Райнэр Рыльке - Санеты Арфею

Здесь есть возможность читать онлайн «Райнэр Рыльке - Санеты Арфею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Санеты Арфею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Санеты Арфею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Райнэр Марыя Рыльке — сусветна вядомы аўстрыйскі паэт пачатку XX стагоддзя.

Санеты Арфею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Санеты Арфею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці ж ён не быў у табе ўжо героем, о маці,
ці ж ён не ў лоне зрабіў свой уладніцкі выбар?
Тысячы ў лоне спелі, каб выспець, як ён,
ды паглядзі: толькі ён адзін з тысячаў многіх
змог дасягнуць, і абраць, і рашыць, і стаць.
Рушыў калоны таму, што ён вырвацца здолеў
з цеснага змроку цела твайго да свету,
дзе выбіраць мог і йсці па шляху станаўлення.
Маці герояў, крыніцы патокаў, кіпучых патокаў!
Вы — гэта бездані тыя, куды з кручаў сэрца,
войкнуўшы, кідаліся маладыя дзяўчаты,
будучых вашых сыноў і ўнукаў — ахвяры.

Бо калі прарываўся герой праз завалы кахання,
кожным ударам імпэтнага сэрца гнаны,
ён, адвярнуўшыся, ўжо над абрывам усмешкі,—
быў зусім іншы.

СЁМАЯ ЭЛЕГІЯ

Гэта не покліч, не позва, а голас-пазад —
сутнасць у крыку тваім, хоць крычаў ты, нібы
птах напрадвесні, забыўшы, што ён —
толькі гаротная кволая птушка, і толькі,
а не суцэльнае сэрца, якое цела
ў неба душэўнае ўзносіць. I ты, нібы птах,
клікаў бы, можа, каханую так, каб здалёку,
нават не ўбачыўшы мілага, голас пазнала,
так, каб прачнулася раптам у сэрцы яе
позва к табе, абагрэтая клічам пачутым,—
так, каб на кліч твой страсцю ўзгарэлася самка.

I зразумела б вясна — што няма тут месца,
дзе не гучала б прадвесце любві. А спачатку
слабы твой кліч, запрашальны, ў адказ на які
цішай гнятлівай, сцвярджальнай прамоўчвае дзень.
Потым угору прыступкамі гэтага клічу
ў будучыню, у прывідны храм! А там песні,
пырскі фантанаў; а там іх чакае
у гульні-абяцанцы падзення шматрадасны гімн,
пырснуты промень-струмень. А тады — прыйдзе лета.

Нават не раніцы летнія, нават не золкі,
што праясняюцца, каб абярнуцца днямі.
Нават не летнія дні, што распешчваюць кветкі
і дрэвам уладу, магутную веліч даюць.
Нават не любасць да сіл, што раскрыліся летам,
і не шляхі, і не толькі лугі на змярканні,
нават не светлы павеў пасля буры вячэрняй,
нават не сну набліжэнне, не толькі цьмяныя мары...
Перш за ўсё ночы! Глыбокія летнія ночы.
Перш за ўсё зоркі! Высокія зоркі зямныя.
О, каб у смерці дазнацца, што безліч — іх лік,
лік гэтых зорак: ну як жа, ну як жа забыць іх!

Чуеш, я клічу каханую. Толькі прыйсці
хоча яна не адна... Са сваіх аслабелых магіл
з ёю прыйшлі б і дзяўчаты... А як абмяжую
кліч той прызыўны? Зямлю, як раней, тапельцы
клічуць, шукаюць... О дзеці, зямную рэч
узяўшы, ўзялі вы бясконцую безліч рэчаў.
Лічыце, пэўна, што лёс — згустак дзяцінства?
Часта вы абганялі каханых, калі
беглі кудысьці шчасліва ў прастору — куды?

Жыць на зямлі — гэта велічна! Зналі, дзяўчаты,
вы гэта добра заўсёды, зналі і тыя,
што апускаліся ў крыўдзе балючай на дно
ў гулкія вуліцы горада, у гнаявішчы —
кожная з вас мела шчасця гадзіну, няхай
і не гадзіну — а толькі прамежак у часе,
тыя імгненні, калі цалкам валодаеш светам.
Жылы пульсуюць жыццём. О жыццё!
Як лёгка мы забываем усё, што суседзі
ўсмешкай зайздроснай не ўхваляць ніколі.
Нам трэба яўнае і паўнаважкае; яўнае шчасце
дадзена зведаць ва ўнутраным ператварэнні.

Свет — толькі ў нас, у каханні стваральным нашым.
Ператварэнне — вось наша няспыннасць жыцця.
Там, дзе калісьці ўзвышаўся рэальны дом,
бачыцца сёння прыдуманы вобраз, які
нібы ў мозгу застыў без перамен аніякіх.
Сховішчы моцы будуе сабе дух часу
бясформнаю сілай, якую ён чэрпае скрозь.
Ён жа не знае святынь. Мы, спажываючы сэрца,
нешта ашчадна збіраем. I кожная рэч,
намі здабытая просьбамі, мольбамі, прагне
цалкам з Нябачным самкнуцца. А большасць падзей
гэтага бачыць не могуць, не могуць яны
гонкі з калонамі храм збудаваць у сабе.

Колькі бяздольных такіх у выкрутах свету!
Будучыня і мінулае ім не належаць.
Нават наступнае цяжка здабыць чалавеку.
Хай гэта нас не бянтэжыць, хай моц набірае
вобраз спазнаны. Стаяў ён не раз паміж намі,
ў цэнтры знішчальнага лёсу, у гушчы людской,
у абыякавасці і гарнуў да сябе
зоркі з бяспечнага неба. Анёле, табе
тут гэта я пакажу. У паглядзе тваім
хай ратаванаю стройнасцю ён узнясецца.
Сцены, калоны, упоры, аркады і сфінкс
у заняпалым паселішчы — велічны храм.

Хіба ж не цуд? I яго — мы зрабілі, анёле.
Вызнай, вялікі, што здольныя мы на такое —
і на хвалу мне дыхання не хопіць. Не марна,
значыць, імкнёмся ў прасторы, у нашы прасторы.
(Веліч якая ў іх ёсць! Бо за тысячы год
іх перапоўніць пачуццямі мы не маглі.)
Вежа высокая, праўда, анёле? I нават
у параўнанні з табою высокай была,
Шартр [19] Шартр — маецца на ўвазе сабор у французскім горадзе Шартры, славуты помнік готыкі. быў таксама вялікі.
Музыка ж толькі — вышэй за яго і за нас.
А каханая... ноччу, адна перад цёмным акном...
кволая ў бездапаможнасці горкай.
Не думай,
быццам, анёле, я клічу цябе! Ты ж не прыйдзеш.
Заклік гучыць мой, як — прэч! але супроць патоку,
не, ты не пойдзеш. Мой заклік падобны руцэ,
ўрачыста паднятай. Далонь, якая
гатова схапіць, о Недасягальны,
будзе заўсёды адкрыта табе,
як асцярога, як абарона.
Вось яна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Санеты Арфею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Санеты Арфею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Санеты Арфею»

Обсуждение, отзывы о книге «Санеты Арфею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x