Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары правадыр лагодна ўсміхнуўся і сказаў:

— Мы нават вось што зробім. Калі вы ненадоўга спыніцеся ў нас у гасцях, людзі падрыхтуюць для вас маё ўласнае каноэ.

Падарожнікі з радасцю прынялі прапанову.

Маладзенькія дочкі правадыра паднеслі кожнаму з іх халаднаватага гранатавага соку. Пакуль рыхтавалі каноэ правадыра, Мафута крыху паспаў у густым ценю мсасавага дрэва.

Калі да берага падагналі лодку, у Цікі дух заняло.

Лодка была цудоўная. Доўгая і зграбная, з высока ўзнятым над вадою носам і шырокім чырвоным тэнтам на карме. Барты былі аздоблены шырокімі жоўтымі і чырвонымі палосамі, і гэта надавала лодцы горды, зухаваты выгляд. Цікі не мог адарваць ад яе вачэй.

— О-о-о! — вымавіў ён у захапленні. Астатнія падарожнікі нерухома застылі на месцы, любуючыся яе хараством.

— Не будзем траціць часу, — сказаў высокі воін. — Суша з месца не кранецца.

Воіны і чацвера юнакоў-тубыльцаў ускочылі ў лодку і прыўзнялі чырвоныя вёслы. Мафута таксама залез на карму пад тэнт і ўзяў у рукі вялікае жоўтае вясло.

— Я буду рулявым, — сказаў ён цвёрда. — За стырном павінен сядзець самы мудры чалавек.

— А я сяду на носе, — гукнуў Цікі. — Буду назіраць за камянямі і парогамі.

Мафута падаў каманду, і пад развітальныя воклічы жыхароў вёскі, што стоўпіліся на беразе, лодка накіравалася на сярэдзіну ракі. А там вёслы дружна апусціліся ў ваду, і каноэ паляцела наперад, як птушка.

Цікі азірнуўся — з берага ім усміхаліся і махалі рукамі, але праз імгненне і вёска, і людзі зніклі з вачэй.

Цэлы дзень лодка плыла ўніз па цячэнню.

Такой асалоды ад паездкі ў лодцы Цікі яшчэ ніколі не адчуваў. Ён сядзеў высока на носе і ўважліва глядзеў наперад. Калі заўважаў на вадзе якую небяспеку — вялікія камяні ці бярвенні, — ён крыкам папярэджваў Мафуту.

Ні хвіліны не адпачывалі вёслы: высока ўзнімаліся і, бліснуўшы на сонцы, апускаліся ў ваду, пераліваючыся срэбрам, як пляскатыя рыбіны, і каноэ імкліва ляцела наперад.

Абапал Цікі імчаліся зялёныя берагі, і за кожным выгібам ракі перад яго вачыма адкрываліся новыя цудоўныя краявіды.

Імклівы бег лодкі наганяў страх на жывёл, што былі на берагах альбо знаходзіліся ў вадзе. Алені, не дапіўшы, спалохана ўцякалі на бераг, бегемоты з шумным плюханнем ныралі ў ваду, кракадзілы паспешліва адплывалі з мелкаводдзя.

Абапал ракі лес поўніўся тысячагалосым крыкам птушак, і ні на момант не сціхаў узрушаны лямант малпаў.

У такт вёслам воіны спявалі песню:

Сушы вёслы,
Мачы вёслы,
Вёслы ўгору,
Вёслы ўніз.

Рытм песні падганяў весляроў. На чорных спінах іскрыліся кроплі поту, на плячах і руках перакочваліся мускулы, і лодка ляцела наперад, як страла.

Падарожжу надыходзіў канец.

Вячэрнія цені моцна выцягнуліся, калі Мафута накіраваў лодку к берагу.

— Адсюль да школы ўжо блізка, — сказаў ён. — Прайсці толькі лес.

Воіны і Цікі з Мафутам выйшлі з каноэ і паціснулі рукі чатыром рыбакам, якія павінны былі вярнуцца на лодцы назад.

— Перадайце вашаму правадыру вялікае дзякуй, — сказаў ім Мафута. — Мы не забудзем яго дабрату.

Усе пастаялі на беразе, пакуль прыгожая лодка не знікла з вачэй, і падаліся ў лес. Навокал паступова цямнела, апалены сонцам лес выпраменьваў вячэрнюю духмянасць.

Ледзь прыкметная сцяжынка перайшла ў добра пратаптаную сцежку, якая, нарэшце, вывела на шырокую, роўную, пясчаную дарогу.

Неўзабаве Цікі ўбачыў здалёку школьны будынак.

Які ён быў прыгожы! Трохпавярховы, з вялікай верандай, павітай цяністымі паўзучымі раслінамі, з сотняй акон, у якіх ззяла, адлюстроўваючыся, вячэрняе сонца.

Школа была абгароджана каменнай сцяной з прыгожымі жалезнымі варотамі.

Калі яны падыходзілі, маленькі хлопчык заўважыў іх, імгненне пастаяў, вылупіўшы вочы, а потым стрымгалоў кінуўся ў вароты і знік з вачэй.

К таму часу, калі Цікі, Мафута і воіны прыйшлі на двор, навіна абляцела ўсіх, і іх сустрэў натоўп школьнікаў і школьніц, якія ўзрушана мармыталі нешта, у захапленні пазіраючы на страўсавае пер'е, скураныя шчыты і зіхатлівыя коп'і воінаў.

Цікі адначасова адчуваў і збянтэжанасць, і гордасць. Такое здарылася б і з любым іншым навічком, які з'явіўся б у школу з эскортам з васьмі суровых воінаў!

Калі яны спыніліся, з будынка выйшаў высокі чалавек і прывітаў іх.

— Хто да нас прыйшоў? — спытаў ён, весела бліснуўшы вачыма. — Вярхоўны Правадыр?

Цікі пачаў паспешліва тлумачыць:

— Не... ці бачыце, пане...

Але Мафута паклаў яму руку на плячо і, усміхнуўшыся, сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x