Рылько Алесь
Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)
Алесь Рылько
Стуканок у аблавушцы
Хто-хто, а Пiлiп Стуканок умее жыць. Той-сёй дык i пазайздросцiць яму можа. Шанцуе Пiлiпу ў жыццi таму, што ў яго пад шапкай-аблавушкай розуму многа. Столькi многа, што сабе хапае i нават iншы раз свайму хаўруснiку можа пазычыць на разжытак. Па сакрэту, вядома, - каб лiшняе вока не бачыла. Людзi ж ведаеце якiя? Убачаць тваё старанне i - балам-балам! - разнясуць па ўсiм свеце. Лепш рабi ўсё цiхенька, крадком. Не кiдайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робiць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць "самага выгаднага" жанiха.
Стуканок i з выгляду непрыкметны. Невялiкага росту, з твару дробненькi, абтырканы рудой шчацiнай. Заўсёды носiць шапку-аблавушку, якая мае толькi адну латку. Не, ён не бедны. Гаспадарка ў яго спраўная, i грошы ёсць "на чорны дзень". Жонка Малання прагаварылася суседзям, што добры жмут новенькiх сторублёвак схаваў некуды. А латка на аблавушцы Пiлiпа з'явiлася пасля таго, як з горада прыязджалi паляўнiчыя. Нiчога не напаляваўшы, яны ўвечары выпiлi, закусiлi, а потым папрасiлi Стуканка падкiнуць угору шапку. Той не вельмi вагаўся, бо, як праваднiк, разам закусваў з паляўнiчымi, i ў чарку, вядома, заглядваў разам з iмi. Таму ў яго на тую хвiлiну i рызыкi было занадта шпурнуў угору шапку. Стральцы як смальнулi з пяцi ствалоў!.. Цi паверыце, пацэлiлi! У шапцы такая дзюрка атрымалася, што праз яе добры сабака праскочыў бы. Засталiся толькi адны вушы аблавушкi. Паляўнiчыя далi Стуканку за страту дваццаць рублёў i паехалi дамоў. А ён падабраў ашмоцце, дома залатаў i носiць. Шкадаваў трохi, казаў:
- Мала ўзяў. Стралялi ж упяцярых, - трэба было з кожнага па дзесятцы спагнаць.
Стуканок у калгасе не працуе. Ён - вартаўнiк сельпо, i яшчэ каня там даглядае. Яго жонка Малання, якая славiцца сваiм языком-брытвай, так сказаць, напалавiну калгаснiца: мiнiмум працадзён вырабiць, а астатнi час куёўшыцца ў сваёй немаленькай гаспадарцы. Вольнага часу ў яе зусiм няма: языком безупынна менцiць, дома нахапок усё робiць, а яшчэ прыбiральшчыцай у сельпо... Таму Стуканок не без падставы iншы раз i кажа: "Мая сям'я служачых! Жонка ў мяне iнцiлiгентка. На свiнаферму, зарэж яе, працаваць не пойдзе! Не iдуць жа даяркамi, свiнаркамi настаўнiцы, урачы цi там наша бухгалтарша з сельпо? А каб я сваёй Маланнi купiў капялюш са стужкамi, дык яна была б як пава сярод курэй!"
Такiя праўдзiвыя словы Пiлiп Стуканок кажа толькi тады, як здарыцца яму дзе-небудзь пачаставацца чужой гарэлкай. Тады ў яго рызыкi значна больш, i ён "рэжа людзям праўду ў вочы".
Ачухаўшыся, дакарае сябе: "I трэба ж было мне спавядацца! Сядзi, як мыш пад венiкам, - лепш будзе. Сядзi цiха - не будзеш ведаць лiха".
А калгас Пiлiпу i яго Маланнi вельмi патрэбен. Калодзеж артэзiянскi прасвiдравалi, дык i Стуканок там ваду бярэ. Нядаўна электрыку ў хату праводзiлi, потым радыё. "Сельпоўскiх iнцiлiгентаў" таксама не прамiнулi. Калгасны манцёр сказаў:
- Хоць бы гэты Заморыш зусiм не здзiчэў... - i падключыў яму i радыё, i святло.
Стуканок за клiчку "Заморыш" зусiм не крыўдзiўся, маўляў завi мяне хоць гаршком, толькi ў печ не стаўляй...
Асаблiва Стуканку патрэбен калгас вось чаму: карову ж сваю на печы не прывяжаш, ды i на зiму накасiць ёй сена трэба. А калгас вялiкi, пашы ў яго многа, лугоў таксама хапае. Так што i Стуканок уварве сабе там патрэбны клок, напамiнаючы на гэты раз аб тым, што жонка ў яго - калгаснiца...
Хоць Стуканок i скардзiцца на нейкую хворасць, але гэта ад благога вока, каб не сурочылi, а, больш таго, каб не пазайздросцiлi... Здароўя ў яго, гэтак як i розуму, на дваiх хопiць. Неяк зiмой учадзела Малання ў лазнi, дык ён яе на саначках за цэлы кiламетр дамоў прывёз. Прытым, заўважце, жанчына - сама сабой: на саначках можа змясцiцца толькi наслаўшы дошак.
Малання ўпадабала такую "хуткую дапамогу" i з таго разу часта ездзiць з лазнi на сваiм мужу. Нiзкарослы Пiлiп спрабаваў бунтаваць супраць такога глуму, але ў жонкi дужа рука балючая, - не iнакш удавой будзе (ёсць такая прыкмета)... Хаця, з другога боку, паколькi Малання "iнцiлiгентка", то i пашана адпаведная ёй патрэбна. Каб яна ў горадзе жыла, дык там - аўтобусы, траала такую "хутк а аўтобусы, траала такую "хуткую дапамогу" i з таго разу часта ездзiць з лазнi на сваiм мужу. Нiзкарослы Пiлiп спрабаваў бунтаваць супраць такога глуму, але ў жонкi дужа рука балючая, - не iнакш удавой будзе (ёсць такая прыкмета)... Хаця, з другога боку, паколькi Малання "iнгцiлiгентка", то i пашана адпаведная ёй патрэбна. Каб яна ў горадзе жыла, дык там - аўтобусы, трамваi, а ў вёсцы - хочаш не хочаш, а даводзiцца ездзiць на ўласным мужу. А яшчэ, падумаць, за аўтобус, трамвай у горадзе плацiць трэба, а тут дармовая язда, нiякiх выдаткаў у гаспадарцы.
Читать дальше