• Пожаловаться

Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0301-7, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генадзь Бураўкін Чытаю тайнапіс вачэй
  • Название:
    Чытаю тайнапіс вачэй
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-05-0301-7
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Генадзь Бураўкін: другие книги автора


Кто написал Чытаю тайнапіс вачэй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Не,
Мы з табою не святошы.
Мы прагна выпілі да дна
I ласку вечароў харошых,
I пацалункі довідна.

I мне не раз яшчэ
Салодка
Спаць на тугім тваім плячы
I, як маланкаю, дрыготка
Аб вусны вусны апячы.

I раптам сцішыцца ў здзіўленні,
Калі няўмольна,
Як прысуд,
Мяне зноў кіне на калені
Жаночай прыгажосці цуд.

Няхай яно жыве са мною,
Да скону грэючы жыццё,
Маё мужчынскае,
Зямное,
Святое гэта пачуццё.

А калі скрывяцца святошы,—
Ну што ж,
Мы выпілі да дна
I ласку вечароў харошых,
I пацалункі давідна.

* * *

Такі спрадвечны лёс мужчын:
Рвануцца з мілых рук,
Пайсці
I зноў перамагчы
Сто слот і завірух,
Заблытаць тысячу дарог
I выпіць дзесяць рэк,
I любай
Палажыць да ног
Увесь свой скарб і грэх.

Ну а калі
Праз сто разлук,
Праз сто смярцей вайны
Да мілых, незабытых рук
Не вернуцца яны,—
У тым няма віны мужчын,
Зусім няма віны,
Што рана леглі на спачын
Пад сосны і кляны...

* * *

Вочы сінія-сінія...
Косы тугія...
Хтось шчаслівы, як кажуць, дзяўчыну хрысціу
Трэба вытаптаць многа дарог,
Каб другія
Вочы гэткія, гэткія косы знойсці.

Пра такіх, пэўна, казкі складалі ў народзе,
Надзяляючы сотнямі светлых імён,
А цяпер
Горманісты чародамі ходзяць,
Носяць песні-прызнанні ўначы ля акон.

А яна —
Маладая ў сваёй прыгажосці.
Ні прызнанняў, ні песень не хоча яна.
Аднаго прычакаць бы ёй толькі у госці.
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна.

Не згуляе вяселля той,
Хто гэтак абвенчан.
А яна ўсё чакае,
Верыць казачным снам,
Адганяе сватоў, што прарочаць:
Не вечна
Будзе доўгай каса, будзе яркай краса.

I даўно з хаты ў хату
І з вуха у вуха
Носяць бабы па вёсцы няўімольны прысуд
Застанецца яна назаўжды векавухай,
Нізавошта састарыць, загубіць красу...

Я не знаю,
Быць можа, і праўда, не трэба
Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць.
Я ж яе разумею.
I вельмі хацеў бы
Вось такое каханне ў жыцці заслужыць

* * *

Другія
3 доўгіх падарожжаў
Дамоў,
Да любых у двары,
Што найдзіўней,
Што найдарожай,
Вязуць заморскія дары.

А я
3 далёкае дарогі
Табе на памяць прывязу
Падкову —
Месячык двухрогі —
I зорку —
Сінюю слязу.

I, не абмыўшы пот салёны,
На шчасце наша ці бяду,
Табе ў халодныя далоні
Свой лоб гарачы пакладу.

* * *

У прысадах цяністых
Я сустрэўся з табой,
Маёй светлаю, чыстай
Веснавою журбой,

Маёй ціхаю казкай,
Маёй першаю ласкай.

Тут мы часта хадзілі
Ля альтанак пустых,
Ціхім шэптам будзілі
Юных клёнаў лісты,

Новых сцежак шукалі,
Першых промняў гукалі.

А сягоння блукаю
Я адзін да святла
I прычыны не знаю,
Што з табой развяла,

Маім шчасцем пявучым,
Маім болем пякучым,

I усё, як калісьці,
У прысадах вясной:
Ліпкі ліпкае лісце
Парасправілі зноў,

Клёны росамі ззяюць,
Птушкі сонца гукаюць,
Росам зоры варожаць,
Успамінам трывожаць
Маё сэрца.

* * *

Месяц — жоўтая лодка —
Плыве між аблокаў.
Пахне мятай
Салодка-салодка,
Далёка-далёка.

У абвялых пракосах
Дрэмле ціша святая.
Твае цёплыя косы
Я няўмелай рукой расплятаю.

I з рамонкамі белымі
Уплятаю ў іх сцежку вузкую,
I лаўлю ашалела
Гарачыя мілыя вусны.

I цалую
I шыю, і локці...
А ва ўсім вінаваты
Месяц — жоўтая лодка —
Ды салодкая мята.

ЭЛЕГІІ СТАРОГА САДУ

Я зноў прыйшоў у наш зарослы сад,
Дзе пахне зазімкам і лісцем прэлым.
Ён не такі,
Як дваццаць год назад.
Ён,
Як і я,
Здаецца пастарэлым.

Мне вусцішна між яблыняў ступаць,
Страсаць з галін абуджаныя згадкі.
I за спіной не веснічкі рыпяць,
А памяці разгойданыя кладкі...

I

У ціхім садзе нашага дзяцінства
Даўно сабе звіваюць гнёзды птушкі.
I я нячаста ў сад хаджу,
Каб раптам
Няўклюднага падлётка не спалохаць.

А можа быць,
Я больш за ўсё баюся,
Што ўспырхне,
Нібы жаўранак вясновы,
Забытае імя дзяўчынкі мілай
У белай блузцы і спаднічцы сіняй,
3 чарнілам перапэцканымі пальцамі
I русаю худзенькаю касой?
Што, як яна жыве ў забытым садзе —
Абсыпаная рыжымі вяснушкамі,
Абстрыканая крапівой пякучай,
Цыбатая,
Нібыта бусляня?..
Чаго баюся —
Успамінаў смешных
Ці горкай і запозненай сустрэчы
3 юначаю неразгаданай тайнай
I першым неўсвядомленым каханнем?
Ды не,
Якое там было каханне!
Было няўцямнае зямное шчасце,
Што вось жыве дзяўчо на белым свеце,
I лічыць мяне дужым і прыгожым,
I з захапленнем на мяне глядзіць.
I я пераканаць яе стараўся,
Што я папраўдзе нейкі незвычайны,
Што я прыгожы,
Дужы
I разумны,
А быў няўклюдны
I дурны як бот.
Я пасмяяўся з той дзяўчынкі мілай
Па-хлапчукоўску жорстка і бяздумна —
3 яе вяснушак,
I з касы худзенькой,
I з нехаванай радасці ў вачах.
I я хадзіў, як певень, ганарысты,
Суровы,
Незалежны
I дасціпны,
I быў не варты нават шкадавання,
Не тое
Што яе няўцешных слёз...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генадзь Бураўкін: Жураўліная пара
Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Уладзь Лянкевіч: 70% вады
70% вады
Уладзь Лянкевіч
Леанід Дайнека: Вечнае імгненне
Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Генадзь Бураўкін: Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін: Узмах крыла
Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.