• Пожаловаться

Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0301-7, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генадзь Бураўкін Чытаю тайнапіс вачэй
  • Название:
    Чытаю тайнапіс вачэй
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-05-0301-7
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Генадзь Бураўкін: другие книги автора


Кто написал Чытаю тайнапіс вачэй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы вельмі часта позна разумнеем...
Цяпер я ў сад заходжу асцярожна —
А што, як раптам хрусне пад нагою
Птушынае гняздо?..

II

Ты помніш сад,
Парэчкамі зарослы,
Дзе ля паркана быў куток таемны,
Куды ўцякалі мы з табой штовечар
Ад пільных матак і сяброў цікаўных?

Ты помніш?
Там нас хавала яблыня старая.
Мы слухалі маўчанне цёплай ночы,
I я нямеў,
Калі плячом гарачым
Ты прыпадала да майго пляча.
Там я аднойчы
Пры святле маланкі,
Як цуд, нікім не зведаны,
Убачыў
Твае блакітныя, як неба, вочы
I белыя, як яблыкі, калені.
На круглыя,
Як белыя налівы,
Клаў галаву я на твае калені
I піў каўшом Мядзведзіцы Вялікай
Тваё такое блізкае дыханне,
Наіўны і салодкі наш спалох.
I валасоў тваіх густая хмара
Мне засланяла і зямлю, і неба —
I гасла ўсё ў вачах,
I толькі вусны,
Твае сляпыя і сухія вусны,
Як месяц,
Прабіваліся праз цемру
I зноў вярталі мне ў душу святло...

Ты помніш?
Растуць парэчкі ў садзе,
Як калісьці.
А ля паркана —
Восеньскае лісце.
Сюды з табой штовечар мы ўцякалі
Ад пільных матак і сяброў цікаўных.
Тут пры святле маланкі я аднойчы Зірнуў табе ў спалоханыя вочы...

Стаіць пад ветрам яблыня старая.
Ні павуцінкі
На галінах голых...
А я вачамі маладымі бачу
Два белыя налівы...

III

Быў позні і туманны адвячорак.
Сад звонка лапатаў пасля дажджу —
Як быццам тысяча срабрыстых гномікаў
Саскоквала з галінкі на галінку,
З ліста на ліст,
А з лісця
На траву.
Я ў сад пабег
Паслухаць гэты вэрхал,
Палюбавацца,
Як цяжкія кроплі
Ляцяць свінцовым шротам на пясок,
А яблыні абмытыя стаяць,
Нібыта маладзіцы пасля лазні.
Па лужынах і ручаях імчаў я.
У сэрцы калацілася гарэзнасць,
I мне хацелася такое крыкнуць,
Каб цэлы свет,
Уражаны,
Пачуў.
Тады арліным хлапчукоўскім вокам
Я ўгледзеў іх пад вымаклаю вішняй —
Яны застылі ў доўгім пацалунку,
Як у палёце спыненыя птушкі.
Яны мяне не бачылі, не чулі.
I я падкраўся —
I зарагатаў,
Спалохаў тое светлае імгненне,
Якое ўжо не зможа паўтарыцца.
Я загалёкаў:

«Цілі-цілі цеста!..»
Улёг за імі шчанюком звяглівым.
і ўсё чакаў,
Як голас мой падхопіць
I панясе пад гулкім небам рэха.
А сад маўчаў.
Маўчалі змрочна кроплі,
Што на лістах званочкамі віселі.
А яблыня старая
Поўнай жменяй
Дажджу мне сыпанула за каўнер.
I я замоўк.
Як быццам спатыкнуўся.
Мяне спыніў цяжкі дарослы сорам.
Пачуў я раптам,
Як замоўк чамусьці
У шапатлівых кронах звонкі лопат,
Як стала ў садзе золка і будзённа.

Я дзякую,
Што ты маўчыш,
Мой сад...

Мой сад...

* * *

Скажы мне,
Скажы мне,
Што гэта было —
Адчаю імгненне,
У вечнасць імкненне,
Аб шчасці маленне,
Ці проста здзіўленне,
Ці проста
Зямнога кахання святло?

Скажы мне,
Скажы мне,
Што гэта было —
Ад гора збавенне,
Душы наталенне,
Прыход прасвятлення,
Ці проста збліжэнне,
Ці проста
Грудзей тваіх пудкіх цяпло?

Скажы мне,
Скажы мне,
Што гэта было —
Жыцця патуханне,
Ці смерці дыханне,
Ці неба ў абдымках зямлі
Калыханне,
Калі ні вяртання назад,
Ні адхлання,
А толькі
Рыдане,
Гарэнне,
Згаранне?..

Скажы мне,
Няўжо гэта з намі
Было?..

НЕЗНАЁМКА

Яна ішла сцяжынкай вузкай
Да вечаровага сяла.
I ветразем
Над сіняй блузкай
Касынка белая плыла.

Ішла няспешна і стамлёна,
Спакой дзявочы несучы.
I шаўкавістай пасмай лёну
Каса ляжала на плячы.

I ў затуманеным прасторы
Ці то ў душы маёй
Плылі
Вачэй бяздонныя азёры,
Крылатых броваў жураўлі...

Ах, незнаёмка, незнаёмка, Неспадзяваная бяда!
I прыпыніць цябе няёмка,
I адпусціць цябе шкада.

Калі яшчэ на сцежцы вузкай
Цябе сустрэну ля сяла?..
Як ветразь,
Над блакітнай блузкай
Касынка белая плыла...

* * *

Каля твайго паркана снег мяце,
Парыпвае азяблая ігрушына.
А я шукаю след твой зацярушаны,
Блукаю ў несканчонай маяце.

Завея рве свае пухавікі,
Па твары б'е халоднай белай лапай.
Мне хоць бы лёгкі ўзмах тваёй рукі,
Хоць бы прамень з твіаёй настольнай лямпы.
Мароз тваё акно замураваў.
Паміж табой і мною —
Шкло настылае.
Ты каля печы грэеш рукі,
Мілая,
А я б дыханнем іх адаграваў... я б

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генадзь Бураўкін: Жураўліная пара
Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Уладзь Лянкевіч: 70% вады
70% вады
Уладзь Лянкевіч
Леанід Дайнека: Вечнае імгненне
Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Генадзь Бураўкін: Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін: Узмах крыла
Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.