Поль Элюар - З табой

Здесь есть возможность читать онлайн «Поль Элюар - З табой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З табой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З табой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць чытача з лепшымі творамі вядомага французскага паэта-камуніста, лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».

З табой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З табой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кроў! Нават і яна саткана з грошай.
I на зямлі не знойдзеш чалавека,
Які ні разу,
Ні разу грошай не трымаў у пальцах!

ПОЎНАЯ ПЕСНЯ

1939

МЫ ІСНУЕМ

Ты бачыш вечар: ён выйшаў са шкарлупіны сваёй,
Ты бачыш лес, захутаны ў прахалоду.

Ты бачыш дол у воблаках марудлівага неба,
Высокі снег, як мора,
I мора — вышынёю да нябёс.

I дасканаласць каменя, ласкавасць дрэў,
I гарады ты бачыш у пазалоце смутку,
Дзе тратуары просяць прабачэння.
Глядзіш на плошчу — там у адзіноты статуя свая,
Яна ўсміхаецца. Ёсць у кахання свой адзіны дом.

I бачыш ты звяроў —
Двайнятак-хітруноў: адзін з'яўляецца ахвяраю другому —
Браты нявінныя — змяшаліся іх цені
З пустэчаю крыві.

Ты бачыш мілае дзіця, калі яно гуляе і смяецца,
Яно зусім маленькае
і нават менш
Ад птушаняці на галінцы дрэва.
Ты бачыш краявід, ён мае прысмак масла,
Няма там для камення месца.
Зямля
ўсю зеляніну лету аддае, а лета ўсю зямлю пладамі засцілае.
Жанчыны выйшлі з люстра старажытнага,
Табе прыносяць маладосць сваю
і веру ў маладосць тваю,
Адна ахутала цябе празрыстым вэлюмам —
Ты ўпотай бачыш свет,
свет без цябе.

*

Ды з намі будзе жыць усё!

Звяры лясныя — мае штандары,
Даліны, добрыя мае прыгоды,
Лісцё — карысная заслона гарадоў,
Вас павядуць наперад людзі.

Так, людзі! Знізу — пот, і кроў, і слёзы,
Але ў душы — вялікія надзеі.

I бачу: людзі, чулыя, патрэбныя,
Скідаюць з плеч ярмо нікчэмнае, як смерць.
Адпачываюць радасна пад шолах сонца.

БЕЗУПЫННАСЦЬ ПАЭЗІІ

Вачыма і пальцамі я вывучаю: усмешкі,
На досвітку травы дрымотныя —
Яны ўстаюць, калі набліжаецца статак:
Грудзі, якія забыліся на голад
I сорам;
Жанчыну — супольніцу чулую
Кахання млявага і кахання небывалага,
Жанчыну, якая прыслухоўваецца
Да жыцця, да плачу,
Да зялёнай выспы цішыні.

Вачыма і пальцамі я вывучаю ўсмешкі,
Я адлюстроўваю іх.
Хто яны, пяшчотныя істоты,
Якія расе ўсміхаюцца
I мой спакой сцерагуць?

Сонца мякчэй за кратовую шкуру,
Віхор закруціўся, упаў на лоб.
Нерухомая ноч зламана,
Скінута гордая маска,
Разваліўся ланцуг.
Разгортваецца ліст.
Працяг маёй усмешкі —
Вочы мае і пальцы.
Маладосць наша з ласкай
Нараджае зару над зямлёй.

АДКРЫТАЯ КНІГА

1940

ЖЫЦЬ

Мы рукі маем — вы і я, каб іх з даверам аддаваць.
Наце вам руку маю, я вас далёка павяду.

Я жыў па свеце шмат разоў,
змяняўся нанава мой твар
З парогам кожным, з кожнай новаю рукой.
I адраджалася вясна, па звычцы,
Яна захоўвала і для сябе, і для мяне часовы снег,
Смерць і нявесту будучую —
Са сціснутымі і расслабленымі пальцамі пяццю.

Мае гады заўсёды мне дарылі
Жаданне новае для іншых жыць
I кроў у сэрцы мець — для іншых сэрцаў.

Ах, я празорлівы хлапчук! Быў і застаўся ім,
Калі гляджу на белату дзяўчат слабых, сляпых:
Яны, паверце, прыгажэй за месяц бледны, тонкі,
Бо ён стаміўся адлюстроўваць шляхі жыцця.
Шляхі жыцця! Дарогі дрэў, імхоў,
Туману і расы,
I цела юнага, якое не ўзыходзіць адзінока
На прыступкі сваёй зямлі;
Яго люляюць вецер, холад, дождж,
Стварае лета з хлопчыка мужчыну.
Доблесць мая — жыць у кожнай руцэ.

Ёсць адна толькі смерць — адзіноцтва.
Ад пяшчоты да ярасці, ад ярасці — да яснасці
Я ствараю самога сябе і жыву ў істотах усіх,
Я — ва ўсіх порах года, у сонцы, ў аблоках.
Мінаюць сезоны, а я — малады,
I дужасць мая ад таго, што жыву.
Я — заўжды малады! Над маімі руінамі кроў палае мая.

Нашы рукі патрэбны для іншых рук.
Самай большай спакусай будзе наша любоў:
Гэтак пушча вяртае радасць пушчы другой,
I зямлю сваю — небу, неба — ночы такой,
Дзе рыхтуецца дзень несканчоны.

КРЫЧАЦЬ

I стала ўсё прасцей:
Хлусні незразумелыя пейзажы я перакуліў,
I жэсты цьмяныя, і дні пустыя я перакуліў.
Закінуў я за край зямлі дурныя чуткі байкі —
Пачаў крычаць!
Раней тут гаварылі вельмі ціха: ўсе гаварылі і пісалі
Занадта ціха.

Рассунуў я граніцы крыку,
I стала ўсё прасцей.
Я ў смерці адабраў той погляд на жыццё,
З якім яна свет засланяла ад мяне.

Адзін адзіны крык —
Падманаў столькі знікла,
Што ўжо ніколі больш не знікне
Ўсё, вартае жыцця!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З табой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З табой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З табой»

Обсуждение, отзывы о книге «З табой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x