Райнэр Рыльке - Санеты Арфею

Здесь есть возможность читать онлайн «Райнэр Рыльке - Санеты Арфею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Санеты Арфею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Санеты Арфею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Райнэр Марыя Рыльке — сусветна вядомы аўстрыйскі паэт пачатку XX стагоддзя.

Санеты Арфею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Санеты Арфею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ВОСЬМАЯ ЭЛЕГІЯ

Прысвячаецца Рудальфу Каснеру

Адкрытымі вачамі цэлы свет
стварэнне бачыць. Вочы ў нас,
наадварот, на ўсе бакі
расстаўлены, нібыта пасткі
навокал выхадаў на волю.
Што звонку ёсць, мы пазнаём
з аблічча ўсіх жывёл; змалку мы яшчэ
дзяцей няволім, навучыўшы іх
усе прадметы бачыць дагары,
а не адкрыты свет, які ў звяроў
на іх абліччах гэтакі глыбокі.
Не мае смерці свет.
Бо толькі мы
смерць бачым; а свабодны звер
сваю пагібель мае за сабою,
наперадзе ж ён бачыць бога. Хай
ідзе у вечнасць тое, што ідзе,
як рэкі, як крыніцы, як патокі.

У нас няма нідзе такога дня,
каб адкрываў нам чыстую прастору,
дзе кветкі скрозь і скрозь раслі б.
Заўсёды свет такі: у ім нідзе нічога
няма — каб без нічога; чысціні
нябачнай, поўнай подыху, каб знала
усё бясконца; знаючы ж усё, каб не жадала.
Так дзіця
у гульнях забывае ўсё, пакуль
сабой не зробіцца, калі памрэ.
Хто блізкі смерці — той яе не бачыць,
бо пазірае ўбок вачамі звера.

О закаханыя! Калі б яны
адно другому светлы далягляд
не засцілі, напэўна, што змаглі б
даўмецца, поўныя здзіўлення...
Ці памылкова, выпадкова, ім
прастор адчынены не ўсім адразу...
Але ніхто пераступіць мяжы
свае не можа; кожны з іх таму
сваім зноў светам робіцца памалу.
А мы, ўзіраючыся ў акт стварэння,
мы толькі бачым гэты свет заўжды
бязмежнасці адбіткам, на які
смуга дыхання нашага асела.
Або здаецца нам, што звер, нямы,
спакойным позіркам сваім наскрозь
нас працінае. Вось які ён — лёс:
стаіць насупраць, і нішто яго
не ўражвае; вось так і чалавек,
і толькі так, насупраць ён заўсёды.

Калі б ён нашую свядомасць меў,
той звер, што ўпэўнена ідзе на нас
ці ў іншы бок,— ён нас бы павярнуў
на свой, звярыны, шлях. Аднак яго
быццё бясконца неабдымнае, і нам
не зразумець яго, не зразумець
яго тугой не стомлены пагляд.
I там, дзе будучыню бачым мы,
Усё ён бачыць, а ва Усім —
сябе суцэльнага заўсёды.

О гачасце тых малых істот,
што застаюцца ў мацярынскім лоне;
о шчасце мухі, той, што ў шлюбны час
ляціць сама ў сябе: ёй лона — Усё.
Упэўненасць няпоўную згадай
у птушкі, што дваістасць знае
свайго паходжання, нібы яна —
душа этруска мёртвага, які
ў прастор прыняты, дзе ягоны дах —
спакойныя фігуры. О, як той
бянтэжыцца, хто робіць свой палёт,
прарваўшы лона! О, як страшна ён
сябе баіцца, рэжучы паветра!
Яго палёт, як трэшчына на вазе.
Так кажана нябачны воку след
фарфор вячэрні неба працінае.

I мы: заўсёды, ўсюды — гледачы,
ўсё бачым, выйсця ж нам нідзе няма!
Мы поўныя праз край! Мы робім лад.
Лад рушыцца! Мы ладзім зноў яго
і распадаемся паволі самі.

Хто павярнуў нас так, што мы
заўжды супроць таго, хто выйсце мае?
А ён выходзіць на апошні свой курган,
адкуль відзён былы абсяг жыцця,
ён спыніцца ў задуме, азірнецца...
Мы ўсе жывём у вечным развітанні.

ДЗЕВЯТАЯ ЭЛЕГІЯ

Навошта, калі падаспела нарэшце пара
тэрмін жыццёвы адбыць, нібы лаўр, чыя зелень —
самая цёмная зелень, чый кожны лісточак
хвалісты па беражках (як усмешка ветру),—
навошта тады чалавечнасць? Навошта, ад долі
адрокшыся, прагнуць яе?
О, не дзеля шчасця —
загадзя пасмакаваць сваю блізкую страту —
і не з цікаўнасці да выпрабоўвання сэрца —
здолеў бы гэта і лаўр. ......................

Не, а таму, што Зямное важней, і ў нас
мае патрэбу Зямное — няхай крыху хісткае.
Нам, самым хісткім, яно сама раз. Адзін раз.
Толькі ўсяго адзін раз. Раз і не болей.
Раз гэты, толькі адзін,
раз быць зямным існаваннем —
гэта, здаецца, і ёсць непаўторнасць, канечнасць.

Гэтага прагнем усе! Толькі б дабіцца!
Толькі б здабытак у простых руках утрымаць,
у перапоўненым позірку, ў сэрцы маўклівым!
Хочам Зямнымі быць.
Каму перадаць гэта потым?
Лепш захаваць назаўсёды сабе... На той свет
што з сабой возьмеш? Не возьмеш Убачанасць,
добра спазнаную тут, і мінулых падзей.
Значыць, адны толькі болі, спазнаныя лепш,
і даўгачасны свой вопыт кахання. I ўсё...
Толькі ўсяго, невымоўнае толькі.
Што з гэтым зробіш
там, сярод зорак? А зоркі найбольш невымоўныя.
З гор у даліну вандроўнік не будзе прыносіць
жменю зямлі невымоўнай, а чыстае слова,
цяжка здабытае там, і гарычкі сцябліну
з жоўта-сіняю кветкай. Мы, пэўна, жывём
тут, каб казаць чыста: «дрэва, дом, студня, акно».
Самае большае: «вежа, калона». Казаць.
О, так казаць, каб падказваць сутнасць, схаваную
ў рэчах самім гэтым рэчам. Хітруе зямля
моўчкі, калі падбівае ўсіх закаханых
жарам страсцей сваіх іншых паліць?
Вось парог — абаім закаханым
пераступіць іх уласны парог,
тымі стаптаны, якія ішлі,
і тымі, што прыйдуць...
як гэта лёгка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Санеты Арфею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Санеты Арфею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Санеты Арфею»

Обсуждение, отзывы о книге «Санеты Арфею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x