Поль Элюар - З табой

Здесь есть возможность читать онлайн «Поль Элюар - З табой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З табой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З табой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць чытача з лепшымі творамі вядомага французскага паэта-камуніста, лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».

З табой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З табой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ноч надыходзіць.

Як празрыстая глыба,
Я зліваюся з ноччу.

НАДВОР’Е, ЯКІМ ЯНО БЫЛО 14 САКАВІКА

Заклінальнік птушак, любімец дзяцей,
Я чакаю вясны.
I сонца іголкі
Шыюць вэлюм шаўковы світання.

Ізноў гляджу на сваю маладосць
Між колераў лёгкіх
Першых красаванняў —

На ўзбярэжжы першых траў,
Дзе вада ў святло пераходзіць.

НАТУРАЛЬНАЯ ПЛЫНЬ

1938

ЛІСТАПАД 1936

Зірніце, як працуюць будаўнікі руін —
Учэпістыя, тлустыя, бязглуздыя і змрочныя.
Для дабрабыту ўласнага ўсё б знішчылі на свеце:
Ім растаптаць бы чалавечую душу
I ўсё высокае спаліць датла!

*

Прывычным можа стаць усё.
Апроч тых птушак алавяных,
Апроч нянавісці іх да святла,
Апроч таго, каб уступіць ім месца.

*

Гаварыце пра неба! Неба ўжо чыстае,
Нас не хвалюе, што восень прыйшла.
Гаспадары аж ботамі тут грукаюць.
Забылі мы пра восень,
Забудзем і сваіх гаспадароў.

*

Горад убывае, акіян паўстае
з кроплі выратаванай вады,
З аднаго дыяменту, адшліфаванага зарой.
Мадрыд — горад прывычны для тых, хто пакутаваў
Ад жахлівага дастатку, ненавіснага для нас:
Мы пакутавалі ад галечы, без якой няма дастатку.

*

Хай рот да праўды вернецца сваёй!
Усмешка і дыханне — звенні звязаныя.
Адкідвай, чалавек, бязглуздзіцу свайго мінулага!
I чалавеку чалавек хай будзе братам,

I розуму дасць крылы вольныя!

ЗБОРШЧЫЦА ЯЗМІНУ

I
Светлыя грудзі яе ў кусты апускаліся,
Быццам нарогі раніцы яснай,
Быццам крыніца,
Быццам нос карабля.

II
Рукі яе амаль непрыкметна
Да гнуткіх галін дакраналіся.
Яна працавала ў спякоту,
Напаўголая,
Са спрытнасцю звонкіх ільдзінак.

ІІІ
За межамі яе сілуэта Зямля і неба старэлі.

IV
Яна збірала зоры
Там, дзе іх не бывае.
Нястомна яна збірала
Ўвогнішчы пырскі вады.

ДАКЛАДНАСЦЬ ЧАЛАВЕЧАГА СЭРЦА

О, дакладнасць чалавечага сэрца!

Усе адценні хараства,
Адточаныя формы і выкрутасы іншыя,—
ўсё толькі для таго,
Каб простаю дарогаю ісці да мэты.

Дакладнасць
Няўмольнага прасоўвання праз гушчы
Размоў і пацалункаў выпадковых,
Устойлівасць асноў
У розумах мужчын,
жанчын,

I дзіўнасць контураў аблокаў,
Якой няма за межамі аблокаў.

СЛОВЫ-МАЛЮНКІ

Прысвячаецца Пікасо

Каб усё зразумець:
Нават дрэва — будучы човен,
Дрэва — ўцеху яшчарак і ліянаў,
Зразумець агонь для сляпога,

Каб зліць у адно крыло і расу,
Сэрца і хмару, дзень і ноч,
Акно і зямлю неабсяжную.

Каб сцерці
Грымасу нікчэмнасці,
Што заўтра будзе купацца ў золаце;

Каб адсячы
Крыўлянне
Гігантаў, задаволеных сабою;

У імя вачэй усіх на свеце,
Адлюстраваных ва ўсіх вачах,

Убачыць, што ўсе жывыя вочы —
Прыгожыя,
Як свет вялікі, увабраны імі.

Каб людзі ўсе смяяліся шчасліва
Ад спякоты і холаду,
Ад смагі і голаду;

Каб словы
Былі шчодрыя,
Быццам абдымкі;

Каб спалучыць
Купальшчыцу і раку,
Крышталь і танцорку маланкавую,
Світанне і набраканне грудзей,
Жаданне і дзіцячую слухмянасць;

Каб жанчыне
Самотнай, задуменнай
Даць абрысы пяшчотаў,
Якія ёй сняцца;

Каб даць пустыням цень —
Замест пустыні,
У якой
Жыве мой цень...

Даброты
Ўласныя
Аддаць,
Любоў
Маю
Аддаць.

Правы і абавязкі бедняка

ЗМРОК МЕСЯЦА СТУДЗЕНЯ

Змрок месяца студзеня. Ледзь тлее надзея аб волі
У глыбіні вачэй. Там зара, як пустая бутэлька...

ВЫНІК

Сам ён дзіву даецца, што дагэтуль жыве.
Ён пакідае ў лапах галечы
Сутнасць свайго існавання.

Яго матылёчкі пагаслі,
Летнія дні змізарнелі,
Зоры яго патанулі.
Яго жанчыны, дзеці і мужчыны — мёртвыя
Таму, што больш яго не бачаць.

У яго за спіною — туман,
З гэтае хвіліны ён — нічый,
Ён загінуў.

ПАГАНАЕ СЛОВА

Грашам наяўным варта давяраць,
Як сонцу, што схавана:
Грашам наяўным, як зямлі бязвокай,
Як холаду, дзе грэюцца адны плюгаўцы-чарвякі!
Грашам наяўным... Нават і давер
Паўзе да іх на пузе па паркеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З табой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З табой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З табой»

Обсуждение, отзывы о книге «З табой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x