Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось на беразе мелкаводнай, але шырокай ракі, пад цямнеючым небам хлопчык і яго дарослы сябар пачалі гатаваць вячэру.

Калі вогнішча разгарэлася і затрашчала, Мафута ўзяў свой мяшок з маісавай мукой і сунуў усярэдзіну руку, але адразу закрычаў ад болю.

— Што з табой? — спалохана запытаў Цікі: ён падумаў, што Мафуту ўкусіла чырвоная мурашка.

Але Мафута нічога не адказаў, а толькі зноў асцярожна сунуў руку ў мяшок і выцягнуў з яго калючы скрутачак.

Гэта быў вожык! Але ён меў занадта падазроны выгляд — сыты і санлівы. Мафута памацаў у мяшку рукой.

— Усё зжор, да апошняга, — прабурчаў Мафута. — Усю муку з'еў гэты... гэты... — знямеўшы ад абурэння, ён паказаў пальцам на вожыка.

— Нічога, Мафута, — засмяяўся Цікі. — У маім мяшку крышку засталося. З голаду не памром.

Яны адпусцілі вожыка на волю і пазіралі, як ён ляніва пакаціў сваё сытае цела ў лес.

Цікі з Мафутам пераглянуліся і гучна зарагаталі.

Раздзел шосты. Нашэсце бабуінаў

— Ох! — войкнуў, прачынаючыся, Мафута. — Усе косці баляць. — Потым прысеў і пачаў асцярожна размінаць рукі і ногі.

— У мяне таксама, — азваўся Цікі і прыгадаў падзеі ўчарашняга дня — лясны пажар і выратаванне.

У паветры яшчэ вісеў едкі пах гару. Павекі ў Цікі былі чырвоныя, вочы крыху шчымелі.

Але калі Цікі і Мафута акунуліся ў халодную ваду ракі, бадзёрасць вярнулася да іх, і новы дзень падарожжа яны пачалі ў цудоўным настроі.

Падарожнікі ішлі берагам, цешачыся прыемнай свежасцю раніцы і лёгкім пяшчотным ветрыкам.

Крочылі яны нядоўга і неўзабаве падышлі да невялікага вадаспада. Вада крыху воддаль ад яго была празрыстая і спакойная. Яна так вабіла сваёй прахалодай і прыгажосцю, што, доўга не думаючы, хлопчык скокнуў у раку і плаваў, плаваў, пакуль не пачаў выбівацца з сілы. Тады ён вылез на вузкі і доўгі выступ скалы, які цягнуўся ззаду вадзянога вала.

Хлопчык пайшоў па каменнай касе, ледзь праціскаючыся паміж стромкай скалой і вадзяным каскадам.

Як тут было цудоўна і таямніча! Нібы ты перанёсся ў дзівосную, незнаёмую краіну...

Раптам Цікі ўбачыў пячору — грот, якога з берага за вадой не было відаць. Напэўна, утварыўся ён даўно-даўно, у час абвалу, калі з каменнай сцяны адваліўся вялізны кавалак скальнай пароды.

Хлопчык увайшоў у грот.

— Вось дзе сховішча Рачных духаў! — уголас падумаў Цікі. — Пэўна, я першы з людзей ступіў сюды нагой.

З заміраннем сэрца азірнуўся Цікі навокал. Промні сонца прасейваліся скрозь заслону вады, што імкліва абрыналася з вышыні, і асвятлялі сцены грота мяккім, мігатлівым святлом, падобным на серабрыстыя сонечныя зайчыкі.

Гэта быў чароўны палац са смарагдаў, у якім панавалі прахалода і спакой.

Раптам скрозь глухі гул вады Цікі пачуў сваё імя. Ён нехаця выбраўся з грота і вярнуўся на бераг да свайго сябра, на твары якога прачытаў трывогу.

— Я за цябе баяўся, — сказаў Мафута, уздыхнуўшы з палёгкай. — Думаў, ці не трапіў ты да кракадзіла альбо Рачнога духа!

Пайшлі далей, адчуваючы прыліў новых сіл. Па дарозе ім трапляліся вёскі, у якіх крыніцай біла жыццё — усюды зямля добра радзіла, таму што шмат ручаёў і рэчак шчодра паілі яе сваёй вільгаццю.

Апоўдні падарожнікі падняліся на ўзгорак, ад стомы ледзь перастаўляючы ногі. Зірнулі ўніз. Пад імі раскінулася вялікая вёска, залітая спякотным паўднёвым сонцам. Але была яна з выгляду нейкая сонная.

— Сёння мы многа і хутка ішлі, — з надзеяй у голасе намякнуў Цікі.

Мафута шырока ўсміхнуўся:

— Правільна. Тут самае, здаецца, зручнае месца для адпачынку.

Падарожнікі спусціліся з узгорка і ўвайшлі ў вёску.

Цікі адразу са здзіўленнем заўважыў, што вёска была нейкая малалюдная. Толькі некалькі старых сядзелі ля хацін; мажная жанчына памешвала нешта ў вялікім чорным гаршчку, што стаяў на агні; невялікая чародка дзяцей гуляла ў нейкую гульню. На санцапёку спалі некалькі сабак, тры-чатыры кураняткі грэбліся ў пяску.

Калі Цікі добра прыгледзеўся, яго ўразіла тое, што твары ў людзей былі засмучаны. Некаторыя старыя падперлі рукамі галовы, а таўстуха з выгляду была само няшчасце. Нават дзеці гулялі неяк нявесела, бязрадасна.

Усе так аддаліся смутку, што нават не заўважылі гасцей.

— Што ў іх тут здарылася? — здзіўлена запытаў Цікі.

— Відаць, нейкая бяда абрынулася на вёску, — усхвалявана адказаў Мафута. — Можа, чума якая?

— Альбо паводка, — выказаў здагадку Цікі.

— Ці не воіны на іх напалі?

— А можа, злыя духі праклялі?

— Ва ўсякім разе, трэба даведацца, — вырашыў Мафута.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x