Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так было... I ў «свае», глядзіце,
Зацясаўся Захар насур'ёз.
Рукавом твар спацелы выцер:
— Ну, не страшны фрыцу мароз! —
Рагатнуў і пляснуў па пузу.—
Паработалі над сабой.
Толькі конік з гэтакім грузам,
Пэўна, хвост не ўзнясе трубой.
Начаваў бы, ды поцемкам трэба
Каб дадому прыспець хутчэй,
Ды паспаць — галава, як цэбар:
Двое сутак не зводзіў вачэй...
А чаму ж не пытаеш, дзе быў я?
— Што цікавіцца — ясна і так:
У начальства дарогі любыя
Ў рай вядуць.
— А калі накасяк?
Ды на шыбельню раптам пацэліш?
«Як на злодзею — шапка гарыць,—
Думаў бацька.— Хоць спрытна ты мелеш —
Саладуху не ўдасца зварыць.
Бач ты, фрыца прыплёў з марозам,
Віжануў — і як быццам няўзнак:
Раптам што на язык нецвярозы
І ўляплю,— ды не выйдзе, аднак!..»
— Бачу, бачу, не верыш ні слову,—
Нахіліўся Захар над сталом.—
З праўдай так: адвей ад паловы,
Што язык мяце памялом.
А каб думкі ў цябе не лыселі
I ў здагадкі дарма каб не лез,—
Ехаў я, сказаць, на вяселле,
A гасцінцы — вазіў у лес.

15
Абшчына

Я ішоў праз трыццаць год. Узбор'е
Жыта надвячоркам дажынала.
А мяне мільёнасэрцым болем
Памяць несмяротная жагнала.
Дух сяўбы займаўся, і ў разорах
Вечнасцю вякоў зямля чарнела.
Я ішоў праз трыццаць год — дакорам
Дзён, дасюль у сэрцы не згарэлых.
З-пад рукі крылом свяціла зерне,
Як вякоў нязведаных юнацтва:
Над раллёй, над цішынёй вячэрняй,
Над людскім нялёгкім нашым брацтвам.
На прадзім'і рунь зазелянее,
За сяўбой — жніво паверне кола.
Проста ўсё і ясна. Толькі мне як
Не зрабіцца ў яснасці той кволым,
Не скарыцца плыннасці спакойнай,
Не паддацца зману летуценняў:
Над зямлёю — войны, войны, войны,
I над векам — цені, цені, цені...

Я ішоў, а горкая палоска
Прарастала зноў праз гул камбайнаў,
I ўзыходзіў ветахам за вёскай
Серп над паднявольнымі гарбамі.
Гэта ўжо мы потым без агрэхаў
У тамы грунтоўныя запішам,
Як вайна прыходзіла пад стрэхі,—
Бачна ўсё са шматгадовых вышак.
Бачны карані і сэнс трагедый:
Хто змагаўся, хто чакаў, хто здрадзіў.
Я тады пра карані не ведаў,
Толькі знаў: хлеб у мяне — украдзен.
Я тады галодны быў штодзённа
I штоночна, кожную хвіліну,
Але бацька не ўгнявіў загона
I ў зямлю апошні пуд укінуў.
Бацька знаў мужыцкую заруку:
Жыта сей, хоць сядзе смерць на плечы.
Голада кашчавую задуху
Толькі новым коласам адпрэчыш...

Хто па клунку, хто па два — не болей
Ухапілі збожжа ў тую восень.
Ды і немец «удзяліў», каб поле
На нішто ва Ўзбор'і не звялося.
Ён стаяў, як гаспадар, пры свірне
I насенне вызначаў падворна,
Хоць не верыў: «Пажаруць жа, свінні,
I зямлі ўсёй не ахопяць ворнай».
— Знайце: зерне кожнае на ўліку.
Хто паесць,— сказаў, як пуд адважыў,—
Той супроць Германіі вялікай
Ёсць бандыт і злосны сабатажнік.—
Ён не знаў, што ўсе былі бандыты
І што з фондаў гэтых вось — германскіх
Па-зладзейску ўсе цягнулі жыта,
Лезлі ў сабатажнікі авансам.
Бо трывога ўсіх сабрала мігам:
«Едуць збожжа забіраць машыны.
Вось вам і «суполка»! — з'ешце фігу...
На развод мышам і то не кінуць».
Дзе, калі і хто — народ не ведаў —
Вестку нёс,— каму якая справа!
Насыпай хутчэй!.. А ля абеда
Падаспела з воласці аблава.
І Захар на жарабцу прытрухаў,
Мітусіўся і даводзіў немцу:
«Вымецем ўсё — да пацярухі!»
Той халодна пазіраў у шкельцы,
Як бы і не чуў яго старання,
Як бы адмахнуўся: «Трэба сеяць.
Трэба сеяць зноў, паны сяляне».
Тут Васіль і глянуў на Яўсея:
Што ты скажаш, браце мой, на гэта? —
Гаспадарскі клопат немца точыць...
А Захар? Ну й гад жа несусветны...
«Пад мятлу!» — і не глядзіць у вочы.
A казаў жа, абяцаў: «Сажніце,
Дзецям хоць збярыце на акрасу.
Ды і самі зубы на паліцу
Зімаваць не будзеце тым часам».
Разумелі ўсе: яно і трэба,
Але як тут жаць, з якою верай
Падступіцца сёлета да хлеба:
Чый ён будзе, да каго заверне?
Быццам і сцяною, ды няпэўнай
Хлеб стаіць. Каму ён скібу ўздыме?
Каб знаццё, што немцу,— лепей пеўня
Падпусціць — і хай ідзе ўсё дымам!..
А калі спячэш, а тут і нашы
Вернуцца — на каравай згарэлы...
Ды і ў сэрцы для такіх замашак
Штосьці да канца не адбалела.
Сейбіта рука — хіба магла ты
Красануць запалку з лёгкім спрытам?..
Сейбіта рука — не вінавата,
Што сцяною вымахала жыта...
Пра жывое думаюць жывыя —
I цішком Узбор'е выйшла ў поле.
Не стаўлялі тычкі межавыя,
Хоць падворна бралі жнеі долю.
I ўмалот па хатах разлічылі,
Але зерне ссыпалі агулам.
Клець адна, ды і ніхто ляйчынай
Не цягнуў да ўласніцкага шула.
Хай на паратунак непадобна,
A пажыць схітрылі так да часу:
Быццам і калгасам, ды асобна,
Быццам і асобна, ды калгасам...
Я «суполку» падтрымаў таксама:
Важкія снапы стаўляў у бабкі.
Серп гарбаціўся ў руках у мамы,
Ні на хвілю не даваў паслабкі.
Гнуў і гнуў жняю стальной прынукай,
Смехам гартаваным пасміхаўся:
«Не адзін жа я сагнуўся крукам —
Гнецца перад коласам зямля ўся».
І заходзіў з постаці на постаць,
Над іржэўем стомленыя плечы
На паўдыха дазваляў выпростваць,
Каб зірнуць, а ці далёка вечар...
Ды скруціць тугое перавясла,
Ды папіць знядужана вадзіцы...
Быў і я ў той час калгасна-ўласны,
Як здаецца, не апошняй спіцай.
Бо якраз круцілася ўсё кола
З-за мяне і да мяне падобных:
Тая луста, што прыносіў колас,
Дзецям нават вельмі даспадобы.
Без яе, бывала, ані кроку —
З малаком ці проста ўсухамятку —
Ухапіў, апростаў і галёкай!
Будзеш з ёй і радасны, і гладкі.
Але выйшла так, што ўся «суполка»,
Перамазгаваная Ўзбор'ем,—
Ні табе прыпёку, ні прымолку,—
Ляснула з усім жытцом адборным.
Пакаціла збожжа без аглядкі
Чорту ў зубы, а дакладней — немцу.
І ніхто яшчэ не меў здагадкі,
Што праз ноч агнём яно ўзаўецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x