Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1960, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
VІІІ

Зачынілі атвор. Заклалі цаглінамі.
І пайшлі капальняю ўшасцярых,
Неафіты сонечнай, новай краіны
На чале з настаўнікам белым, старым.
Над зямлёю, напэўна, снаваўся ранак,
А яны ішлі і тапталі глей,
Шэсць адрынутых светам, шэсць зацкаваных,
Шэсць няскораных душ у адвечнай імгле.
І, напэўна, па ўсёй краіне суровай,
Ў катакомбах, на выспах сярод балот,
Як у гэтых таемных, падземных сховах,
І чакаў, і верыў у сонца народ.

У Максіма кроў на шырокай далоні,
У Чаховіча грудзі, як жарам пячэ,
У Юрася на калошы падцёк чырвоны
Распаўзаецца ўсё хутчэй і хутчэй.
І Чаховіч сказаў: - Два дурныя калекі
Ратаваць пайшлі здаровых людзей.
Але што ты зробіш, шкада чалавека?
Ён, напэўна, хутка зусім упадзе.
Пасадзі ты яго, Максіме, на спіну
(На маю, вядома, не на сваю).
Ты глядзі за хлопцам і за дзяўчынай,
Я пайду хутчэй - іначай каюк.
І, вядома, крэйдаю сценкі адмечу,
Каб не збіцца вам з дарогі прамой.
Ну, пайшлі. Трымайся, хлопча, за плечы.
Праз вярсту да святла дабяромся з табой.
Ён ішоў з Юрасём, цяжкім і абмяклым,
Адчуваў, як сэрца калоціць у бок.
Добра хоць, што зямля сухая, заклятая
Пад нагамі была, як выбіты ток.
Але вось і канец.
Атвор у кар'еры.
Бузіна над ім зялёным шатром.
І ад шчасця такога, што нельга паверыць,
Заскакаў бы, здаецца, вясёлым бычком.
Мір табе, залатое, як мёд, паветра,
Мір званочкам, што ў цёплай траве звіняць,
Лёгкім хмаркам, падбелу, нячутнаму ветру,
І рамонкам, што ціха пра шчасце сняць,
І калматаму сонцу, і рыбам слаўным,
І насельніцтву кожнай калоды старой -
Ўсёй радзіме, што кaтам без жалю скрываўлена
І ўсё ж застаецца маёй зямлёй,
Залатой, адвечнай, лепшай, адзінай
У сяйве сціплай красы, што нельга згасіць.
Ён глядзеў на сонца аж дзве хвіліны,
Расцягнуўшыся ля створа без сіл.
А пасля паклаў Юрася ля атвора
І, раздзёршы кашулю сваю на бінты,
Зноў пайшоў у вільготную цемру чорную,
У якой блукалі недзе браты.
Ён сустрэў Максіма хвілін праз дзесяць.
Вязні ледзьве ішлі. Ён абодвух цягнуў.
І адзін на руцэ ўсім целам павесіўся,
А другі асядлаў Максіму спіну.
І Чаховіч, мокры, брудны і страшны,
Прасіпеў праз збалелыя вусны свае:
- Што, хлапчына, мала пад'еў ты кашы?
А дзяўчына дзе? Ты кінуў яе?

Максім
(ледзьве дыхаючы)
А дзяўчына ідзе за мною адразу...
У яе... ліхтар... І мацней яна...
Ці далёка яшчэ да гэтага лаза?

Чаховіч
Ты дзяўчыну пакінуў? Яна адна?

Максім
Катавалі хлопцаў... Яна папрасіла...
І яна сказала, што сілы ёсць...

Чаховіч
У дзяўчыны заўсёды дзявочыя сілы
І дзявочая, тонкая, слабая косць,
І калі яна дапамогі не просіць, -
Гэта гонару знак, зразумей хоць не сам.
Як вас толькі зямля няшчасная носіць?!
Не дзіўлюся, што ворагі ўсыпалі вам!
Дай мне цэлую свечку. Ідзі на выхад.
Я пайду за ёю... Бяжы, бяжы...
І калі з ёй дрэнна, няхай хоць крыху,
Ты ў мяне зарачэшся навекі жыць.
Зноў Чаховіч адзін. Зноўку кроплі капаюць.
Ён сядае. Млявасць паўзе па нагах.
Нехта сэрца сціскае мяккаю лапай,
Нарастае самота, боль і туга.
Але нельга, нельга, трэба узняцца,
Трэба крочыць, высока трымаць галаву:
"Пачакай мяне, Ганна, пачакай мяне, маці.
Я пакуль што яшчэ на зямлі пажыву".
Ён ішоў, напэўна, з палову гадзіны.
Цішыня. Толькі недзе капеж пяе,
І нарэшце пабачыў постаць дзяўчыны,
І агарак згаслы ля ног яе.

Дзяўчына
(вінавата)
Вы прабачце. Мне дрэнна чамусьці стала.
Мне сціскалі ногі. Мне цяжка ісці.
Я пайшла была, а потым упала...
І бывае ж глупства такое ў жыцці!

Чаховіч
Я прыйшоў бы сюды і з дна акіяна,
Я прыпоўз бы сюды і з сотняю ран,
Бо сягоння мне ваш Юрась каханы
Даказаў станоўча, што я - балван.
Але я вам хваста накручу мая мілая:
Тых, хто падае на дарозе без ног
Ды яшчэ памочніка гоніць сілай,
Тых грунтоўна пазбавіў розуму бог.
Пакажыце мне ногі.
(Прамацвае пальцамі)
На месцы суставы...
Жылы тут расцягнуў нейкі подлы гнюс.
Сінякоў затое - божа мой правы! -
Падбярэш на кожны асвечаны густ.
Бацькам быў бы, даў бы вам добрага чосу...

Дзяўчына
А нашто так злосна бурчыце вы?
Вы ж цудоўны, добры, зусім не злосны.
Вы такі... як дзядуля, добры, сівы.

Чаховіч
(сумеўшыся)
Не запісвай заўчасна мяне ў старыя,
Я яшчэ ў Юрася цябе адаб'ю.
Ну, давай на рукі. Трымайся за шыю.
Не зважай, дачушка, на старасць маю.
Крок за крокам цягнуцца пераходы.
Цемра. Змрок. Не лепей скляпенняў турмы.
Але тут ёсць свабода, сонца свабоды,
Што ніхто на свеце не любіць, як мы,
Бо ніхто не плаціў за яе так многа,
Бо ніхто так мала яе не меў,
Бо дзяўчатам нашым прыгожыя ногі
Не для пытак далі ў фашысцкай турме.
Вось сядзіць на руках. Цудоўныя вочы.
А маленькі, слабы такі камячок.
Як яна сказала яму надоечы?
"Вы цудоўны, добры". Бач ты, дзяўчо!
Ён яе пасадзіў на зямлю з асцярогай,
Як дзіцёнка хворага, спакваля.
Каб у гэтыя слабыя, збітыя ногі
Не азвалася болем тугая зямля.
І далонь яе Юрасю на чупрыну
Непрыкметна і трапятліва лягла,
І настала светлая шчасця хвіліна
Ў тыднях здрады, подласці, чорнага зла.
Ўсім было чамусьці і добра і сорамна.
Адвярнуліся ўсе, глядзелі ў атвор.
Толькі з цемры глядзеў на іх з нейкай горыччу
Зноў самотны, як суткі таму, Рыгор.
Ўсё прыпомніў: былыя звады і лады,
А галоўнае - рукі жанчыны сваёй,
Што калісьці чупрыну Рыгораву гладзілі,
Калі ён прыпадаў да іх галавой.
Але гэтае племя моцнае, светлае,
Не такое зусім, як яны былі.
За каханым такія ідуць на край свету,
І ў нябёсы, і ў прорвы, і ў нетры зямлі.
Калі вечар упаў на хмызы і разлогі,
І лугі заліў малочны туман,
І усе пачалі збірацца ў дарогу,
Каб хутчэй патрапіць да партызан,
Раптам сеў Юрась і сказаў дзяўчыне,
Што была да атвора амаль падышла:
- Ты Чыкоўскага пана падзякуй, Марына,
Каб не ён, ты б мёртвай зараз была.
І пасля на Рыгора глянуў з пяшчотай,
І ў позірку гэтым пабачыў стары,
Што падзяка падзякай, а самота самотай,
Маладосць на гару, а старасць з гары.
Зберагчы жыццё - невялікая штука,
І за гэта ніхто не плаціць сабой.
Шчасце ў іх, а ў яго - старэчыя мукі.
Хай ідуць.
Добры дзень. Ты вярнуўся, боль.
І калі дзяўчына раптам прыпала
Да яго калючай жоўтай шчакі,
Ён маўчаў, і рука яго трапятала
На дзявочых косах, доўгіх цяжкіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x