• Пожаловаться

Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0301-7, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генадзь Бураўкін Чытаю тайнапіс вачэй
  • Название:
    Чытаю тайнапіс вачэй
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-05-0301-7
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Генадзь Бураўкін: другие книги автора


Кто написал Чытаю тайнапіс вачэй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах,
Між чужых, незнаёмых людзей
Буду я табе сэрца трывожыць
Успамінамі кожны дзень.

I калі пацалунак нейчы
Раптам губы твае апячэ,
Ты успомніш:
А той, ранейшы,
Цалаваў усё ж гарачэй.

I, быць можа, на тых раздарожжах
Зразумець ты паспееш яшчэ:
Ад мяне уцячы ты можаш,
Ад кахання ж —
Ніяк не ўцячэш.

* * *

Табе, нібы прароку, веру,
Што пражывём шмат зім і лет.
I калі смерць мне грукне ў дзверы,
Я ператрушчу ёй хрыбет.

Ну, а калі не саўладаю,
Ты да мяне прыйдзі тады,
Прыгожая і маладая,
Як у юнацкія гады.

Падай мне рукі палахліва
I калі я ўсё ж упаду,
Дык у цябе,
Маёй цярплівай,
Маёй адзінай,
На віду.

* * *

Вы чуеце —
Чаромха расцвіла?
Гайда ў лясы,
У веснавыя нетры!
Раз'ятраныя, халастыя ветры
Гуляюць ад сяла і да сяла.

Чаромхавая бель —
Як цёплы снег,
Як незаплямлены вясельны вэлюм...
I галава ўжо кружыцца завельмі,
I так салодка вабіць першы грэх...

Заві сваю адзіную,
Заві,
Бяжы да мілых вуснаў напярэймы,
Ламай чаромхі душныя бярэмы,
Кідай вясну да ног сваёй любві.

I шчасцем спапялі душу датла
Рашуча,
Безразважна
I чароўна...
Ах, што ты робіш,
Горкая чаромха!
Навошта гэтак рана расцвіла?..

УСПАМІН ПРА НАЧЛЕГ

Лазім па арэшніку,
Бадзяемся па лесе,
Дзвіну на бераг цягнем у мокрых невадах.
А ў вачах —
Смугою —
Сіняе Палессе,
Нетаропкай Прыпяці бурая вада.

Асака высокая —
Зялёнымі штыкамі,
Забытымі шаломамі —
Пахучыя стагі.
I над зямлёю стомленай
Цішыня такая!
I месяц,
Як антонаўка,
Жоўты і тугі.

I жнівеньскія зоры,
Пахучыя,
Як дыні,
Сінія,
Нібыта верасы...
А ў чарнабровай нашай гаспадыні
Пахлі кменам рукі,
Мятай — валасы.
Нам яна выносіла кварту сырадою,
Аржаны акраец ламала напалам,
I частавала потым самагонкаю рудою,
I добрых сноў бязгрэшных на ноч жадала нам.

I вось мы цэлы месяц бадзяемся па лесе,
Дзвіну на бераг цягнем у мокрых невадах,
А ў вачах —
Смугою —
Сіняе Палессе,
А на губах —
Тугою —
Далёкай мяты пах.

* * *

Ты пазваніла мне з дзяцінства,
Далёкага,
Амаль забытага,—
I сэрца мне ўспамінам сціснула,
I сэрца спуджана забілася.

Няужо былое зноў вяртаецца
Няўжо навекі не памерлі
I клятвы даўнія,
I тайны,
I вернасць даўняя,
I вера?..

..У сэрцы
I ў мембране выстылай
Твой смех,
Як майскія грымоты...
Ты пазваніла мне з дзяцінства,
Далёкага
I незваротнага.

* * *

Зайздрошчу шчасцю юных закаханых,
Што так баяцца дотыку рукі,—
I ад яго грудзей
Адмежаваны
Яе грудзей тугія астраўкі.

Зайздрошчу іх святому аняменню,
Калі без слоў усё адчуць лягчэй,
I смешнаму, дзіцячаму няўменню
Хаваць пачуцці ад чужых вачэй.

Зайздрошчу іх наіўнаму спалоху,
Яшчэ незразумеламу агню,
Калі ўвесь свет змяняецца патроху
I дорыць азарэнне ўпершыню
I паміж кожным позіркам і словам,
Ужо зусім бяссільная,
Звініць
Напятая,
Як песня жаўрукова,
Збліжэння недазволенага ніць...

СУСЕДКА

Калі раніцай вёдрамі ляскала
I да рэчкі спяшала босая,—
Я цябе цалаваў краскамі,
Я цябе цалаваў росамі.

Калі ў поўдзень ішла палеткамі,
Маладога спакою поўная,—
Я цябе цалаваў кветкамі,
Я цябе цалаваў промнямі.

Калі ўвечар да весніц выйшла
I стаяла пад вішнямі колкімі,—
Я цябе цалаваў цішаю,
Я цябе цалаваў зоркамі.

Што, як ноччу ў акно пагрукаю,
Недасяжная і спакусная?..
Я цябе цалаваў думкамі,
А хачу цалаваць вуснамі.

* * *

Сотні раздарожжаў паміж намі,
Прывакзальны тлум
I шум травы.
Ды ўсё роўна над тваімі снамі
Я стаю —
Нядрэмны вартавы.

Месяцаву срэбраную сцежку
У руцэ трымаю, як прашчу.
Нават прынца казачнага ўсмешку
Да твайго акна не падпушчу.

А калі світанне
Ценем белым
Ляжа на прыціхлую ваду,
У разлуцы доўгай асмялелы,
Да цябе нясмела падыду.

Прыўзніму ўспамінаў грэшных дымку,
Дзе схаваў я ад чужых людзей
Сонейка заспанае —
Радзімку —
У лагчынцы белай між грудзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генадзь Бураўкін: Жураўліная пара
Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Уладзь Лянкевіч: 70% вады
70% вады
Уладзь Лянкевіч
Леанід Дайнека: Вечнае імгненне
Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Генадзь Бураўкін: Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін: Узмах крыла
Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.