Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1960, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Афіцэр
А калі мы скажам, што вы злачынец
І таму вас ноччу сюды прывялі.

Чаховіч
Я скажу, што нейкае глупства чыніцца,
Што зусім адэкватныя вы і аслы.
Я ў адзінае веру: ў мудрасць старую,
І палітыкам мне немагчыма стаць.
Я такога сцверджання вам не дарую.
Вы філосаф. Вам трэба ў душах чытаць.
У афіцэра аж вочы сталі вялікімі,
Перад ім, безумоўна, стаяў ідыёт,
Звар'яцелы на кнігах, дрэнны палітык,
У жыцці дзіця з уяўленнямі дзікімі,
І усмешка немцу скрывіла рот.
І Рыгор, які скомкаў апошнія словы,
Бо сядзець ад нянавісці лютай не мог,
Зразумеў, што ў першай сутычцы суровай
Ён пасунуў ворага і перамог.
Немец цвёрда адрэзаў: - Хопіць на гэтым.
Вам, паддопытны, трэба будзе чакаць,
Бо з турмы сёння ўранцы ўцякла кабета
І кабета гэтая - ваша дачка.
Мы караем злачынцаў жорстка, сурова.
Наш закон непакорных без літасці б'е.

Чаховіч
Уцякла, і дай ёй божа здароўя,
Што, нарэшце, ведаю я пра яе!
Я, папраўдзе, дачкі не бачыў ніколі.
Нарадзілася пасля разводу дачка.
А яна камуністка?

Афіцэр
Была ў камсамоле.

Чаховіч
Ў камсамоле мяне дарэмна шукаць.
Я адказ не нясу за ўласнае племя,
На яе ніколі нат не зірнуў.
Хай пацягнуць самі сваё бярэмя

Афіцэр
Дзе вы сёння былі?

Чаховіч
Мне апрыкраў свінух,
Гэты горад разбіты і разварочаны
Да апошняга мура, апошняй сцяны.
Я хадзіў на дзень у Святое Ўрочышча
Паглядзець на даўнія курганы.

Афіцэр
Улічыце, на вас ляжыць падазрэнне.
Вы тут лепшы знаўца будоўляў старых.
Вязні зніклі бясследна з тых сутарэнняў,
І пакуль адшукаць не ўдалося іх.

Чаховіч
З-пад замка можна знікнуць не толькі праз сцены.
Цяжка мур разбіць, лёгка гонар прадаць.
Людзі сталі на варце ля сутарэння.
Ці няма там здраднікаў сярод салдат.
Афіцэр націснуў званок рукою
(Пульхна-белай, прыгожай была рука)
І сказаў чалавеку з перадпакою:
- Прывядзіце сюды Якуба Лучка.
І пасля растлумачыў паважна Рыгору:
- Чалавек, якога пабачыце вы,
Намі ўзяты пасля трывогі ўчора,
Калі штосьці цягнуў з разбітай царквы.
У яго мы ўзялі пра адрас даведку,
Калі ваша дачка з турмы ўцякла...
Ён галоўны і вельмі сур'ёзны сведка.
Прызнавайцеся: сувязь з падполлем была?
Прызнавайцеся: будзе сонца над гаем,
Кнігі, музыка, гоман дрэў і рака.

Рыгор
Што вы кажаце, пане, я проста не знаю.

Афіцэр
Вы маўчыце? Ну што ж,
(салдатам)
Давайце Лучка.
І ў святле электрычным, белым і пыльным,
У дзвярах пакою ўпэўнена стаў
Чалавек пажылы ў гарнітуры цывільным
З тварам пшута старога, з вусамі ката.

Лучко
Я кажу супраць гэтага чалавека.
Бо капальні ведаюць ён ды бог.
Толькі ён на пачатку гэтага века
Прапаўзці пад зямлёй куды хочаш мог.

А Чаховіч, што прыглядаўся да болю,
Штось знаёмае бачыў у рысах тых.
Выплывала яно павольна-павольна.
Ён пазнаў. Ён ведаў:
"Лабазнік? Ты?
Дык табе яшчэ гэтага, шкура, мала,
Што людзей праз цябе перастаў я любіць,
Што жыццё маё праз цябе зламалася,
Што жыццё маёй жонкі ты загубіў".
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Іх салдаты ў бакі штуршкамі цягнулі,
Але ўпяўся ў Лучка Рыгор, як бульдог,
Біў яго па твары, у вочы снулыя,
А калі адцягнулі, - каленам між ног.
Разам з ім вартавыя на крэсла ўпалі,
Ён стагнаў праз зубы: "Псяюха! Падлец!"
Сэрца зноўку глыбока кудысь апускалася.
"Зараз канец... Зараз канец..."
Але зноў галасы. Яно ажывае.
Гэта дрэнна. Значыцца, зноў хітраваць.
Што ж, нічога. Пакуль што душа жывая,
А пасля хоць зусім не расці трава.

Лучко
Пан маёр, я прашу вас заўважыць гэта.
Гэты пёс шалёны мне вусны рассек.

Рыгор
Мала даў табе я, бандзюк адпеты.

Афіцэр
Вы, Чаховіч, падступны, дурны чалавек.

Рыгор
Я зусім не палітык, скажу вам шчыра,
Але я прызнаюся: я знаю хады.
У дні юнацтва, у дні кахання і міру
Вельмі-вельмі часта хадзіў я туды.
Ён па злосці сваёй на мяне нагаворвае,
Гэтай злосцю ён дваццаць гадоў жыве:
За каханую жонку, за ўласнае гора
Я калісьці даў яму поўху ў царкве.
(Да Лучка)
Што ж маўчыце вы, вашае словаблуддзе?
Мо зусім не было тых брыдкіх сустрэч?
Мо не вы тады пасля бабскага спуду
Ад мяне на карачках пабеглі прэч?
Я не мог стрымаць да дачкі агіды,
Не любіў людзей, што жылі са мной,
Бо калісьці гэтая тлустая гніда
Пажадала на тыдзень жонкі чужой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x