Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1960, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзiва на Нерлi

Н. М. Молевай

Белая песня ў лугах залацістых,
Кліч адзвінеўшых стагоддзяў зямлі,
Кволая-кволая, чыстая-чыстая,
Быццам дзяўчына, царква на Нерлі1.
Кроў і забойствы ў агні і дыме,
Подласць і жорсткасць у лютым баю, -
Нават яны праходзілі міма,
Пашкадаваўшы нявіннасць тваю.
Ўсім, хто навек адыходзіў к ценям,
Снілася ты на райскіх лугах
З яснай журбою па убіенным,
З ценем усмешкі ў мокрых вачах.
Любы твой брат загінуў на ловах.
Вочы твае для нас збераглі
Літасць, і слёзы, і цёплыя словы,
Што не заб'еш на грэшнай зямлі.
З дальніх стагоддзяў праз цёплыя губы
Чую прызыўны твой галасок:
"Братка мой мілы, братка мой любы,
Выйдзь да мяне на круты беражок".

Балада аб арганаўтах

Ў дымным трывожным агні пачаўся далёкі палёт.
Рынуў ад рэчак і ніў срэбны месяцалёт.
Сігара з металу бліскучага. Востраў жыцця ўначы.
Іскра зямной цеплыні: дзве жанчыны і пяць мужчын.
Першы нясмелы крок жорсткі тэрмін звязаў:
Дзень на паверхні месяца. І дарога туды і назад.
Ля пульта сядзіць камандзір,
чалавек без асобых адзнак,
І намеснік яго, дзяўчына, яна - журналіст і мастак.
Там дзе два - там заўсёды мосціцца
між жаночым і між мужскім
Крылаты хлапчук нябачны з састарэлым калчанам
сваім.
Упершыню пакінуў зямныя ён берагі,
Пальцамі рук перацягнутых хапаецца за рычагі.
Ён не баіцца, што кучары схаваюць пад шлемафон,
Для сваіх уладанняў бязмежных новы край
адкрывае ён.

Адбіваліся ў любых вачах светы далёкіх планет,
Плыў па везле валасоў жоўты водбліск камет,
І свет у вачах праступаў у ярасным сяйве нябёс...
Арганаўты ў бездань ляцелі. Арганаўты абралі лёс.
Ўпалі ў абдоймы Месяца, прыглушыўшы агню снапы,
Да вяршынь узмятнуўшы падзеннем адвечны
касмічны пыл.
Паглядзеўшы на хмары пылу, на ўзняты выбухам жвір.
"Дрэнна тут падмяталі, -
са скрухай сказаў камандзір.
І, агледзеўшы добрых сяброў,
што ў пакой для скафандраў ішлі,
Прыбавіў:
- Станцыя Свінкі.
Хлопцы, хапай хатулі...
Калі каму пашанцуе хай адзін не прыходзіць назад.
Злавіце пару лунацікаў. Пераважна прыгожых
дзяўчат".
І сказаў, затрымаўшы дзяўчыну:
"Сцеражыся, праменьчык мой,
Беражы людзей. І вяртайся.
Хай удача будзе з табой.
Хто згубіцца - хай не забудзе,
што ў шлеме ёсць мікрафон,
І яго адшукаюць па пеленгу. А Месяц -
не страшны ён.
Я тут пахаджу, ля ракеты, як хадзілі ля коней дзяды,
І, магчыма, схаджу на вылазку,
і напрамак мой будзе - туды,
Сцеражыся..."
Выходзілі людзі, як продкі на выспах чужых,
У бліскучых бронзавых шлемах з грэбнем антэны
на іх.

Ракета, як стомлены лебедзь.
Камандзір застаўся адзін.
Месяц вабіць жывое, аддаецца яму:
"Ідзі".
Цікаўнасць, ты клічаш мяне,
ў бездані вабіць твой спеў,
Каб не ты -
мы ў тванях кішэлі б і ніколі не злезлі з дрэў.
Срэбныя з чэрню густою цыркі
дрэмлюць у ложках сваіх,
Як похвы кінжала каўказскага,
як скурка палескай змяі.
І ён пайшоў. Невядомае ў грудзях забівала дых,
І падкідвалі ногі яго на вяршыні ўцёсаў рудых.
Сядло паміж скал.
Планета зусім не паходзіць на рай.
Ён стаў, і цень паімчаў кудысьці за небакрай.
І ён прыпомніў з усмешкай,
што ў родным палескім сяле
Бабулі паказвалі дзецям на месяц, што плыў у імгле:
"Бачыш, плямы на Месяцы? Хтосьці ногі задзёр
дугой?
Гэта брат забівае брата. Узняў на вілы яго".

Ён стаяў і глядзеў на цыркі,
на чорных безданяў сець.
І раптам нешта змянілася. І ён не паспеў зразумець.
Ён адчуў, што скафандр цэлы,
але сам ён заціснуты ў жвір,
Як семя ільну пад давільняй,
як пад прэсам сохнучы сыр.
Ў чаргаванні сцюжы і спёкі , разбітая імі ў баю,
Скала вісела стагоддзі, каб захлопнуць пастку сваю.
Такую - за тыдзень не скінеш. Цяжкая, як свінец.
І гэта значыць - прыцемак.
І гэта значыць - канец.
А тэрміну толькі суткі ў разлічанай меры зямной,
І сем душ загіне ў бясконцым замест душы адной.
Не трэба, каб адшукалі сярод недасяжных гор.
Хай змоўкнуць мае сігналы. Хай думаюць: я памёр.
Легенда, ты нахлусіла. І вось канцоўка мая:
Брат не ўзніме брата на вілы.
Брат выключыць свой маяк.

Над мёртвай планетай звестка чорная паплыла:
"Слухайце, слухайце, слухайце.
Мяне раздушыла скала.
Памятайце апошні загад:
больш гадзіны мяне не шукаць.
Карабель давядзе да зямлі не мая, а другая рука.
Забудзь пра мяне, каханая, забудзь,
што калісь я быў,
Прымірыся з Зямлёй без мяне,
прымірыся з холадам ніў.
Усе жанчыны на свеце - ты,
ўсе мужчыны на свеце - я.
Для цябе, для цябе адной подых мой і пагібель мая".
Дацягнуўшыся лобам да кнопкі, кінуў спакойна ён.
"Гіну, я гіну, я гі..." - і выключыў мікрафон.
І ляжаў у цемры глыбокай, у цемры начной зімы
З абвостраным чуйным слыхам,
па свайму жаданню нямы.
Ён чуў, як далёкі голас кліча, моліць, заве,
І вочы тужлівыя усмешкай тлелі праз вільгаць вей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x