• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1960, категория: lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Вячэрнія ветразі

Вячэрнія ветразі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрнія ветразі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Паэтычныя зборнікі “Матчына душа” і “Вячэрнія ветразі” – першыя кнігі Караткевіча. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці і глыбіні. Багатая разнастайная паэзія прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вячэрнія ветразі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вячэрнія ветразі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрнія ветразі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Ён сядзеў ціхутка, як мышка,
расстаўляў сабе нейкія кубікі,
Ставіў іх як быццам на вату.
А вочы, як прорва ўначы.
Немцы нам не паверылі. Яны шукалі, шукалі.
Шукалі таму, што палонныя сапсавалі увесь парад.
Голадам, жахам, пабоямі душу у нас забівалі,
Але мы людзьмі засталіся. Мы не выканалі загад.
У кар'еры рабілі вобыск. Стэк гуляў па галовах.
І ў роце нейкага хлопца ўдалося ім адшукаць
Жменьку звычайных каменьчыкаў,
жоўтых і бледна-ружовых,
Якімі малыя дзеці звычайна любяць гуляць.
Хлопца і трох суседзяў атачылі асобай увагай.
Допыт цягнуўся да раніцы, але вынікаў не даваў:
"Я проста смактаў каменьчыкі,
каб менш адчувалася смага.
Я не чуў, што хаваюць дзіцёнка.
Зарукай - мая галава."
І яны прынялі заруку. І галовы чацвёркі ўпалі.
І комін за восьмым блокам гадзіну няўчасна дыміў,
Каб ведалі, чым канчаецца спроба звычайнага жалю,
Каб ведалі, што палонным забаронена быць людзьмі.
Нянавісць мы ў сэрцах захоўвалі,
здзек і пакуты зносілі.
"Ламі нашы краты, нянавісць.
Вырастай! Вырастай! Вырастай!"
Мы хацелі, каб выжыў дзіцёнак,
каб неба пабачыў просінь,
Каб за ўсіх безнадзейна асуджаных
святкаваў на зямлі Першамай.
Што нам было да таго, што душы ботамі топчуць,
Што кожны дзень для раба - суцэльны, няспынны жах.
Для нас ён быў рэвалюцыяй, гэты маленькі хлопчык,
Будучыняй, што ўзрастала на тленных нашых касцях.
А як сталі гарматы Радзімы
на ўсходзе біць недалёка
І мы зразумелі, што блізка, блізка апошняя кроў,
Мы ў сточнай трубе пад лагерам,
у сточнай трубе глыбокай
Схавалі нашага сына пад аховаю двух сяброў.
І мы зразумелі тады, за што нас душылі газам,
Чаму хацелі планету ачысціць ад нашых мар.
Ім, вядома, трэба было берагчыся нашай заразы,
Трэба - ставіць вакол папярэджанні:
"Чалавечнасць! Seuchengefahr!"
Мы бручку гнілую елі, -
бо хлеба ў нас не было.
Мы на дрот калючы глядзелі, -
бо неба ў нас не было.
Гар уцягвалі ў лёгкія, -
паветра ў нас не было,
Але смерці мы не хацелі, -
бо яшчэ існавала зло.
Ў час, як знікнуць звады праклятыя, -
помніце, помніце нас.
У час вялікага свята, -
помніце, помніце нас.
Каб заўсёды была чалавечнасць,
каб шчасце сялілася ў хатах,
Каб давеку жыла Радзіма, -
не забывайце нас.

Над шахтамi

Пад тэрыконамі блукаюць козы,
Травою шэраю шуміць зямля,
І рэдкія, трывалыя бярозы
Ў вуглі ад верхавіны да камля.
Аўтобус па шашы паўзе павольна:
Не ведае, што ў чорнай глыбіні
Пад коламі яго блукаюць штольні
І свецяцца няпэўныя агні.
Ім невядома, сонца або хмары,
Лютуе завіруха ці прайшла,
І свежы лівень не абмые твараў
Здабытчыкам каменнага святла.
Світаннем золкім або цёмнай ноччу,
Калі затопіць свет гудкоў прыбой,
Нялічаная армія рабочых
Спускаецца на змену ў свой забой.
І на зямлі без іх цвітуць платаны,
Без іх гуляе вецер па траве...
Затое скамянелыя світанні
Палаюць там, дзе хоча чалавек.

Бацькава сэрца

Паэма

Ён пахмуры, ён ціхі, ён вечна маўклівы,
Ён занадта пяшчотны з жонкай сваёй,
Хоць даўно зараслі варонкі на грывах
Беларускай адвечнай плакун-травой.
Зараслі варонкі плакун-травою,
Але сніць ён упарта даўнія сны...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
"Фоке-вульфы" равуць над балотнай зямлёю.
Надыходзіць другое лета вайны.
Партызанскі разгром. Адступаюць атрады.
Асвятляюць вёскі пажарамі шлях.
Ён вядзе ў дрыгву. Мядзяныя гaды
Адпаўзаюць з-пад ног у густых сітнягах.
Малады камандзір асцярожна, старанна
Па дрыгве на выспу атрад вядзе.
У яго пад рукой дзвесце шэсць партызанаў
І дзве тысячы трыста мірных людзей.
Мох. Багун. Непрыкметныя кветкі дурніцы.
Дрыгвяная руда нацякае ў сляды.
За спіною зямныя б'юць бліскавіцы
І ўздымаюць фантаны бруднай вады.
"Елянецкая выспа, ты дай ім надзею,
Дай спакой. Напаі крынічнай вадой.
Хай галіны на хвоях ад куль парадзеюць.
Ты ж зацягнеш раны жывіцай сваёй.
Чалавечыя раны цяжэй зажываюць.
Зберажы людзей. Ад болю маўчы.
Дзеля гэтых дзяцей яны адступаюць.
Дай ім сховішча. Раны дай залячыць".
Еляніцкая выспа з уздыхам сказала:
"Я цябе памятаю, Карповіч Ян,
Я схаваю вас, як продкаў хавала,
Ад палону, ад ганьбы, ад смерці, ад ран.
Спачывайце спакойна. Не пройдзе вораг.
Развяду рукамі вашу бяду.
А балот вакол - неабсяжнае мора,
І шляхі да мяне пад тванню вядуць".
Людзі выйшлі, урэшце, на цвёрдую глебу.
За спіной замаўкае голас гармат.
Хтось жаваў скарынку чэрствага хлеба,
Хтось кашуляю абціраў аўтамат.
Заварыўшы галін маладой маліны,
Камандзір жанчыне прынёс кацялок:
"Чай духмяны, смачны. Напіся, Сабіна.
Абышлося ўсё. Жывыя, сынок.
Вось нягоднік бяззубы. Смяецца, ты бачыш?
Знаеш, жонка, ніяк не магу ўявіць,
Што пайду з ім калісьці ў лазню гарачую,
Навучу, як трэба вуды жывіць,
І што будзем дурэць з ім калісьці на сене,
І што будзе са школы прыносіць "калы"...
А пасля... пасля ён, вядома, ажэніцца.
Ён ажэніцца... смешны, бяззубы, малы.
І не бойся. Вакол разышліся цені.
Не над намі будуць крычаць груганы.
Мы схаваліся, зніклі, як голка ў сене,
І ніколі слядоў не знойдуць яны".
Памыліўся Ян. Атрад пільнавалі.
Роўна тыдзень мінуў, калі хлопцаў трох
На балотным беразе абстралялі
І звалілі мёртвымі ў рыжы мох.
І чужыя, нахабныя, слізкія твары
Іх укрылі дзяругай, паклалі на воз
І павезлі па вёсках, па чорных пажарышчах
Каля чорных абвугленых мёртвых бяроз.
І сцягнулі за ногі з воза без жалю,
Не трымаўшы буяную галаву,
І чубы, як бялявы кавыль падмяталі
Перад ганкам штаба сухую траву.
У штабах машынкі, як кулямёты,
Стракаталі цэлую ноч навылёт:
"Ачапленне пасіліць вакол балота...
Накіруйце да Гейнца сапёрны ўзвод...
Дальнабойныя падцягнуць да лагчыны...
З лётнай часткай сувязь трэба ўзмацніць..."
Махавік жахлівай ваеннай машыны
Закруціўся павольна, каб мяць і крышыць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрнія ветразі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрнія ветразі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Матчына душа
Матчына душа
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вячэрнія ветразі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрнія ветразі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.