Поль Элюар - З табой

Здесь есть возможность читать онлайн «Поль Элюар - З табой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З табой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З табой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга знаёміць чытача з лепшымі творамі вядомага французскага паэта-камуніста, лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».

З табой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З табой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крытыка паэзіі.— Гэта другая элюараўская «Крытыка паэзіі» (першай заканчваўся зборнік «Само жыццё», 1932 г.).

Федэрыка Гарсія Лорка (1899—1936), выдатны іспанскі паэт і драматург. Быў адным з арганізатараў Мадрыдскага саюза антыфашысцкай інтэлігенцыі. Расстраляны франкістамі 19 жніўня 1936 г.

Сен-Поль-Ру (1861—1940) — вядомы французскі паэт і драматург, які ў маладосці быў паэтам-сімвалістам. Сен-Поль-Ру не вытрымаў здзекаў, якія ўчынілі гітлераўцы: яны ўварваліся ў яго дом у Брэтані, цяжка паранілі яго дачку і знішчылі ўсе яго рукапісы. Неўзабаве паэт памёр у Брэсце (паўночна-заходняя Францыя).

Жак Дэкур (сапраўднае імя Даніэль Дэкур дэ Манш, 1910—1942) — французскі пісьменнік, камуніст, актыўны ўдзельнік Руху Супраціўлення, арганізатар Нацыянальнага камітэта пісьменнікаў і першы рэдактар яго друкаванага органа — газеты «Летр Франсэз». Быў арыштаваны паліцыяй, перададзены ў рукі гестапа і забіты 30 мая 1942 г. у форце Мон-Валер’ен каля Парыжа.

ГАРАЧАЯ ПРАГА ЖЫЦЬ

Эпіграфам да кнігі з’яўляюцца словы Элюара: «Калі я пісаў гэтыя вершы, я ведаў, што яны будуць ілюстраваны малюнкамі Марка Шагала».

У кнізе было дадзена дваццаць пяць малюнкаў і каляровы франтыспіс работы Марка Шагала. Там жа быў змешчаны верш Элюара, прысвечаны мастаку.

ПАЛІТЫЧНЫЯ ВЕРШЫ

Зборнік выйшаў у выдавецтве Галімара з прадмовай Луі Арагона. Адкрыўся словамі «Ад далягляду адзіночкі да далягляду ўсіх людзей».

У Iспаніі.— Элюар, звязаны даўняй дружбай з многімі дзеячамі іспанскай культуры, увайшоў у 1945 годзе ў Камітэт дапамогі іспанскім дэмакратам.

Поль Ваян-Куцюр’е — французскі пісьменнік і мастак (1892—1937) з’яўляўся адным з заснавальнікаў Французскай камуністычнай партыі, членам яе ЦК, галоўным рэдактарам газеты «Юманітэ».

«Мэтай паэзіі павінна быць практычная ісціна» — адно з любімых выслоўяў Элюара, якое належала мяцежнаму і памершаму ў невядомасці паэту Дзюкасу. Ён друкаваўся пад імем графа Лотрэамона. Пазней яго «Песні Мальдарора» сталі настольнай кнігай французскіх пісьменнікаў-авангардыстаў. «Патрабавальныя сябры», да якіх звяртаецца Элюар,— гэта ўсе тыя, хто не прымаў яго грамадзянскай лірыкі.

УРОК МАРАЛІ

Грэцыя, мая ружа розуму — адзін з асноўных паэтычных цыклаў гэтай кнігі.

У маі-чэрвені 1949 г. Элюар разам з вядомым французскім барацьбітом за мір, мастаком і публіцыстам Іван Фаржам (1899—1953) наведаў партызанскія раёны Грэцыі ля гары Грамос. Адтуль ён пісаў дачцэ Сесіль: «Я зрабіў цудоўнае падарожжа ў свабодную Грэцыю. Там я сапраўды пражыў цэлую эпоху майго жыцця. Партызаны і партызанкі праяўляюць цуды мужнасці, надзеі, прыгажосці... У апошнюю ноч чатыры тысячы сялян і салдат, усе з аўтаматамі, наладзілі нам трыумф. Чыталі мой верш «Афіна». Гэта быў мітынг у абарону сусветнага міру, і ўсе спявалі, танцавалі».

ПРЫСВЯЧЭННІ

У імя дружбы.— Марсель Кашэн (1869 — 1958) — выдатны дзеяч французскага і міжнароднага рабочага руху, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Французскай камуністычнай партыі.

Пераможцы.— Васіль Леўскі (1837—1873) — выдатны дзеяч рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Балгарыі.

Рахунак да аплаты.— Ілья Эрэнбург (1891— 1967) — быў асабістым сябрам Элюара. Яны разам вялі падрыхтоўку да Сусветнага кангрэса дзеячаў культуры ў абарону міру. Кангрэс адбыўся ў жніўні 1948 г. у польскім горадзе Вроцлаве.

Прадмовай Эрэнбурга аб творчасці Элюара адкрываюцца дзве кнігі паэта, выдадзеныя ў Маскве ў 1958 г.: на французскай мове «Выбраныя вершы» (выдавецтва замежнай літаратуры) і на рускай мове (Дзяржлітвыдавецтва).

СССР — надзея наша.— Элюар двойчы наведаў Савецкі Саюз: у 1950 г.— па запрашэнню Саюза пісьменнікаў СССР і ў 1952 г. з выпадку юбілеяў Гюго і Гогаля. Элюар бачыў у нашай краіне ўвасабленне надзеі лепшых людзей свету.

ЗДОЛЕЦЬ УСЁ СКАЗАЦЬ

Паэты, якіх я ведаў.— Луі Арагон (1897) — выдатны французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч, адзін з лепшых сяброў і паплечнікаў Элюара, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». У 1977 г. узнагароджаны Савецкім урадам ордэнам «Дружбы Народаў».

Жан Фрэвіль (1898) — французскі пісьменнік і крытык. Пераклаў па французскую мову многія творы класікаў марксізма-ленінізма.

АБЛІЧЧА МІРУ

Кніга выйшла ў выдавецтве «Серкль д’ар», як альбом з паэтычнымі подпісамі Элюара пад малюнкамі Пікасо.

З НЯВЫДАДЗЕНАГА

Жаку Дзюкло.— Адзін з вершаў гэтай паэтычнай нізкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З табой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З табой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З табой»

Обсуждение, отзывы о книге «З табой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x