Райнэр Рыльке - Санеты Арфею

Здесь есть возможность читать онлайн «Райнэр Рыльке - Санеты Арфею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Санеты Арфею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Санеты Арфею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Райнэр Марыя Рыльке — сусветна вядомы аўстрыйскі паэт пачатку XX стагоддзя.

Санеты Арфею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Санеты Арфею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці не здзіўляе вас часам ашчадлівасць жэстаў
на барэльефах антычных? Няўжо старажытным
клаліся лёгка на плечы каханне, разлука —
нібыта створаны з іншых субстанцый яны?
Рукі бязпажкія ўспомніце і параўнайце
з сілай магутнай, якая закладзена ў торсы.
Тыя — умелі валодаць сабою і ведалі межы.
Так дакранацца нам трэба таксама; мацней
толькі багі дакранаюцца. Гэта — іх воля.
Каб жа знайсці нам маленькае чыстае поле
чыста Людскога, шнурочак зямелькі ўрадлівай
паміж патокам і скаламі. Нас наша сэрца
перапаўняе, як тых, даўнейшых, людзей;
мы прасачыць
сэрца не можам ні ў вобразах, што яго песцяць,
ні ў боскіх целах, дзе стрымана б’ецца яно.

ТРЭЦЯЯ ЭЛЕГІЯ

Адно — узнёсла спяваць пра каханне. Другое, о гора! —
пра вінаватага бога рачнога ў крыві.
Хлопец, якога дзяўчына чакае,— не знае яшчэ
пра ўладара асалоды, які на самоце
перш чым насыціцца ласкай дзявочай, альбо
часта, не маючы ласкі, ўздымае боскую голаў
і непазнанасцю плешча, запальвае бунт уначы.
О Нептун у крыві, о трызубец жахлівы яго!
О цёмны вецер дыхання, што з тайных ракавін дзьме!
Чуеш, глыбее, згушчаецца цёмная ноч. Яе зоркі —
ці не ад вас ідзе бурная радасць каханка, які
промні каханай угледзеў? Ці чыстая вера яго
у чысціню яе твару народжана не чысцінёю зорак?

Толькі, на жаль, ані ты, ані родная маці
лук яго броваў не напялі для такога чакання.
Не на табе, о каханая, не, і не дзеля цябе
пружацца губы яго цецівою жахлівай.
Думае, можа, што ўразілі моцна яго
лёгкія крокі твае, што сама ты — як золкавы ветрык?
Хай ты спалохала сэрца, і толькі — а страхі,
страхі старыя жылі ў юнаку і прачнуліся раптам.
Клікні яго... ты не выклічаш з цёмнага кола нічога,
хоць ён і хоча, і прагне, і лёгка прывыкне
да патаемпага сэрца твайго і пачнецца ў ім.
Ці ён папраўдзе ў сэрцы пачаўся?
Маці, ты — гэта тая, якая яго пачала;
новы ён быў у табе, над вачмі яго новымі ты
дружны схіліла сусвет, ад чужога яго засланіла.
Ах, дзе ж тыя гады, калі статная постаць твая
расхваляваны хаос ад яго адхіляла?
Многае ўтойваеш ты: страхі начныя пакояў
ператварыла ў бяскрыўднасць, у схованках сэрца
перамяшала прастор знелюдзелы з прастораю ночы.
Не ў цемру, о не, у тваю
найбліжэйшую бытнасць паставіла светач начны,
і ад прыязнасці шчырай к табе — ён заззяў.
Кожны шолах магла ты з усмешкай пазнаць, растлумачыць,
быццам ты ведала, як і калі скрыпне ў сенцах падлога...
Слухаў ён і лагаднеў. Улагоджваць магла
ты, калі ціха ўставала; з-за шафы выходзіў
лёс высачэзны яго; захінуўшыся ў складкі
злёгку рассунутай цяжкай заслоны, к табе
будучыня неспакойна-бунтоўная з мораку йшла.
Сам жа ён, супакоены, ціха ляжаў
пад дрымотнымі вейкамі лёгкага твару твайго,
асалоду смакуючы, і прадчуваў засынанне...
адчуваў ахаваным сябе... А ўнутрана — хто,
хто ахаваў яго ад наплывання зачыну?
Гэта была неабачнасць заснулага; ў сне
марыў і сніў, і жыў ён у соннай гарачцы:
Ён — гэты Новы, Трывожны, аблытаны быў
доўгімі вусамі ўнутранага выспявання,
быў ён аплецены ўзорамі, што заціскалі
зросласцю формаў звярыных, цялесных.
Ён ім аддаўся. Ён палюбіў.
Ён палюбіў сваё ўнутранае, тыя дзікія нетры,
тую Пра-пушчу ў сабе, дзе на глухіх трухлявішчах
стала сэрца яго прамяніста-зялёнае. Ён палюбіў.
Але пакінуў усё і карэннем глыбока пайшоў
у магутны пачатак, дзе нараджэнне малое яго
ўжо адбылося. Улюбёна сышоў да сваёй пра-крыві,
быццам у бездань, дзе жах затаіўся, продкамі сыты.
I ўсё Страшнае знала яго і шматзначна маргала.
Гэта Жахлівае ўсмешкай вітала... Не часта
так усміхалася ты яму, маці, пяшчотна.
Як жа не мог гэта ўсё ён душой не любіць,
як жа не мог не любіць ён усмешкі! Раней за любоў
да цябе ён адчуў любоў гэту, якая ў той час, калі ты насіла яго,
ў лоне таілася, ў водах, жыццеўтрымальных для плода.
Бачыш — кахаем не гэтак, як кветкі кахаюць,
што толькі раз зацвітаюць у год; нам любоў
жыццядайны сок улівае ў гарачую плоць.
О дзяўчына, кахаем у нас не Адно, і не толькі
Будучыню, а бязмернасць кіпення; не толькі Дзіця,
а найперш тых Бацькоў, што ўрошчаны ў нашыя сэрцы,
быццам абваліны гор; а найперш перасохлае рэчышча
даўніх-былых Мацярок; а найперш краявід
над захмаранай альбо бясхмарнаю доляй; —
вось што, дзяўчына, было да цябе.
А ты сама, што ты знаеш сама, ты, што змагла
выклікаць з любага ўсё папярэдняе?
Колькі пачуццяў
выйсці на свет з прамінулых ужо існаванняў змаглі?
Колькі жанок цябе ненавідзяць?
Колькі пахмурных мужчын разбудзіла ў крыві юначай?
Дзеці памерлыя любяць цябе... О ціха, о ціха,
мілая, нешта зрабі для яго,— павядзі
любага па садах, падары яму змроку начнога
празмернасць...
Каханнем яго ўтрымай...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Санеты Арфею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Санеты Арфею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Санеты Арфею»

Обсуждение, отзывы о книге «Санеты Арфею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x