• Пожаловаться

Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-05-0167-7, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юрий Татаринов Чарадзейныя яблыкі

Чарадзейныя яблыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя яблыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі Сэрца панны Марыі Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак:

Юрий Татаринов: другие книги автора


Кто написал Чарадзейныя яблыкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чарадзейныя яблыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя яблыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Скажы, скажы ж што-небудзь! Не маўчы! Толькі на адно імгненне ў вачах духоўніка мільганулі праменьчыкі папроку, — ён са шкадаваннем паглядзеў на Яна, — але тут жа твар яго прыняў ранейшы паважны выраз.

— Вытры твар, — уладарным тонам сказаў ён. — Не прыніжай сябе. Усім дрэнна: і нам, і тым, хто за гэтымі сценамі. Каму раскоша — той паратунку не атрымае. Смерць забярэ ўсіх, рана ці позна. Трэба толькі з годнасцю яе сустрэць.

— Смерць? — абазваўся Ян.

Выказаўшы меркаванне пра тое, дзеля чаго іх зачынілі, ён пры слове «смерць» схамянуўся, быццам яго ўдарылі. Ён не хацеў мірыцца з думкаю пра тое, што яму давядзецца хутка памерці.

— Мукі страшэнныя спасціглі нас, — працягваў Лагафет, — пякельныя дзеці вакол нас. Мы сустрэлі цеснату і скруху. Але выйсце ёсць!

— Выйсце? Якое? — з надзеяй усклікнуў Ян. — Гавары, стары!

— Тады клікну я імя Гасподняе, — адказаў Пахомій. І, перахрысціўшыся з пачуццём, ён пачаў маліцца: — Госпадзі! Уратуй душы нашы. Ты літасцівы, Гасподзь, і справядлівы, і міласэрны. Дапамажы нам.

Убачыўшы расчараванне на твары Яна, Пахомій сказаў раптам так гнеўна, так, што Ян спалохаўся яго голасу:

— Глядзі на мяне! Глядзі і паўтарай!

З хвіліну ён маўчаў, быццам унушаў позіркам Яну свой загад. Потым пачаў чытаць:

— Уратуй, Госпадзі, душы нашыя ад смерці, вочы — ад слёз і ногі — ад спатыкання. Будзем хадзіць перад абліччам Гасподнім па зямлі жывых. Хай вернуцца душы нашы ў спакой твой…

Усёй сваёй існасцю, усёй душою жадаючы выбрацца з гэтай ненавіснай яму каменнай клеткі, Ян спачатку аднымі вуснамі, а потым і на ўвесь голас стаў паўтараць за Лагафетам:

— Агарнулі мяне хваробы смяротныя, пакуты пякельныя спасціглі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі. Тады клікнуў я імя Гасподняе. Госпадзі! Уратуй душу маю. Гасподзь літасцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш. Хай беражэ Гасподзь прастадушных: я ўвесь знямог, і ён дапамог мне.

Знаёмыя словы напаўнялі яго душу, а разам з ёю і цела дзіўным цяплом. Ён паўтараў за Лагафетам — і адчуваў, што дрыжыкі яго паступова праходзяць і пакутлівыя спазмы — як вынік смагі — паволі заціхаюць. Словы, больш дакладна, сэнс, які яны неслі ў сабе, — станавіліся для яго хлебам, вадою і цяплом. Ён яўна адчуваў, як яны вылечваюць яго. Жадаючы не адстаць ад старога, ён паўтараў і паўтараў:

— Вярніся, душа мая, у спакой твой, бо Гасподзь умілажаліўся за цябе. Ты збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз і ногі мае — ад спатыкання. Буду хадзіць перад абліччам Гасподнім па зямлі жывых…

Толькі на другую ноч іх зняволення яны змаглі заснуць. Яны спалі, прыціснуўшыся адно да аднаго. Сон іх быў чуткім: трывожыў страшэнны холад. Часам ім здавалася, што і душа іх вось-вось пакіне адубелае цела. Розум мутнеў, сон чаргаваўся з непрытомнасцю. У сне Яну бачылася мора. Абодва яны плылі кудысьці на лодцы — і вада была паўсюль, як вясной у разводдзе. Яна шумела высокім вадаспадам, пенілася, бурліла і распырсквала мірыяды кропель у паветры. Здавалася, вада была зусім блізка. Шурпатым языком яны лізалі ў сне парэпаныя вусны — і былі ўпэўнены, што п'юць яе…

На наступны дзень Ян заставаўся ляжаць на каменнай падлозе ў паўзабыцці. Ён жыў толькі сваім унутраным святлом. Здані, што паўставалі перад яго вачамі, набылі для яго матэрыяльнасць і нават колер. Ён не думаў пра княгіню, бо паспеў дараваць ёй. Ён думаў толькі пра панну Марыю. Думка пра яе давала яму дзіўнае супакаенне і радасць. Толькі яны, гэтыя думкі, і звязвалі яго са светам жывых. Ён думаў, што ў яго ўсё добра і што, адпачыўшы, ён неўзабаве адправіцца да каханай.

Лагафет жыў малітвай. Холад і смага хутка падарвалі яго здароўе; зняволенне ў капліцы стала для яго тым апошнім подыхам, які так лёгка гасіць агеньчык свечкі. Чытаючы малітвы, ён не думаў пра тое, праведна ці няправедна пражыў сваё жыццё. Псаломшчык даўно засвоіў, што нікому не дадзена жыць без памылак. Ён маліўся, жадаючы даказаць Госпаду сваю шчырую веру. Ён ганьбіў ворагаў, якія акружалі яго «цямніцу», славіў Госпада. Часам ён гаварыў моцна, як бы губляючы самавалоданне. І тады голас яго выразна чулі дружыннікі, якія стаялі на варце за дзвярамі. Міжволі ім рабілася не па сабе. Яны адчувалі сябе вінаватымі ў пакутах гэтага старца. У такія хвіліны яны ў адчаі хрысціліся. Але страх іх пры гэтым не змяншаўся.

— …Сабакі атачылі мяне, — хрыпеў даведзены да адчаю Лагафет, — хеўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае. Можна было палічыць усе косткі мае, а яны дзівяцца, робяць з мяне відовішча, дзеляць рызы мае між сабой і за адзежу маю кідаюць жэрабя.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя яблыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя яблыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.