Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён сядзеў — закон,— хоць і плюгавы,
Але страшнай сутнасці закон:
Забіваць, паліць, таптаць нагамі
Ўсё, што ў гэтым свеце ёсць не Ён.
Што смяяцца, думаць, плакаць можа,
Што па вольнай волі прарасло,—
Не ў ягонай мудрай агарожы
З частаколам кратаваных слоў.
З века ў век —
высокі, непралазны —
Ён адною сілаю жыве,
Дзе на кожны слуп —
па сотні вязняў
I на кожны кол —
па галаве.
— Як скажу, па-мойму ўсё і будзе.
Наравістым падбяру гужы.
Форс няхай свой збольшага астудзіць,
Ну а ты ўжо ёй дапамажы.
Не цябе вучыць, як гэта робяць,—
Зад па лаўцы ссунуў з-за стала,
«Хайль» паміж зубоў мышына-дробных
Вылецеў у «пчолкі» з-пад крыла.
— Дык запомні...— і падаўся ў дзверы.
Праз акно ўжо бацька супыніў:
— Сваццю забяры сваю, халеру!..
...каб ты з ёй павіс на рамяні...

20
Збор

Замірае кволым птушанём
Дух зярнят у восеньскім дыханні.
Дух зямлі агорне ўсё да рання,
I слядоў не знойдзеш днём з агнём.
Дух зярнят і дух зямлі — не ім
Сёння ў жнівень адлятаць з далоні:
Не ўзаўецца красавання дым,
I жаўрук вясёлы не зазвоніць.
Дух зярнят і дух зямлі праз ноч —
Не для новых парасткаў яднанне.
Крылы апускае цёмнай зданню
Цішыня абманная наўзбоч.

Выпаліла сэрца без агню,
Без марозу гэта невядомасць.
I ля цёплай хаты, як бяздомны,
Ён стаяў. Стаяў не ўпершыню.
Ды такім бяздомным, што за век,
За нялёгкі свой, не быў ніколі.
I не знаў: пакуты ўласнай воляй
Вымярае кожны чалавек...

Даланёю зачарпнуў зярнят,
Нахіліўся бацька і панюхаў.
I на зуб узяў: «Здаецца, суха,
Не залезлі б толькі мышы ў спрат...
Во цяпер на свой ваенны збор
Фігі вытрасайце па кішэнях»,—
I яшчэ схіліўся раз да жмені,
Нібы слухаў жальбу ці дако'р.
I перапрашаў, і думаў ён:
«Дзе ж хоць кропля сэнсу ў гэтым пекле?..—
Маўчыцё, нібы язык адсеклі,—
Ці і ваша праўда — толькі сон?..
Чуеце, зярняты, я да вас:
Пэўна ж, ёсць надзея,— адкажыце...»
Цішыня. Як голас, што не ў жыце
Вырастае праўда ў гэткі час.
Што не заарэш у баразну
Сэнс вайны вялікі і страшэнны.
Праўда зерня стала на калені,
І няма надзеі на вясну...

Знае толькі вечар, толькі я
Знаю, што збылося пад ігрушай,
Ды патайку маладзік парушыў,
З Васілём хвіліну пастаяў.
I схаваўся. Пэўна, зразумеў,
Што залішне цікаваць не трэба.

Дух зямлі зліваўся з духам неба.
Лістапад азябла бранзавеў.

Зерне бацька закапаў, а збор
Наваліўся з іншага кірунку —
Вытрасаць прыехалі не клункі:
Здаць кажух павінен кожны двор.
Возьме і валёнкі немчура —
Наўзамен, і цёплую вушанку,—
Пойдзе ўсё, абы павысіць шанцы
Ледзяшом не загрымець у рай.
Вунь стаіць такі адзін. Яшчэ
I зімы ўсяго — са снегу крупы,
A ў яго ўжо з дзвюх свісцёлак хлюпаць
Пачало, аж на губу цячэ.
Мы яшчэ гадаем: басанож
Цыгнуць ці шукаць які абутак,
A ў яго за пазухаю люты
Выганяе з цёплай хаты вош.
А калі завея загудзе
Ды мароз на сем кален ударыць?!

Цяжка, цяжка немцу гаспадарыць
У дзікунскай гэтай чарадзе.
Дзе сістэма? Дзе які рэжым?
Ні табе законаў, ні парадку...
Нос прыкрыеш — стукнуць па азадку,—
Стой над кулямётам і дрыжы:
Ці адтуль, куды нацэлен ён,
З тых кустоў, прасуне хтосьці рулю,
Ці з-за тыну ўсодзіць раптам кулю?..
Не жыццё, a д'ябальскі праклён.
Цыгарэтку немец суне ў рот,
Пальцы зябка гнуцца для паслугі,
Падае з пачырванелай глюгі
Кропля на застылы кулямёт.
Ды пагрэцца ёсць усё ж намер
У абодвух: немцу й кулямёту
Атрымаць спаўна сваё ахвота:
Ці кажух, ці спапялення звер.
Ён ужо абнюхвае страху,
I вуглы, і сцены крайняй хаты.
А за ёй — над кожнаю дзесятай
Вогненную вызначыў вяху.
Крайняй — значыць, нашай, як заўжды.
Потым перабраць было ўжо лёгка:
На другі дзесятак падаў Ёха,
Сілівей — на трэці... А тады...
Ды лічыць далей Васіль не змог:
Ля варот спынілася фурманка,
I, штурхнуўшы дзверы, проста з ганку
Трыханок гукнуў цераз парог:
— Што — чакаеш пеўня пад страху?!
Падпякуць!.. Як жабу на агнішчы.
Ці табе ладней на папялішчы
Будзе зімаваць у кажуху?
— Дзе кажух? Які цяпер кажух?
Быў, ды ў немца абмяняў на газу.
— Ты мне не адбрыквайся, зараза,
Лепш нясі, пакуль дабром кажу,—
I пабег. Як уцякаў з агню,
Як пачуў, што ўжо нясе гарэлым,
На каня галёкнуў азвярэла...

А Васіль пайшоў на паграбню.

Цеплынёй дыхнула жарало,
Як з накрыўкі пацягнуў кажару:
Будзь што будзе — мабыць, ад пажару
Неяк і ўратуецца сяло.
На дрывотню кінуў і дручком
Вытрасаў кастру і пыл з аўчыны,
Быццам шлункі выбіваў з нямчыны,
Што качаўся перад ім нічком.
То каротка ўрэжа па гарбе,
То ніжэй лапатак перацягне,—
Хто ён там: ці Кант які, ці Вагнер —
Кожнаму загрывак паскубе!
Водгулле за вёскаю плыло,
Бы дручком нямецкі дух адвейваў.
Хто ён там: ці з фугай, ці з ідэяй —
Ix для Васіля як не было.
Ix не знаў Васіль. Адно крыху
«Пакуміўся» з немцам у акопах.
Ды цяпер яшчэ во...—
І з прыхлопам
Зноў дручок хадзіў па кажуху.
І душу адводзіў і руку —
Біў Васіль, як цешыўся: ca смакам.
Прымаўляў:
— Так і стрыгуць сабаку:
За хваста — ды палкай па баку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x