Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1960, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ІV

Ў гэткім ціхім, глухім, старажытным горадзе,
У якім жыццё няспешна ішло,
Працякала палова жыцця Рыгора,
А ў жыцці і шчасце і гора было.
Можа, гора яго з таго пачалося,
Што на ціхіх лугах за мяжой гарадка
Курганы спачывалі пад дымнымі росамі
І падножжы іх вымывала рака.
Вымывала косткі ад вохры чырвоныя,
Вымывала круглыя гарлачы,
І слязніцы са шкла ружова-зялёнага,
І пабітыя ржою крывавай мячы.
А Чаховіч чамусьці не мог без гэтага:
Без вільготнай зямллі, без рудых чарапкоў,
Праз якія сівая наша планета
Размаўляла з ім галасамі вякоў.
Ён любіў народнай эстэтыкі нормы,
Прыгажосць ва ўсім і меру ва ўсім,
Геніяльна - простую, грубую форму,
Што народ надае ўсім рэчам сваім.
Чарапкі гарлачоў і палоскі сталі,
Што ў сабе хаваў гарадскі гліназём,
Для выкладчыка юнага радасцю сталі,
Сталі сродкам пазнання, сталі жыццём.
У студэнцкія годы ён быў саслабелы,
А цяпер, раскапаўшы пяць-шэсць курганоў,
Ён вяртаўся з работы, як негр, загарэлы,
Адчуваў, што здароўе вяртаецца зноў.
Ён хапаў сваю жонку рукамі грубымі,
Называў каханай і дарагой,
Цалаваў яе ў надзьмутыя губы,
Бо яна злавалася на яго.
Дзеці мір, вядома, замацавалі б,
Але першы сын немаўлёнкам памёр,
І калыска ў хаце шмат год пуставала,
Хоць заўсёды аб дзецях марыў Рыгор.

Ганне Львоўне хацелася шуму сталіцы,
Рысакоў, бульвараў, дасціпных людзей,
А не гэтай дзюркі, дзе можна ўтапіцца
Ад тугі, ад нуды, ад разбітых надзей.
Муж лінгвіст і гісторык таленавіты.
Захацеў бы - мог бы прафесарам быць...
Толькі трыццаць год - а шчасце разбіта,
Дні бягуць, і за грошы іх не купіць.
А яна прыгожая, вочы палкія.
Прыгожосць невымоўная ў рысах сухіх.
Вось такім прыносяць у лютым фіялкі
І ў тэатрах біноклі наводзяць на іх.
Нельга жыць у гэтай абрыдлай магіле,
Зарабляць на нейкі агідны хлеб...
Рэвалюцыя мары тыя разбіла...
Ненадоўга толькі: пачаўся нэп.
Зноў па бруку шыны зашапацелі.
Зноў з'явіліся футры і белы атлас
(Усё, што зграя купцоў рукамі спацелымі
Да пары да часу цягнула ад нас).
І якраз тады захапіўся Чаховіч
(Быццам мала было паверхні зямлі)
Катакомбамі горада вапняковымі,
Што пад вулкамі частаю сеткай ішлі.
Горад быў, як вядома, зусім састарэлы,
І багаццем яго з невядомай пары
Быў няцвёрды, рассыпчаты камень белы,
Што ламалі людзі ў капальнях сырых.
А за восем стагоддзяў капальні суровыя,
Жыхарамі спустошаныя да дна,
Вельмі часта былі і складам і сховішчам,
Калі ў белым свеце шалела вайна.
Тут калісь жыхары ад Літвы хаваліся,
Праваслаўныя брацтвы чынілі суд,
Тут кахалі, раджалі і паміралі,
І ў магілы, вядома, сыходзілі тут.
Мацавалі скляпенні трывалым дубам,
Студні білі, каб не сядзець без вады.
Да капальняў з палацаў пракопвалі трубы,
У капальню з царквы прабівалі хады.
Тут зямля, як соты, была пад нагамі,
На пустэчах стаялі сотні хацін.
І, каб хто пажадаў, ён мог бы хадамі
Да любога будынка старога прыйсці.
Але дзвесце год, як капальні забылі,
Завалілі смеццем атворы пячор.
Катакомбы старыя, вільготныя, пыльныя
Ведаў толькі адзін Чаховіч Рыгор.
Быў у горадзе Бука - рэгент саборны,
Што пражыў з камертонам свой доўгі век,
Страхалюдны, насаты, цыбаты, чорны,
А ў душы цудоўнейшы чалавек.
У яго па аўторках людзі збіраліся,
І пасля, паспяваўшы гадзіну ці дзве,
Ў ліберальнай кампаніі выпівалі,
І хадзілі, як кажуць, на галаве.
І аднойчы ў стане занадта вясёлым
(У пятнаццатым годзе гэта было)
Гаспадар сказаў: - А ў мяне ў падполлі
Ход глыбокі такі, што знікае святло.
І Чаховіч з ліхтарыкам і вяроўкай,
Хоць крычалі госці: - Не ідзі, Рыгор! -
Адкапаў у Букавым склепе рыдлёўкай
Нешырокі, - сабаку пралезці, - атвор.
Хутка згаслі ў атворы святла праменні.
Толькі цьмяны ліхтар кідаў водбліск сляпы.
Сутарэнні, хады і зноў сутарэнні,
І асклізлыя пад скляпеннем слупы.
І пануе такая адвечная ціша,
Толькі чуцен кропляў няспынны плач...
Ён дайшоў тады да глыбокай нішы
І пабачыў чэрапа жоўты мяч.
"Хто ж ты быў, мой продак, якая сіла
Пад зямлю калісьці загнала цябе,
У глыбокі змрок, у глухую магілу
Паміраць у ярасці і журбе?
Ты сядзеў тут над лёгкаю гакаўніцай
І глядзеў, як паўзе пераходамі дым,
Як салома мокрая руда дыміцца,
Як выкурвае вораг цябе, як лісіцу,
З той нары, што зваў ты домам сваім.
Адабралі ў цябе гарады і нетры,
Берагі, на якіх спявае лаза,
Адбіраюць зараз нават паветра,
Толькі прагу да волі не могуць узяць.
Я прыйшоў да цябе з незгасальнай цягай.
Твой нашчадак нямоцны прыйшоў сюды,
Каб пазычыць трошкі тваёй адвагі
І аднесці ў новыя гарады".
Ён вярнуўся няхутка, зусім зняможаны,
Ледзьве выпаўз у цесны і нізкі праём
І сказаў сябрам, што чакалі трывожна:
- Я прайду пячоры.
Гэта - маё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x