3 серия — 4000 руб. (50 % от ставки оригинального произведения).
Итого: 14000 рублей».
Напрыканцы студзеня 1976 г. В. Быкаў яшчэ раз нагадаў пра невыкананне «Беларусьфільмам» ранейшай дамоўленасці — ён тэлеграфіраваў, у прыватнасці: «…напоминаю студии факт невыполнения ею договорных обязательств относительно автора…». Трэба думаць, ганарар пісьменніку быў усё ж выплачаны, бо на тэлеграме зроблена службовая памета: «Согласовано, что бухгалтерия переведет гонорар сегодня же. 3.II». Таксама як і на прыгаданым лісце з УААПа значыцца лютаўская рэзалюцыя дырэктара кінастудыі: «т. Бабицкой А. А. Оплатить согласно договора 12 тыс. руб. Е. Войтович. 6/II.76 г.».
* * *
У Архіве В. Быкава захоўваецца чарнавы аўтограф значнай часткі сцэнарыя 3-й серыі — сшытак без вокладкі, у якім 21 старонка спісана пераважна з аднаго боку: пачынаючы са слоў старога немца: «Прима вин!» і заканчваючы сказам: «Потом переносится в сорок третий, и перед его взором проходят лица бойцов-автоматчиков: Чумака, Кривошеева, Шапы, лейтенанта Гриневича и Ананьева, старшего лейтенанта в фуражке и мокрой плащ-палатке…». У другім сшытку — заканчэнне сцэнарыя (пачынаючы са сказа: «Светает»), усяго 34 старонкі, таксама спісаныя пераважна з аднаго боку. На пачатку сшытка пазначана: «На восходе солнца»; напрыканцы тэкста на асобнай старонцы малюнак рукой Быкава: сядзіба з паркам, устае сонца.
Пры параўнанні чарнавога аўтографа, літаратурнага сцэнарыя і публікацыі ў часопісе «Смена» можна прыйсці да высновы, што тэксты практычна ідэнтычныя, за выключэннем невялікіх разыходжанняў моўна-стылёвага характару: так, у аўтографе і літаратурным сцэнарыі гаспадары сядзібы гавораць: «Здрафствуйте» і «тофарищ», у публікацыі ж у «Смене» літара «ф» захаваная толькі аднойчы (ва ўсіх аналагічных выпадках у дадзеным Зборы твораў яна ўзноўлена). Да таго ж, у чарнавым аўтографе адсутнічае эпізод, калі Ананьеў гаворыць пра намер ажаніцца з Зінай — пачынаючы з яго слоў: «А теперь… А теперь я вам должен сказать […]» і заканчваючы: «А ну, еще раз за Победу!» (у чарнавым аўтографе: «Вот как надо пить за Победу! Ну, взяли!»).
У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца, відаць, пазнейшая рэдакцыя значнай часткі сцэнарыя. У папцы з надпісам (але не рукой аўтара): «В. Быков „Долгие вёрсты войны“ 3 серии (литературный сценарий)» знаходзяцца 2 рукапісныя і 92 машынапісныя старонкі сцэнарыя 1-й і 3-й серыі са шматлікімі праўкамі і ўстаўкамі, зробленымі самім пісьменнікам.
Сцэнарый 1-й серыі налічвае 42 машынапісныя старонкі (на першай пазначана: «ВАСИЛЬ БЫКОВ», ніжэй: «ДОЛГИЕ ВЁРСТЫ ВОЙНЫ», «Фильм первый», назва «СОЛНЦЕ ВЫСОКО» закрэслена, уверсе напісана: «Журавлиный крик»). Тэкст сюжэтна супадае з ранейшай рэдакцыяй сцэнарыя 1-й серыі. Што ж датычыць тэксталагічных разыходжанняў, дык паўсюль папраўлена: «комбат» на «командир», «Ананьев», «капитан» — на «лейтенант», «Фишер» — на «Филин», «Васюков» — на «Глечик». Сярод іншых істотных змяненняў звяртаюць на сябе ўвагу наступныя:
Стар. 252. — Ого! Целые сутки!
— А что? Тихо пока, немцы где-то застряли. Так что — ни пера, ни пуха! — Тут зроблена машынапісная ўклейка:
«— Ого! Целые сутки!?
— А что? Тихо пока. Да этим проселком они вряд ли и пойдут. Большак рядом, — говорит Ананьев, заметно бодрясь, и Карпенко от этого еще больше мрачнеет, понимая, что все не просто. — Ну, ни пера, ни пуха, ядрена вошь!».
Стар. 253. …продолжительным взглядом проводил уходящего комбата. — Закрэслена.
Стар. 253. — Овсеев, держи место!
[…] Карпенко прошел дальше к линии железной дороги. — Выкраслена.
Стар. 253. …тупо глядел… — Папраўлена: «озабоченно»
Стар. 253. Старшина с Васюковым… — Папраўлена: «Овсеевым».
Стар. 253. — Если окна завесить… — нерешительно начал Васюков.
— Некогда завешивать. […] В центре. — Адсутнічае, зроблена машынапісная ўклейка: «Овсеев тоже протянул руку, пощупал печку.
— Что, думаешь теплая? — сдержанно усмехнулся Карпенко.
— А давайте протопим. Раз не хватает инструмента, можно по очереди копать и греться. А, старшина?
— Ты что, к теще на блины пришел? Греться! Подожди, вот придет утро, он тебя согреет. Жарко станет.
— Ну что ж. А пока какой смысл мерзнуть? Окна завесить, натопить печурку… Как в раю будет.
— Хватит уговаривать. Я не барышня. Становись вон за Свистом и рой. Ясно?
Они вышли из будки и Карпенко столкнулся с Глечиком, который тащил откуда-то изогнутый железный прут.
Читать дальше