Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам Цікі стаў як укапаны: проста перад ім быў слон!

Момант быў жудасны. Чалавек і звер пазіралі адзін на аднаго, і Цікі ад страху застыў, як каменная статуя. Ён хацеў павярнуцца і кінуцца наўцёкі, але не мог зварухнуцца.

Слон захроп нейкім глыбокім гартанным храпам і гучна заляпаў вялізнымі вушамі.

— Цікі! — каля хлопчыка апынуўся высокі воін і схапіў яго за руку. — Адкуль ты тут?

Яго голас патануў у магутным трубным гуку.

— Слон! Уцякайма! — Цікі з воінам павярнуліся і пабеглі.

Паветра зноў страсянулася ад страшэннага рыку, зямля задрыжала ад удару магутнай нагі. Амаль за самай спіной уцекачы чулі трэск галін і дрэў. Быццам ураган імчаўся па лесе альбо зямля расколвалася ад землетрасення.

Нарэшце хлопчык і воін схаваліся за тоўстае дрэва.

Звярыны рык і тупат усё набліжаліся. Раптам Цікі выпадкова глянуў угору і ўбачыў знаёмую постаць. Гэта ж Мафута! Хіба яго можна з кім-небудзь зблытаць.

Далей усё адбывалася з хуткасцю маланкі.

У паветры мільгануў хобат, за ім паказаліся велізарныя пярэднія ногі слана — не больш як за пяць крокаў ад уцекачоў. Мафута імкліва выцягнуў руку, схапіў кап'ё, што тырчала ў спіне слана, і з усяе сілы пацягнуў да сябе, аж мускулы на руках надзьмуліся. Нейкі момант кап'ё ўпіралася, але потым падалося і вылезла.

Слон абазваўся пранізлівым рыкам і захроп ад болю. Круцячыся на месцы, ён раптам убачыў Мафуту.

Ніколі раней Цікі не прыкмячаў у сваім старэйшым сябры такога спрыту! У імгненне вока Мафута ўскараскаўся на самую верхавіну дрэва, быццам за ім гналася зграя лесуноў.

А слон пакруціў хобатам, шалёна затрубіў, ударыў па зямлі пярэднімі нагамі і ўтаропіўся на Мафуту, які пагойдваўся на самай верхавіне дрэва. Потым слон павярнуўся да яго спіной і патупаў прэч. Пра Цікі і воіна ён зусім забыўся.

Цікі асцярожна вылез з-за дрэва, як яшчарка з-пад каменя, — як вельмі шчаслівая яшчарка!

— Цяпер злазь, Мафута! — гукнуў Цікі.

Воіны адзін за адным далучыліся да яго, задралі галовы і з усмешкай пазіралі на Мафуту.

— Чаго вы там сядзіце? Спускайцеся! — гукалі яны.

На нейкі час стала ціха.

Потым пачуўся Мафутаў голас:

— Я б з ахвотай...

— Дык не марудзьце.

— Хіба вы не бачыце, я не магу злезці, — сарамліва сказаў Мафута. — Як я забраўся на самую макаўку, розуму не дабяру. Я тут заблытаўся, не магу варухнуцца.

Унізе ўсе затрэсліся ад нястрымнага смеху. Але гэта быў вясёлы смех, у ім гучала ўдзячнасць Мафуце. Усе радаваліся, што слон цяпер спакойна сабе трухае да знаёмых пашаў і будзе жыць яшчэ доўга і шчасліва...

Раздзел дзевяты. Канец падарожжа

— Трэба спяшацца, — сказаў высокі воін, калі ўсе ўдосталь нагаварыліся, прыгадваючы ўсё, што адбылося. — Час у дарогу, а то спознімся.

— Нават не паеўшы? — перапужаўся Мафута. — З учарашняга дня нічога ў роце не было.

Хуценька расклалі агонь і згатавалі ежу.

Калі ўсе пад'елі, адразу рушылі ў дарогу, хоць Мафута бурчаў, што нягожа падарожнічаць на поўны страўнік.

— Самі вінаваты, — абурыўся высокі воін. — Навошта столькі елі?

Ішлі па беразе рачулкі, пакуль яна не ўлілася ў вялікую раку, што цякла на ўсход, і далей пайшлі ўздоўж яе.

Воіны крочылі так шпарка, што Цікі не раз даводзілася даганяць іх бегма. А высокі воін усё прыспешваў падарожнікаў.

Нават Мафута падганяў, і сам не адставаў ні на крок — цяжару ад лішняй ежы ён ужо не адчуваў.

Незадоўга да поўдня, у самую спёку, калі дрэвы адкідвалі кароценькія цені, падарожнікі прыйшлі ў вялікую вёску. Усе жыхары высыпалі паглядзець на прышэльцаў.

Стары правадыр узняў руку ў знак прывітання.

— Куды кіруецеся, воіны? — запытаў ён.

— У Галоўную Школу, — адказаў Мафута. — Павінны быць там да захаду сонца.

Навокал замармыталі і зацмокалі языкамі, а правадыр з сумненнем пакруціў галавой:

— Не паспееце. Дарога вельмі далёкая.

Цікі глянуў на раку, што зіхатліва пералівалася пад паўдзённым сонцам, і запытаў:

— Ці далёка на ўсход цячэ гэта рака?

— Вельмі далёка. Яна перасякае раўніну да самага канца сушы і ўліваецца ў мора. Чаму ты пытаешся, хлопчык?

— А ці ёсць у вас лодка? — пытаўся далей Цікі. — Не маленькая, а вялікая? Каб у яе маглі сесці дзесяць чалавек.

— Вунь яно што! — у адзін голас усклікнулі Мафута і некалькі воінаў — яны зразумелі, што задумаў Цікі.

Правадыр усміхнуўся:

— Мы рыбакі. Вядома, лодкі ў нас ёсць. Усякія — і вялікія, і малыя, вузкія і шырокія.

— Ці не пазычыце вы нам самую вялікую, каб мы маглі даплыць на ёй да школы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x