедзве босыя, прабеглі па замкавым двары. Каля брамы заезных варот іх спыніў дружыннік.

— Нельга! — гучна сказаў той, калі панна Марыя ўчапілася пальцамі ў каваныя пруты брамы.

— Ты адчыніш, — ціха, але ўпэўнена адказала ахоўніку панначка. — Ты ж ведаеш мяне. І ты ведаеш, што мне туды трэба.

Ахоўнік нарэшце пазнаў яе. Ён пакланіўся, потым сказаў:

— Не дазволена, ваша міласць. Загад княгіні Ізабэлы. Пачуўшы ненавіснае ёй імя, панна Марыя выхапіла кінжал з ножан разгубленага ахоўніка і, замахнуўшыся ім, хрыпла крыкнула:

— Ты хочаш, каб я закалола цябе?.. Адчыняй! Адчуваючы, што ахоўнік не рашаецца, яна кінула яму пад ногі кінжал і раптам ціха сказала:

— Зразумей ты, добры чалавек, там, за гэтымі варотамі, мая дачка, маё дзіця. Яна чакае мяне. Я павінна быць з ёю!..

Гэта нечаканае адкрыццё падзейнічала на ахоўніка мацней, чым пагрозы. Ён ведаў, што зрабілі з малюткай. І ён не мог не спачуваць панне Марыі. Паразважаўшы з хвіліну, ён раптам падышоў да брамы, адамкнуў замок і зняў грымучыя ланцугі. Брама, скрыпнуўшы, адчынілася…

Панна Марыя кінулася ў чорную бездань аркі.

Вакол замка, на адкрытых месцах завываў сваю дзікую песню жорсткі вецер. Паляны былі белыя ад снегу. Сілуэты адзінокіх дрэў здалёк нагадвалі вялізныя чарнільныя кляксы на белай паперы.

Знаёмай алеяй бяглянкі неўзабаве дабраліся да мастка. Мінуючы яго, яны апынуліся на тэрыторыі новага парка. Нягледзячы на апраметную цемру, здалёк на Паповай горцы ўгадвалася каплічка. Панна Марыя накіравалася ў той бок…

Непадалёк ад старых крыжоў, якія пакасіліся і былі аблеплены слоем снегу, стаялі два стройныя, ненатуральна высокія крыжы. Панна Марыя пазнала свежыя магілкі Яна і псаломшчыка. Побач з імі, бліжэй да магілы Яна, быў насыпаны зусім маленькі пагорачак, — пакрыты слоем снегу, ён быў ледзь прыкметны.

— Тут, — сказала яна з нейкай дзіўнай радасцю, якая выклікала страх. — Вось дзе яна, мая дачушка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.