Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшоў Аніска ў ноч,
I ўсё за ім пайшло:
Кіёк і торба ўзбоч,
Як зрэбнае крыло.
Пайшоў, як і хадзіў,
Да новых сёл і хат.
Пайшоў — заўжды адзін,
Усім — і сват і брат.
Ні клопату, ні бед
Няма і не было:
Пайшоў Аніска ў свет,
І ўсё за ім пайшло...
На цэлы свет, відаць,
Адзін Васіль вось так
Падумаў і шаптаць
Наўслед не стаў: «Бядак...»
Правёў цераз прагон
Гасцей да сасняку —
І пазайздросціў ён
Бяздомнаму кійку...

То шэпчуць жорны ўсмак,
То зойдуцца на хрып —
Не праваронь той знак,
Хутчэй зярнят падсып.
Падсып, галодных сноў
Хоць раз не спадмані —
І завуркочуць зноў
Спаважна камяні.
Як шэры птах, вярхняк
Ляціць за кругам круг,
І мякка, наўскасяк,
З-пад крыл снягурыць пух
З-пад шэрых — белы пух,
Як свята шэрых дзён...
Злучыў руку і рух
Да бляску гладкі млён.
Нібыта ў забыцці
Гайдаешся за ім.
Круці, круці, круці —
Усім жыццём сваім.
Цяжкія камяні,
А лес цяжэй стократ.
Ды ў шэрай мітусні
Святлее далягляд.
Ляціць, як пух, мука,
Надзею зычыць мне,
I цягне млён рука:
Канец, канец вайне.

Той вечар быў не ў сон,
Той вечар быў шчадрэц,
Замес разводзіў ён:
Вайне, вайне канец.
З падбеленай шчакой —
Я ў смутку не марнеў —
Трымаў хатуль з мукой:
Канец, канец вайне.
Дзе ўдымлены ляжак
Астуду піў з сянец,
Шаптала мне дзяжа:
«Вайне, вайне канец».
На досвітку агонь
У печы палымнеў,
Я голас чуў яго:
«Канец, канец вайне».
З асенняга крыла
Кляновы ліст-ядрэц
Лапату высцілаў:
Вайне, вайне канец.
I каравай на под
Садзіўся ў той цане,
Што выплакаў народ:
Канец, канец вайне...

У зладнай грамадзе
Не для пустых патрэб —
На скон ліхой бядзе
Спякло Ўзбор'е хлеб.
На торбу сухароў
З чаканнем я глядзеў.
А ранкам — будзь здароў:
Прапала неўспадзеў.
Ні бойкі, ні ганца
З усходняй стараны...
Ні торбы, ні канца
Праклятае вайны...

19
Сватанне

Астравы бязлесся — гарнізоны...
Вогненных лясоў мацерыкі...
Супесі, суглінкі ды падзолы —
Вёскі, вёскі — акіян людскі.
Акіян пакутнага бяссмерця...
З лубкі зерне цішыцца ў раллі,
А з нябеснай, непадступнай цвердзі
Бомбы прарастаюць да зямлі.
Недзе ў пушчы, там, за Падбярэззем —
Дваццаць вёрст на добрую нагу —
Самалёт з-пад чэрава, як з рэзгін,
Вытрасае той пякельны гул.
З ім Васіль спазнаўся назаўсёды:
Будзе сеяць ён ці скарадзіць —
Гул цяжкі з парахавым смуродам,
Неадступны, унутры сядзіць.
Спраўдзіла крылатае прадвесце
Даўні той, той д'ябальскі прылёт:
Лёс у зерня — нівай уваскрэсці,
А над ім — грымотны разварот.
На кругі свае заходзіць «рама» —
Не з вясёлкавым аконным шклом,
Не букварная, што «мыла мама»,—
З азбукаю смерці пад крылом.
З паднябесся бог свінцовадайны
Раздае сваіх дароў запас,
Дзе б каго прывеціць, выглядае
I нарэшце заўважае нас —
Двух паганскіх, глініста-падзольных,
Хлебадайных двух палевікоў
З двухадзіным богам рук мазольных,
З верай у зямлю наўсцяж вякоў.
Тата сее, я — слядамі значу,
Дзе кладзецца зерне: я ляшу.
Лёгкую для «рамы» той удачу
Абяцаю за сваю душу.
I яна спакусы не стрывала:
Жытняму сяўку наперахоп
Глуха па раллі залапатала,
Быццам з неба сыпануўся боб.
Тут мая душа і спудлавала,
Ірванула да беразняку.
Нешта выла, нешта ўслед крычала,
Нешта тузанула за руку.
І над вухам:
— Стой, табе гавораць!
Ты бяжыш, а для яго — мішэнь.
...Толькі тут, кульнуўшыся ў разору,
Сам сябе нагнаў я — і ўстрашэў.
Толькі тут уцяміў, дзе і што я.
Неба ўзвыла, вухнула зямля.
А за грэх які? A ўсё за тое,
Што не ён адзін, што ёсць і я.
Бог свінцовы, а насупраць — жытні:
Палявік, сявец, каласавік.
Там — двухствольны, на зямлі — двухжыльны,—
Хто каго — па роўніцы разлік.
Неба і зямля. І паміж імі —
Распластаны коціцца хлапчук.
Неба і зямля. І межавымі —
Два слупы: два выбухі ўваччу...
Толькі тут усёй істотай зрэбнай —
Жаўранкам у збэрсаным быллі —
Я ўстрашэў: а як бы мне пад небам,
Як бы мне без гэтае зямлі?..
Як бы мне без гэтае канаўкі,
Што свінцовы суняла скразняк
I ў грудзях маіх студзіла даўкі,
Горача задыханы камяк?..
Толькі тут душу сваю нагнаў я,—
Трапяткая, білася ў раллі.
А над ёю знакам раўнапраўя
Дзве вантробы спарышом плылі.
Дзве паловы аднаго страшыдлы —
«Рама» на разведным віражы.
Цікавала, покуль не абрыдла:
«Жыта сее? Значыць, хоча жыць?!»
I засекла цэль, каб у рэестры
Слаўных і вялікіх перамог
Новы летапісец — анты-Нестар —
І маю душу занесці мог.
На сутонні, той гадзінай шарай,
Што сціскала дзень з усіх бакоў,
Хтосьці клямку ў сенцах доўга шарыў,
Потым тройчы бухнуў кулаком:
— Бач, навёў запоры ды завалы.
Штосьці тут не тое... Чуе нос:
Ці гарэлку п'юць, ці дзеляць сала...
Ці кудысьці чорт усіх панёс.
Зноў пачаў няцвёрда, незнаўма
Грэбацца нязвычнаю рукой...
I нарэшце:
— ...бога маць, хто дома?!
Як пабіла трасцаю якой.
Тут ужо скаціўся я з пяколка...
Дзверы насцеж — і цераз парог
Трыханок глядзеў: пад носам «пчолка»,
Чуб набок залізана прылёг.
Акурат як у таго — з партрэта:
Касячком, да самага брыва.
Злосна пахіснуўся:
— Што ж ты гэта
Тут, як мыш, сядзеў, не адкрываў?
Ні старых, ні дзевак,— ці не рады
Госцю ў хаце? Што маўчыш, як цень? —
Сеў на лаву, грукнуўшы прыкладам,
Ушчаміў вінтоўку між калень.—
Дык няма нікога дома, кажаш?
Т-а-а-к, а дзе ж яны, калі спытаць?
— А яны — у полі, на Заўражжы,—
Трэба там палоску дасяваць.
— Э-э-э, глядзі, язык жа ёсць у роце,
A маўчыш.— Здзіўлёна твар падняў:
— Сеюць кажаш?..
Чорт жа падахвоціў
Сеяць ноччу, быццам мала дня...
Во яно, як вош свая ўкусіла:
Сутак мала. Дзень і ноч грабуць.
Вош свая на карку — злая сіла:
Не заснеш: сасе вa ўсю губу.
Не сцярпеў я, хоць не дужа ўцяміў:
— І не вош зусім, а самалёт.
Вуньдзека схавацца можна ў яме:
Бамбануў— палоска ўразварот.
— Го, дык ён і вас тут, кажаш, троху,—
Трыхан жарабцом зарагатаў.—
Гэта жартам, толькі падпалохаў.
Самае — яно было вунь там,—
I рукою паказаў на пушчу.—
Во дзе ўпляжыў, во дзе дыхту даў:
I касцей насек, і дроў натрушчыў,
Ад бандытаў зараз — ні сляда.
Нават і такіх не шкадавалі,—
Галавою на мяне кіўнуў.—
Ну а што там з імі тралі-валі —
Покуль нож усадзіць у спіну?..
Сёння ён на дзве наздры саплівец,
Заўтра — сігане да партызан.
Лепш адразу: чык — і ашчаслівіць
Нацыю. I па галовах план.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x