Уладзімір Някляеў - Так

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Так» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх "прытульшчыкаў" свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  

Так — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Прыплылі забраць мы Сампа,
Падзяліць на трох герояў".

"Паміж трох дзяліць вавёрку?
Разам грызці курапатку?
Я адна ўладарка млына,
Пох'ёле належыць Сампа".

І пайшлі, каб Сампа сілай
Адабраць у гор скалістых,
Вяйнямёйнен, Ільмарынен,
Самы лепшы Леммінкяйнен.

Верны вешчы Вяйнямёйнен
Распачаў заклёны-спевы
Каля скал меднакаменных,
Перад крэпасцю гранітнай -
Пахіснуліся вароты,
І крукі ў іх затрашчалі...

Векавечны Ільмарынен
Раскаваў замкі рукамі,
Пазрываў з варот засовы -
Расчыніліся вароты...

Стаў вясёлы Леммінкяйнен
Вырываць са скалаў Сампа,
Што карэнні запусціла
У граніт на дзевяць сажняў -
І не вырваў... Бык здаровы,
У чатыры сажні морда,
Кожны рог ягоны ў сажань,
Побач пасвіўся на скалах,
Жэр гранітнае каменне,
І, бычыну ў плуг упрогшы,
Выкарчаваў млын чароўны
Самы лепшы Леммінкяйнен...

Паплылі назад пад песні...
Тут усіх і папрасіў я,
Леммінкяйнена найболей:
"Вы мне дайце частку Сампа,
Каб яе аддаў я Кайсе,
Што дамчыць мяне дадому,
На далёкую Айчыну,
Каб я слухаў, як зязюля
Там гады мае кувае".

Тут вясёлы Леммінкяйнен
І пачаў: "А ты?.." Чакаў я,
Што закруціць ён катрынку
Зноў пра тое: пра Гардэчу,
Пра Нязлоўцу, пра Святыню
Ды яшчэ быка-бычыну
З мордаю ў чатары сажні, -
Не!.. Адно ўсяго спытаўся
Самы лепшы Леммінкяйнен:
"Ты на Востраў Дзеваў плаваў?.."

"А якую хочаш частку? -
Запытаўся Вяйнямёйнен. -
Млын, што соллю пасыпальны,
Ці мукою павявальны,
Ці грашымы пакружальны?.."

Мне б не ў шкоду пакружальны
Млын займець было б, вядома, -
Весялей бы слухаў дома,
Як зязюля мне кувае, -
І насыпаў бы ён солі,
І мукі б ён мне навеяў -
А які прасіць для Кайсы?
Што б яна займець хацела?.."

І пчала на вуха села:
"Мець хачу душу я ў целе -
Тую частку мне, што меле,
Проста меле, як спявае,
Як душа млына жывая..."

Векавечны Ільмарынен
Не спытаўся анічога,
Быццам ведаў, што патоне
У марскім бяздонні Сампа,
Што раз'юшаныя хвалі
Трэскі выкінуць на бераг,
І што ўсё, што застанецца -
Песня і душа жывая...

Калі словы, што на вуха
Прашапталіся пчалою,
Паўтарыў я - Вяйнямёйнен
Так сказаў: "Прасі, што хочаш,
Анічога не шкада нам,
Ані хлеба, ані солі,
Ані грошай незлічоных,
Ды аддаць табе не можам
Песню і душу жывую...

А калі аддаць не можам -
І не можам не аддаць мы,
Бо ты з намі плыў на Поўнач
І спяваў са мной заклёны,
І стаяў каля варотаў,
І быка памог упрэгчы,
Дык тады - у мора Сампа,
У палац падводны Ахты!.."

Тут як крыкнуўАхта:
"Ах ты!.."
Як ускочыў Ахта:
"Што вы?!." -
Ды як грозна ўзбушаваўся:
- Хто млынамі на голавы
Сярод ночы раскідаўся?!.

Я прачнуўся, дзе паклаўся...

"Ты лепшы, чым я думала, у снах", -
Шаптала Кайса, як вада шумела,
І цалавала... На яе губах
Брусніца недаспелая кіслела.

Былі ўдваіх мы ў ложку для пчалы -
Ні Удутар, ні Мар'яты, ні Ахты...

"А дзевы дзе?.."
Пчала сказала: "Ах ты
Мой Леммінкяйнен!.."
З мора, з-за скалы
Вясёлы голас тут жа даляцеў
І каля вуха прасвістаў, як куля:
"Мы прамінулі ўночы Востраў Дзеў!
Там засталася для цябе бабуля..."

"Чаму ты анічога ў іх не ўзяў?" -
Пчала куснула.
"Я хацеў... ты ж чула..."
"Але ж не ўзяў..."
"А ты мне што шапнула?..
Я тое і прасіў, чым млын спяваў:
Душу млына. Яго жывую сілу...
На лішні грэх мяне ты спакусіла,
І так грахоў тых..."
"Я не спакуша…"
"А хто
прасіў душу?!"
"Дык для цябе прасіла!"
"Як - для мяне?.. Свая ўва мне душа".

"Ты гэтак думаеш?.."
Я ўстаў.
"Ну ты спытала!.."
"А ты дачуўся, што пытаю я?..
Ну вось карал. У ім душа карала.
Ва ўсім - ягоная. А ў чым твая - твая?

Глядзі: сусвет які ў адным карале...
Якія звівы... Космасу вузлы...
Ён луг... Ён неба... Вулей... Для пчалы
Карал - найлепшы ложак... І не злы
Карал, як ты! - пчала ўзляцела, краля
Празрыста-голая. - Да возера ляцім!
А то праспім усё тваё Купалле
І Міттумары наша ўсё праспім!.."

Не надта мне ляцелася... Я цела
Абмацваў: дзе душа?..
Яна была,
Яна ўва мне, нібы пчала, звінела,
Ва ўсе бакі ляцела, як пчала...

Адно здзіўляла толькі: не балела.
Так не балела, быццам не жыла.

Ля возера - наўкол - жанкі стаялі,
Вязалі з ніцяў сеці,
і луналі
Над імі спевы - тыя ж, што і ў нас,
Калі жанкі спявалі ў даўні час...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Так»

Обсуждение, отзывы о книге «Так» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x