• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1960, категория: lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Вячэрнія ветразі

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вячэрнія ветразі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"За старым, закінутым млынам..."

За старым, закінутым млынам,
Дзе зарослы заліў ракі,
Скачуць жоравы на лугавіне -
Танканогія шляхцюкі.
У цыбатых усё ў парадку:
Ежа ёсць, прайшлі халады,
Ім асіна пляскае ў ладкі
На касе ля балотнай вады.
Толькі я перапоўнены сумам.
Зросся я з гэтай весняй зямлёй
Не птушыным сэрцам бяздумным,
А трывожнай людской душой.
Мне лягчэй бы стала, напэўна,
Каб забыла мінулае ты,
Каб страла мая ўпала гнеўная
І ўваткнулася перад царэўнай
У гарлачыка ліст залаты.
Ты прыходзь, далёкая, любая,
Ты развей усмешкай тугу.
Пакладзі мне далонь на губы.
Не магу без цябе. Не магу.

"Месяц заснуў на комiне хаты..."

Месяц заснуў на коміне хаты,
Кінуў адбіткі на люстра вады.
Дрэвы густыя ў бліскучых латах,
Як вартавыя, вартуюць сады.
Ў цьмянае поле гляджу з-пад далоні,
Полымя бухае, нібы ў трубу.
Коні начлегу, ружовыя коні
Месяца іскры з травою скубуць.
Добра усім. А мая беласнежка
Полем не пройдзе каля лазняка,
Не прабяжыць гэтай цёплаю сцежкай,
Бульбіну не пакачае ў руках.
Позіркам ясным мяне не адорыць,
Поруч з агнём не ляжа ў мурог
І не папросіць, каб сеў я поруч
І ад бяды невядомай бярог.
І не прыкрыюць вачэй яе сонных
Цёплыя пальцы маёй рукі...
Вельмі далёкія перагоны.
Вельмі марудныя цягнікі.

"Пералескi. Бярозы вiсяць над старыцамi..."

Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі.
Над ярамі, над парнай ракою імгла.
Чырвань вечара на самотных званіцах,
На каменнях бялеючых мякка лягла.
Спачывае зямля пад гусцеючым ценем,
Мірна нюхае горкі пах травяны,
Як аратай, што звесіў рукі з каленяў
І бяздумна сядзіць ў канцы баразны.

"Цягнiкi заспявалi, заплакалi..."

Цягнікі заспявалі, заплакалі,
Дым змяшалі з парай лагчын,
Па мастах над вадою адтакалі,
Іскры кінулі ў зорную сінь.
Дні нядаўнія, ясныя, любыя,
Гарадоў старажытных спакой,
Кураслеп на лугах Багалюбава,
Белы храм над Нерлю-ракой.
Ці здалося мне, ці прыснілася,
Што ў вясеннія гэтыя дні
На вачах тваіх, шэрых, мілых,
Больш было да мяне цеплыні.
Адшумела дзікімі злакамі,
Абляцела пялёсткамі "сна",
Адцвіла бярвянымі макамі
На паўночных лугах вясна.
Дзе ты зараз, добрая, цёплая,
Як прамень святла на траве?

...Над духмянымі ў полі каноплямі
Цень ад хмары самотнай плыве.
Ледзь паспеўшы сустрэцца і зведацца,
Лапай вочы прыкрыўшы ў журбе,
Пад алмазнай Вялікай Мядзведзіцай
Спіць туга мая па табе.

Засуш

Пілавінне цягаў на гару, каб не мерзнуць зімою.
Слова мерзнуць прыдумаў, здаецца мне, нейкі вар'ят.
Трыццаць градусаў спёкі. Пад сіняй шкляною смугою
Задыхаецца ў сонцы бляшанымі лісцямі сад.
Сорак дзён абыходзяць дажджы паплавы і палеткі,
Сорак дзён, не змаўкаючы, ворат ля студні рыпіць,
Травы пудрацца пылам, і нікнуць бязвольныя кветкі,
Лісце дзюбу раскрыла, як галка, жадаючы піць.
Выльеш цэбар вады уначы пад каравую грушу -
З прагным шоргатам п'е, знемагаючы ў смазе, зямля.
Толькі жоўты баркун, улюбёнец спякоты і сушы,
Сотняй дзід залатых пагражае маўклівым палям.
Я паіў свой гарод, я паіў свае кветкі і дрэвы,
Але як напаіць мне мільярды аўсоў і пшаніц,
Што дрыжаць перад вокам чырвоным калматага гневу
І аб літасці просяць, галовы схіляючы ніц?
І заходзіцца сэрца сялянскім разважлівым жалем.
Шкода рарастваў гэтых, што глебу прабілі для мук,
Шкода баб, што вясною на печцы халоднай стагналі
Ад нясцерпнага болю у трэшчынах высахлых рук.
І балбоча стары, што жыве па суседстве са мною,
Як калісьці малебны служылі, ішлі на мяжу,
А вачам уяўляецца жыта сухою сцяною,
І адчай у вачах, і надрыўныя крыкі:
"Дажджу!!!"
І дзядоўнік на рызе папоўскай, ніжэй паясніцы...
Каб вы здохлі, старыя гады і старыя часы!
Пуста ў небе, дзяды, і дарэмна ішлі вы маліцца,
Каб вярнулася вільгаць у ломкія каласы.
Што рабіць, калі зроблена ўсё,
што ў руках чалавечых,
А на нівы дагэтуль ад хмары не падае цень,
І нясе толькі пару з ракі надыходзячы вецер,
І лягчэйшым надыдзе у рукі людзей працадзень.

Я іду на раку пасля працы упартай, стараннай.
Эскаватар, капаўшы канаву, замоўкнуў без сіл.
Паміж пальцамі ног б'е дзесятак маленькіх фантанаў.
Б'е і зноў асядае гарачы і мякенькі пыл.
Нават камні з ракі павысоўвалі чорныя спіны
І стаяць у тузе, бы няшчасных кароў чарада.
І на іхніх баках, як на скуры гарачай дэльфіна,
Высыхае ў імгненне ад ног маіх мокрых вада.
Я плыву праз Дняпро, і слабенькая сіняя слаўка
Нада мною пілікае, яўна зайздросцячы мне,
І выходжу на бераг, апрануты ў алыя плаўкі
І ў бліскучую скуру на бронзавай мокрай спіне.
Бераг стромавысокі. Унізе рыбак, як мурашка,
І альшэўнік,
што ледзьве дзярэцца на страшны адхон,
А вокол разнатраўе рамонак, дзятліны і звяшкі,
А над гэтым - спякота, і коршак трапёткі, і сон.
Што рабіць мне з палямі, што цягнуць калючыя рукі
У адзіным імкненні дасхочу напіцца і жыць?
Што рабіць з маім сэрцам,
што плача спагадай і мукай,
У якім, як на полі, чырвоная засуш стаіць?
Успамін. Успамін. Дні пяшчотнай вясны ўспамінаю,
На бязмежных лугах кураслепаў халодны пажар,
Жыватворнае мяккае сонца раскошнага мая,
І дажджы залатыя, што шчодра бруіліся з хмар
На зямлю тваю чыстую, на зямлю залатую,
На паляны лясныя, на іх небагаты убор,
На забытыя белыя храмы,
што восем стагоддзяў сумуюць
У лугах залацістых і ў лесе над плёсам азёр.
Вочы, вочы каханыя, шэрыя, мяккія зоры,
Вы маглі пагражаць, вы смяяцца і лашчыць маглі.
Памятаеш, стаялі ўдваіх мы на белых узнесеных
хорах
Самай лепшай царквы, што самотна стаіць на Нерлі.
Б'е святло невядома адкуль на халодныя сцены,
На ільвоў, што таемна да нас прамаўляюць у сне,
Быццам тысячы тысяч забытых людскіх пакаленняў
Ўсе жылі для таго, каб цябе нарадзіць і мяне.
А ў адверстыя дзверы ляпечуць лугі пад вятрыскам,
І няма ім канца, і на іх зелянеюць дубы,
І ля рук маіх цвёрдых так блізка, так блізка,
так блізка
Легкакрылыя бровы і вочы, якіх не забыць.
Што рабіць, калі сэрца дурное цябе ўспамінае
І ляціць да цябе праз ляснога пажарышча дым?
Я ж не ведаю нават, кахаеш або не кахаеш,
Помніш часам мяне ці адразу забыла зусім.
Але жыць не магу без цябе, як засмяглыя травы,
Па якіх сухавеі начамі і днямі ідуць,
Як палі без дажджу, як карэнні без злівы ласкавай,
Як нябёсы без яснай вясёлкі, што цягне ваду.
І трывогай бязмежнаю поўняцца сэрца і грудзі.
Я зрываю рамонак, што вырас з ускраю раллі,
І гадаю з трывогаю:
будзе кахаць ці не будзе?
Прыйдзе дождж ці не прыйдзе на сэрца і ў нашы палі?
Будзе! Будзе! Грудзям не стае на хвіліну паветра.
І, узняўшы павекі ў абшары, што вочы сляпяць,
Адчуваю ўсім целам парыў нечаканага ветру,
Заўважаю, што ў далях трывожныя хмары кіпяць.
Б'е далёкі пярун, бы ў клубах наплываючых, чорных.
З гарлавою пяшчотай бурчыць добразычлівы звер.
Хутка, хутка па лісцях заскачуць халодныя зоры.
Не праходзь стараною. Я веру! Я веру цяпер!
О каханая, ты, што вясеннія дорыш світанні,
Ты - пачатак жыцця, што ніколі не будзе канцом,
Не забі мяне градам, дай вільгаць, жыццё і каханне,
Дай мне славіць цябе пад сярэбраным цёплым
дажджом.
Дай сустрэць цябе ротам раскрытым, грудзьмі і
рукамі,
Дай мне вечнае шчасце: над вымытай злівай травой
Зліцца ў крыку любові з пакутнымі тымі палямі,
Што чакаюць цябе, што загінуць без ласкі тваёй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Матчына душа
Матчына душа
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.