• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1960, категория: lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Вячэрнія ветразі

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вячэрнія ветразі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трызненне мужыцкага Брэйгеля [2] Пітэр Брэйгель Старэйшы, празваны "Мужыцкім" (памёр у 1569 г.), - славуты нідэрландскі мастак ХVІ ст., аўтар карцін "Падзенне Ікара", "Сляпыя", "Сялянскі танец", "Краіна гультаёў" і інш.

Н. М. Молевай

Ў кірмашным радзе горада пры моры
Прыжыўся ціхі і спакойны поўдзень.
На вулках не відаць ані сабакі:
Краіна ўся, нагандляваўшы грошай,
Да хрыпу накрычаўшыся на біржы,
Набегаўшыся па усіх прычалах,
Абед ператраўляе, як пітон.
Абліты сонечным салёным сяйвам,
Ідзе кірмашным радам чалавек
І кіем грукае па белых плітах.
У чалавека вочы мудраца
І з'едлівая сумная усмешка,
І, каб схаваць яе ад крамароў,
Ён нізка капялюх на твар насунуў.
Ён ходзіць цэлы дзень. Ідзе ў трушчобы,
Ў багатыя кварталы, ў крамы, ў гавань.
Адценні фарбаў, твары і усмешкі -
Ўсё застаецца ў памяці яго.
І толькі часам ля багатай крамы,
Ў шынку на бочцы, на гулянцы шумнай
Ён дазваляе веям апусціцца,
Ён дазваляе адпачыць вачам.
Не трэба. Не чапайце. Пачакайце.
Ён трызніць. І калі адкрые вочы, -
Мільгне такое цяжкае у зрэнках,
Што ворагу свайму не пажадаў бы.
Мужыцкі Брэйгель трызніць родным краем
На вуліцы паміж абжорных крам.
О крамы, крамы! Вы душа радзімы.
Вісяць на прэнгах заржавелых тушы.
Барвянец мяса смачна адцяняюць
Янтарны тлушч і цукарная косць.
Індычкі ў папяровых панталонах,
Цяляты, ўзрошчаныя без вады,
На цёплым малацэ. Ігрушы шынкаў,
Што пахнуць горка елянцовым дымам
І часнаком. А ў ваннах ледзяных
Блажэнна парсюкі адпачываюць.
Для студзіны.
І ўся твая радзіма
Нагадвае такога парсюка.
На рыбных лавах волка пахне морам.
На сонцы тае вэнджаны вугор.
Чырвоныя вялізныя амары
Гурманаў з нецярплівасцю чакаюць.
І льюцца ртутным срэбрам у варэйкі
Трапёткія жывыя селядцы.
А там жаўцее свежым маслам рэпа,
Ляжаць гуркі, брусельская капуста,
Радыс ружовы з беласнежнай дупкай
І з кроплямі на лісцях сітаватых.
А памідоры з вільгаццю гарачай
З-пад дзяснаў сонцам пырскаюць у глоткі.
І гэта ўсё, наваленае купай,
Апырсканае сонцам і вадою,
Спявае, радуецца і звініць,
Край цяжка сыты, як пастух на Юр'я:
З усіх краін прыносяць караблі
Карыцу з пахам выспаў акіянскіх,
Гваздзіку, чорны і духмяны перац,
Што сутаргава страўнік скарачае.
Іначай мяса, рыбы і дзічыны
Краіна не магла б ператравіць.
Мужыцкі Брэйгель ля шынка на плошчы
Сядае і ў руцэ альбом сціскае.
Ён бачыць тоўстых бюргераў за півам,
Сляпога, што пяшчотна гладзіць скрыпку,
Сталы, што цяжка крэкчуць ад жратвы,
Настаўленай на іх.
На нізкім ганку
Стаіць шынкарка і глядзіць на плошчу,
На цяжкія сталы і на гуляк.
Аддайся ёй. Ды толькі памаліся,
Каб хоць душу жывой на свет пусціла
З абдымкаў страшных беласнежных рук.
Стаіць яна, узяўшы рукі ў бокі.
Здаецца, не на ганку - на дзяржаве
Ўцвярдзіла ногі, тоўстыя, як шынкі.
А зрэштаю, такіх жанчын тут любяць.
І вось млынар з натоўпу выплывае.
Перад шынкаркаю нагою дрыгнуў
І запрасіў яе з сабой на танец.
І вось ляцяць яны. Трасуцца грудзі.
Дол гнецца пад слановаю хадою.
Варочаюць магутнымі мясaмі
І задам дрыгаюць. І сыты пот
Сцякае з твараў у піўныя куфлі.
Павекі Брэйгеля прыкрылі зрэнкі.
Ён думае, што млынару з шынкаркай
Цудоўна будзе спаць на сенавале,
А там усё на свеце хоць бы што.
За сытасцю яны не заўважаюць,
Што шашаль есць іх дом, што іх абкрадуць,
І назву самую "край Нідэрландаў"
Забудуць спячыя. Пракляты край!
Ніхто не хоча ведаць пра свабоду,
Пра пошукі, гарэнне і мастацтва.
Не,- ён схлусіў,- мастацтва дазваляюць.
Яно павінна лашчыць вочы сытых,
Высакароднымі рабіць іх твары,
І мышцамі рабіць на шыях тлушч,
І апяваць іх цёплыя пакоі,
Іх коўдры, начнікі і іхніх жонак,
Спакойных, як галандскія каровы,
І пераконваць іх, што быццам людзі,
Лаўцы амараў і ткачы шаўкоў
Не кашляюць крывёй і ў шторм не тонуць.
Што выведзе іх з сытай асалоды?!
Сам кожны за сябе. Нішто не ўзрушыць.
Ікар загіне - і ніхто не кіне
Нат позірку на ўспененыя хвалі,
Дзе жаласна, пакутліва і горда
Мільгнула надламанае крыло.
Што ім да ўзлётаў і да летуценняў,
Да гожай мужнасці ў імя свабоды?
Яны валлё наб'юць - і пад пярыну.
Краіна гультаёў!
Пад тлустым дрэвам,
Якое замест яблык, поўных сокам,
Ўзрасціла на галінах каўбасу,
Што капае з канцоў празрыстым тлушчам,
Ўзрасціла з трыбухою піражкі, -
Спяць людзі мёртвым сном і ў вус не дуюць.
Спіць воін, галаву на меч паклаўшы,
Чыноўнік спіць, адкрыўшы рот слінявы,
Спіць селянін, забыўшы пра цапільна.
Аднекуль з-пад хмызоў да гультаёў
Ідзе яешня на танюткіх ножках.
Ад чорнай і распаленай патэльні
Добранамерны курыцца парок,
І застаецца толькі ротам чамкаць.
А што ж яшчэ рабіць?
Яешню есці
Закон нікому не забараняе,
Як грошы ёсць.
Мужыцкі Брэйгель трызніць.
Хто вы такія? Як назваць вас, людзі?
Куды краіна з вамі забрыдзе?
Сляпыя! Мёртвыя! Яны ідуць,
Паклаўшы рукі на плячо пярэдніх,
І іх вядзе сляпы. І проста ў яму
Ён падае.
А заднія не бачаць,
І, як раней, застыў на іхніх тварах
Самаздаволены па-свінску гонар.
Што ж ты пракінуўся, мужыцкі Брэйгель?
Шпурляй у твар ім горкія палотны,
Дражні, як бугая чырвонай хусткай,
Паказвай ім, сляпым, канец Ікара, -
Яны ж усё адно не зразумеюць.
Хіба нашчадкі, можа?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Матчына душа
Матчына душа
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.