Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

От і выйшла паслабка, ды страчана.
От і едуць удвух у раён.

«І якога ж я чорта паскуджуся?
Ёсць абшчына, і стараста ёсць...
Што ж мне так — на раду прысуджана,
Каб цягалі, як псіную косць?
Быццам шпунт я ад бочкі кожнае,
Каб заткнуць любое дзярмо...
Хай Захар пажырае пожарам —
Хопіць! Сёння ж адбой дамо».

Трыхан ледзь не ад самае раніцы
Пазіраў мітусліва паўз лог:
«Першы раз нарада збіраецца,
А яны — паўзуць, як без ног.
Ну і людзі!.. Ні службы, ні сораму,—
I пагляд свідраваў, нібы шчуп.—
Ад Узбор'я пабуду для кворуму,
А вярнуся — сем шкур спушчу».
Ды нарэшце, не пешкі, a ў розвальнях,
Толькі з іншага боку зусім,
Прыцягнуліся.
Трыхан пагрозліва
Глянуў:
— Дзе вас там чорт насіў?
— Ды не чорт, а конік звярэдзіўся,
Бач, на персях аж пеніцца соль.
— Ладна, мігам заходзьце ўсярэдзіну,
Бо, як лёду,— дванаццаць,— яволь! —
І з кішэні фрэнча гадзіннікам
Бліснуў, шчоўкнуў — і быццам гром —
На далоні тоненька дзінькнула,
І Васіль прашаптаў: «Абром...»
Колькі раз пасля добрае выручкі,
Закрываючы гульбішча, ён
Бузацёру, што вочы вырачыў,
Нёс паслухаць вось гэты звон.
I гадзіннік сярэбраным пеўнікам
«Во саду ль, в огороде» вёў.
Больш гуляка бунтоўна не пеніўся
I лапцей языком не плёў.
Бо ў дванаццаць карчма замыкаецца
I Абром спачываць ідзе.
Голас тоненькі абрываецца:
«Во саду ль, в огороде де...вицы...» —
Яшчэ доўга ляціць з мяцеліцы
Голас цёплага мужыка...
«Во саду ль, в огороде девицы...» —

Шчоўкнуў:
— Ладна валяць дурака!
Вы на месца, а я — да Гольбаха,
Далажыць, што гатова ўсё,—
Трыхан раптам асеў, прыгорбіўся,
Аж падвіскнуў, як парасё,
I пабег цераз плошчу подстрыкам —
Столькі радасці, спрыту нёс,
Быццам спераду — лычык востранькі
I свярдзёлачкам ззаду хвост.
«Толькі ж дужа нутро сабачае»,—
Адвярнуўся Васіль, а з дзвярэй
Ужо Лосік гукаў абачліва:
— Не тапчыся, не псуй там рэй.—
І рукой паказаў, ды хуценька,
Нібы з кукішам, адхапіў
І ў будынак, трохі прахуканы,
З панадворку Лосік ступіў.
А за ім і Васіль — азірнуўшыся:
«Што ж там гэтак злякала яго?» —
Ды цікаўнасцю хітра паднушканы,
Плюнуў: «Суньма далей ад багоў...»
Цераз плошчу марозна-пякельную
Сам ваенны ішоў аграном:
На вачах з ледзянымі шкельцамі,
З палкай гумавай, як са стырном.

Пустатою зала вялікая
Перастыла дыхнула ў твар:
Ці спяшалі не ўсе з пакліканых,
Ці не ў ходзе прадажны тавар?
Паўтыкаліся ў крэслы купкамі
Армякі, плашчы, кажухі,—
І не ўзнаеш адразу: хто куплены,
А каго прывялі грахі,
Хто прымусам, хто добраахвотнікам
Да Халопеніч вёрсты лічыў...

Між паплечнікаў-падлакотнікаў
Паказаўся галоўны чын —

Выйшаў спец гаспадаркі сельскае
На трыбуну ў былым РДК:
Крок сталёвы з лёгкай падсечкаю
I гумоўкай гуляе рука.
Пуза гладка раменіцца — з браўнінгам
Ці яшчэ з якой трасцай на ім.
Хоць і тоўсты, ды з выпраўкай браваю
Аграном — палёў херувім,
Апякун ураджаяў з пагонамі,
Хлебаробаў новы патрон,—
Узляцеў бы, святы, над загонамі,
Толькі крыльцаў не мае барон.
А таму дручком і размахвае:
— Мы парадак сюды нясём.
Рассыпаецца зернем макавым:
— Вам дае Германія ўсё.
Мы сабралі асоб давераных,
Каб сказаць, што работаць пара,
Каб яшчэ раз давесці да ведама
Волю нашага правадыра.
Больш не будзе над вамі начальнікаў:
Сам сабе — прафсаюз і актыў,
Хоць душа з абавязкам спрачаецца:
Размагніціў людзей калектыў.
Гонар кожнага — ў спрэчцы выстаяць.
Ды і грэх цягнуцца ў хвасце,
Бо зямля ў вас цяпер асабістая
I ўраджаі — колькі ўзрасце.
Безадказнасць забудзем калгасную,
На стыхійных руінах яе
Гаспадаркі ўзрасцім першакласныя,
Не забудзьце заўважыць — свае!
Хай паслужыць узорам для Остланда
Ў сэнсе новых парадкаў раён,
Скажам так: паказальна-доследны
I спакойны — як быў здавён.
Што такое германізацыя?
Гэта цвёрды парадак і лад,
Як у музыцы гарманізацыя —
Гамарнічнага строю парад.
Вы мяне хоць крыху разумееце?
Я з народам люблю гаварыць.
Ёсць у вас тут,— зыркнулі шкельцы,—
Майстар смажыць, гросмайстар варыць.
Мы шануем такіх і рухаем —
І па службе, і так. Не ўтаю:
Я, напрыклад, вось гэтаму кухару
Іншы раз і руку падаю.
Што яшчэ ёсць германізацыя?
Вось другі вам канец вузла:
Гэта — поўная стэрылізацыя,
Ачышчэнне грамадства ад зла.
Дык давайце ж той вузел развязваць.
Хоць хваліцца як быццам не час,
Ды няхай сёння будзе сказана:
Тое-сёе зроблена ў нас.
Апрацована група ворагаў:
Сто яўрэяў, адзін цыган,
Ну і рэштка — душэўнахворыя,—
Як і быў даведзены план.
I яшчэ: сёння змова адкрыта
I ўдалося ліквідаваць
Злога ворага, што бандытам
Зброю тайна перадаваў.
Перавозіў патроны поначы
I хаваў пад карэннямі дрэў.
Пэўна, не без ягонае помачы
Хлеб таксама на складзе згарэў.
З ім пакончана,— і аграномам
Захарова названа імя.
Нібы ўдарыла ў цемя громам
Васілю — аж холад праняў...
— Быў жа ён не адзін падвознікам —
Кары строгай ніхто не міне! —
І Васіль за немцавым позіркам
Цікаваў: «Можа, ён пра мяне?
Можа, лёс і мой, як на воласе?
Заязджаў жа Захар начаваць,
Прысылаў наказаць, што з воласці
Едуць збожжа ў сяло забіраць...»
Ну а Гольбах тым часам «давераных»
Алавяным паглядам абвёў:
«Дзікуны, забітыя, шэрыя...»
Напаткаў і твар Васілёў —
I падумаў: «Нічога арыйскага
Ні на пфенінг няма, ні на грош.
Даўганосы, смуглявы, з рысамі
Паўмангола, а то і горш...»
Скончыў Гольбах сухім папярэджаннем:
— Кожны вораг у нас на віду.
Зноў акінуў вачыма паседжанне
І дадаў, узвышаючы дух:
— Каб ніколі ваш край заарканены
Пры Саветах ад слёз не слеп —
Хлеб патрэбен вялікай Германії,
У імя перамогі — хлеб!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x