Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перш-наперш папрасілі ў таўстухі гаршчок з фарбай. Тая нешта прабурчала ў адказ, але калі ёй усё растлумачылі, твар жанчыны расцвіў радаснай усмешкай.

— Увесь гаршчок бярыце, — сказала яна. — Уся фарба ваша.

Гаршчок панеслі да кала з прывязаным да яго бабуінам. Малпа нешта злосна залапатала, калі ўбачыла, што да яе набліжаюцца людзі.

— Што ж, пачнём, — даў знак Мафута, і ўсе пачалі старанна і весела мазаць бабуіна чырвонай фарбай. Неўзабаве ўвесь ён, з галавы да ног, заззяў ярка-чырвоным колерам. Толькі круглыя вочкі злосна гарэлі — чорныя шарыкі на ружовым твары.

Відовішча было такое, што і пяром не апісаць. Людзі стаялі, узяўшыся ў бокі, і качаліся ад рогату, пакуль слёзы не пацяклі па шчоках.

Жанчына падыбала ў сваю хаціну і вынесла яшчэ адзін гаршчок.

— Ад апошняй коўдры жоўтай фарбы крышачку засталося, — сказала яна. — Можна абмазаць яму далоні і ступні. Вось будзе пацеха!

Так і зрабілі. Потым двое сялян выцягнулі з зямлі кол і панеслі чырвона-жоўтага бабуіна за аколіцу.

Жыхары вёскі, смеючыся і гамонячы, рушылі за імі ў поле.

Наперадзе крочыў малады правадыр, за ім — яго дарадца, а за дарадцам — Цікі і Мафута. Ззаду два чалавекі неслі палонніка. Усе астатнія жыхары вёскі — старыя, моладзь і дзеці — замыкалі шэсце. За імі беглі сабакі.

Мафута зайграў на дудцы вясёлую мелодыю, і сяляне гучна заспявалі — неўзабаве вораг будзе пераможаны!

Працэсія пачала падымацца на ўзгорак, што панаваў над полем. З вяршыні людзі зірнулі ўніз, і перад вачыма паўстала жудасная карціна. Кукурузныя палеткі скрозь кішэлі бабуінамі. Малпы дзелавіта шнырылі між напалову аголеных кукурузных сцяблін, нібыта працавітыя мурашкі.

— Вы толькі гляньце на іх! — задыхаючыся ад гневу, усклікнуў правадыр. — Грабежнікі!

Відовішча сапраўды было страшнае, і Цікі аж затросся ад абурэння. Бабуіны зрывалі кожны кукурузны пачатак, які трапляўся пад лапы.

Правадыр нецярпліва павярнуўся да людзей, што неслі кол з бабуінам, і запытаў:

— Вы гатовы?

Тыя кіўнулі галовамі.

— Пускайце яго! — загадаў правадыр.

Стракатага бабуіна хуценька адвязалі ад кала і адпусцілі.

Малпа з усіх ног кінулася бегчы з узгорка да сваіх родзічаў, на хаду злосна агрызаючыся.

І тады ўсё адбылося так, як меркавалася. Калі чырвона-жоўты бабуін прабег паўдарогі ўніз па схіле, не перастаючы шалёна гыркаць і нешта гучна лапатаць, адзін рослы бабуін глянуў угору. Убачыўшы нейкую дзіўную жывёліну, ён абазваўся пранізлівым крыкам. Усе астатнія малпы ўзнялі вочы на ўзгорак і ўбачылі чырвона-жоўтага звера, які імкліва ляцеў на іх. Закрычаўшы ад жаху, уся зграя кінулася наўцёкі.

Нейкі момант каляровы бабуін стаяў у здзіўленні і нерашучасці, потым памчаўся яшчэ хутчэй, даганяючы сваіх прыяцеляў. Але малпы прыпусцілі з усіх ног, ратуючыся ад жахлівай пачвары.

І гэтак яны беглі — размаляваны бабуін, які ніяк не мог зразумець, чаму яго племя ўцякае ад яго, і перапалоханыя малпы, што ратаваліся ад нейкага чырвона-жоўтага д'ябла, які гнаўся за імі па пятах!

Уся зграя бабуінаў — вялізныя і маленькія, старыя і маладыя, самкі і іх вывадкі — неўзабаве зніклі за грэбенем наступнага ўзгорка, набіраючы ўсё большую хуткасць, а за імі гнаўся іх адзінокі раз'юшаны родзіч.

Сяляне пляскалі ў далоні і смяяліся.

— Перамога! Перамога! — чуліся крыкі.

Усе пачалі скакаць ад радасці.

— Яны ні на хвіліну не спыняцца, — сказаў нехта, — пакуль не ўцякуць за сотню міль адсюль, пакуль з бабуіна не сатрэцца фарба.

Цікі і Мафуту паднялі ў паветра і пасадзілі на чыесьці магутныя плечы — як герояў вялікай бітвы.

Людзі пачалі спускацца з узгорка і ўсю дарогу да вёскі спявалі гімн перамогі.

Позна вечарам яны, вядома, наладзяць урачысты баль, каб адсвяткаваць слаўную перамогу над грабежнікамі.

Раздзел сёмы. Разгром браканьераў

— Наша вёска, — абвясціў раніцой правадыр, — вырашыла аддзякаваць вам. Мы высока цэнім вашу ролю ў выгнанні бабуінаў.

Усе прысутныя сустрэлі гэтыя словы шэптам ухвалы. Мудрыя старыя дарадцы правадыра заківалі галовамі ў знак згоды, і вяскоўцы ветліва ўсміхнуліся Цікі і Мафуту.

Адчуўшы на сабе позіркі людзей, Цікі збянтэжыўся.

— З гэтай прычыны, — гаварыў далей правадыр, — мы вылучылі самых смелых воінаў суправаджаць вас да самага канца вашага падарожжа. Гэта наш знак павагі да вас.

Наперад выступілі восем высокіх воінаў у велічных ваенных уборах — на плячах яркія леапардавыя шкуры, вялікія страўсавыя пер'і на галовах, бліскучыя коп'і і моцныя скураныя шчыты ў руках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x