Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так думаў мой бацька...
А недзе
За тысячу вёрст ад лазні
Хвіліны заглытваў нелюдзь
І з часу гадзюкай вылазіў.
Над летнім сонцастаяннем
Адзін, неадкладны, шалёны —
Таксама клопат — груганіў:
Мільёны, мільёны, мільёны.
«Пад грэбень — усю Еўропу,
Пад грэбень — аж да Ўрала.
Яўрэі — найпершы клопат:
Дзесяць мільёнаў.
Мала!
Пад грэбень — спагады ніякай! —
Каб нам прасторы хапала.
Дваццаць мільёнаў— палякі.
Мала!
Мала!
З крыві— ад самых пялёнак
Арда Чынгіс-хана ўставала.
Рускія — сто мільёнаў.
Мала!
Мала!
Мала!
Германія! Новы бераг
Вялікай, сусветнай, дзяржавы!»
Перад вачыма Герынг
Танец чыніў крывавы.
Скакаў на стале,
а фюрэр
Прарочыў уладу над светам:
«Яшчэ не такія фігуры
Станцуем,— пад боты, планета!
Пад кулю — любое пытанне,
Пад кулю — позірк няветлы!
На шары зямным — наш танец.
Скачы ў крыві, планета!
Час! Ні хвіліны спазнення!
Германія! Хопіць цясніцца!»
«Дортмунд!» — сігнал наступления,
«Дортмунд! — зрывае граніцы.
І гоніць затвор у патроннік
Германію, дух стагоддзяў...
Адною дарогаю сёння
3абойца і сейбіт ходзяць.
Два клопаты, а планета
Адна, і другой не будзе...
Не зналі той ноччу аб гэтым
Hi бацька, ні ўзборскія людзі.
Не знаў і я, зразумела...
Напіўшыся сырадою,
Я ў сне паміж красак белых
Сцяжынку праз луг адольваў.
Вы бегалі так хоць аднойчы?
Вы зведалі тую праяву?
Ляціш нерухома, a ў вочы —
Сонца, і кветкі, і травы.
Чаму ж яны белыя толькі?!
Ага! Малако збіраюць!
І чуецца: мама з дойкі
Гарлач напаўняе з краем.
«Вось гэта,— кажа,— ад цёткі,
Што Дзятлінкаю завецца»,—
I пеніцца кубак салодкі
I мёдам у рот ліецца.
«А гэта ад дзядзькі Рамонка:
ён трохі гарчынкі дабавіў»,—
I ў сне я прыцмокваю звонка,
Прыпухлымі ў красках губамі.
Я ўсіх пазнаю, хто жыве тут,
I сваркі няма ў нас ніколі.
Мы — дзеці. I наша планета —
Вось гэты луг пад шчакою.

Кацілася ў сонцастаянне
Ноч мігатліваю знічкай.
Ды дзе ж яно, дзе світанне?
Гадзіннік стаміўся адлічваць.
Гадзіннік задыхана стукаў
Дню летняму ў светлыя дзверы.
Кароткая ноч — прыступкай
Ты стала для чорнага звера.
Прыступкай у ноч другую:
Тры ўкоптур гады — на стагоддзі —
Той звер дзень за днём — адстагуе,
Дзе з чорнай касою пройдзе.
Тры чорных гады вісела
Ноч над сонцам высокім.
Світанне ў агні згарэла,
І дзень быў далёка-далёка...
Чэрвень. Дваццаць другое.
Сэрцы, сейсмографы свету,
Хавальнікі ран незагойных,
Вы помніце ноч гэту?

Вы не забыліся,
Што пачалося?..

11
Днёўка

Камбат над картай раз і два схіляўся,
Красаў запалкі:
— Што за чартаўшчына!
Пазначан лес — а дзе ён падзяваўся?
Адны хмызы з імхамі па лагчынах.
Так і заднюеш на патэльні гэтай.
Ісці ж далей — як ёсць, самазабойства:
Прастрочыць самалёт — і песня спета.
Тут і прывал табе, і ўсё геройства.
І слава — што травою прарастае,
Сухменным летам зеляніцца горна —
Адметная — крамяная, густая,
Дзе хтосьці твар зямлёю твой прыгорне...
Рашыў камбат: ці добра там ці блага,
A днёўку ў вёсцы аб'явіць падворна,
Папоўніць харч, вадой заліць біклагі
І ногі астудзіць ад вёрстаў чорных.
Давёў сігналы, выставіў дазоры
І хату выбраў— першую ад шляху.
А праз гадзіну сном тараніў змору
З прысвістамі пад Васілёвым дахам.
Даўно ўжо так не слалася камбату —
Як быццам у маленстве апынуўся...
Расплюшчыў вочы, азірае хату.
І раптам ад здагадкі страпянуўся.
Ды і Васіль цішком дзівіўся збоку:
«Чупрына тая ж, толькі пасівела,
З гарбінкай нос, і той жа шрам ля вока...»
Нарэшце ўсё-ткі запытаў нясмела:
— Хачу дазнацца, выбачай, таварыш,
У грамадзянскую вы не бывалі ў нас тут?
— Ды я і сам наўкол вачыма шару:
Знаёмая будыніна — і баста!
Карчма, здаецца?
— Ды яна, а як жа.
Перакупіў вясёлыя харомы.
— Яшчэ тут побач, помніцца, кулак жыў...
Ну й рэзаліся ж мы тады ў Аброма!
Васіль не раз прыгадваў тыя спрэчкі:
Танула ў дыме газавая лямпа,
Абром круціў на барадзе калечкі,
А Сёмка па стале далонню ляпаў:
— Ніхто не вольны ў гэтым вольным свеце.
Адна зямля — карміцелька і ўлада.
З якога боку ні падзьмуў бы вецер —
Яна не ўважыць: ёй давай парадак.
Яе ўзары, гнайку трусіць не грэбуй,
Дажджу пад корань выпрасі ў нябёсаў,
Сажні, збяры — і маеш лусту хлеба:
Хай не ад пуза, але ўсё ж удосыць.
Быў камандзір бязвусы і гарачы,
Штораз нервова шморгаў партупею
І Сёмку рэвалюцыю тлумачыў:
— Ты вось пад'еў, а беднякі — гібеюць!
— Якія беднякі?! Зямлі — валока,
Не менш, як і ў мяне, ды і не горшай,—
А вунь ляжыць Арцюх на печы бокам
Ды пасвіць, як на ўбой, пад світкай вошы.
Зямлю дала савецкая ўлада?
Дала. А ён? А ён — і не ў аглоблі.
Зямля яму, скажу, як чорту ладан.
Ён жджэ, відаць, што клін той я аброблю.
— А ты, Сямён, дарэмна лямантуеш.
На кім араць? — Васіль тады зазначыў.
— На кім, пытаеш? Дай зямлю мне тую
Дык я ўспушу рукамі, на карачках.
— Ну, скажам, на карачках ты не надта...
— А хто ж зрабіў шнуры, як той каберац? —
Сямён устаў і пальцы, нібы краты,
Нягнутка перад лямпай склаў аберуч.—
А вось яны! — I ўсе туды глядзелі —
На чорны і парэпаны дзесятак,
Што прапусціць — нібы жалеза ў целе —
Не мог ад лямпы ценяў ружаватых.
I меркаваў Васіль сабе паціху:
«Які буржуй з яго, калі спіною
Ён сонца толькі й бачыць: без аддыху
Гарбее, покуль выпраміць труною».
А камандзір здавацца і не думаў:
— Нутро тваё я вось як разумею:
Абы ў трыбух, абы паменей шуму,—
За жменьку гною прадасі ідэю.
А беднякам — пара зграмадзіць сілы,
І шлях цяпер адзіны ёсць — камуна,—
Каб зацвіло ў ix ды закаласіла,
Каб трохі і ў цябе пратросся шлунак.
— Я жыць хачу, і вы жывіце з богам.
Я чалавек такі: араў ды сеяў.
Карміў людзей. І не забіў нікога.
А ты мне ўсё «ідэя», «за ідэю».
А што яна? З якім заморскім смакам?
І з чым ядуць ідэю, мне скажы ты?..
Бяжы за ёй — а выйдзе кукіш з макам:
Патопчаш лапці, не пасееш жыта...
Стварыць тады не выпала камуну:
Атрад пайшоў далей высмальваць банды.
Прыціх Сямён, Абром лавіў фартуну,
I пеніўся ў карчме вясёлы гандаль.
Але прабыў тут камандзір не госцем —
Зярнятка ў сэрца кожнае пасеяў:
Каму — пачварнай і зацятай злосці,
Каму — трывогі, а каму — надзеі.
А перад маршам Васіля ўгаворваў
Пад штык ізноў з куросання вярнуцца,
Змахнуць з душы разгубленасць і змору
Сусветным палыханнем рэвалюцый.
Што адказаць? Васіль, як цень, хістаўся:
Аж пяць гадоў — акопы, лазарэты,
А бомба ўсё ляцела і гула ўсё,
I выбух поўз услед яшчэ й дагэтуль.
Кантужаны, да дзедаўскіх завалін —
Абараніў цара, адваяваўся —
Прыйшоў — даведацца, што жонку пахавалі,
Што з дзіцем на руках ён тут застаўся...
Даводзіў камандзір:
— У нас — праграма.
А ты прыліп тут да палоскі задам.
Сказаў Васіль:
— Зямлю араць таксама
Камусьці ж трэба... І карміць уладу.
— Я знаю ваша племя земляное:
Хто з печы сцягне — рады ці не рады,—
А з тым і пойдзеш і стаіш сцяною,
Той для цябе і ўлада і парадак.
— Улада? Можа й праўда. Але прагну
Парадку іншага, што праз вякі — галоўны:
Ну хто, скажы, мяне за крыссе цягне
Вясной у поле, восенню да ёўні?
Не толькі, брат, кішка, не толькі голад.
Ёсць нешта і такое, што не знаю...
Вось ты глядзеў, як тоненька і квола
Расток зямную тоўшчу працінае
І ўсё грабецца — да вясны, да неба?..
Дык знай тады: я — не сваяк гаротны,
Я з полем звязан не кавалкам хлеба —
Тут і жыццё, і смерць, і бессмяротнасць.
— Ну, а зямля, дзе б сеяў і араў ты?
— Зямля ўжо ёсць, дык што па свеце гойсаць...
— А хто ж усё аберажэ, каб заўтра
Ў парабках не быў ні твой, ні мой сын?
Ці, думаеш, і бітва адшугала
З тым, калі скінуў царскія пагоны?
— Я думаю: а як бы ўсё трывала,
Каб не мужык і каб не хлеб ягоны?
Вось наша праўда: жыта сей паболей,
Яно для ўлад — някепская затычка.
Махнуў рукою камандзір:
— Даволі!
Тут з Сёмкам у цябе, па-мойму, змычка.
Было — сплыло. Улеглася, асела.
Даўно ў Сібіры Сёмка парыць косці.
Было — сплыло... Ды новая прыспела
Мітрэнга на парог нязваным госцем.
Нібыта ўзняўся белы свет на ногі:
З пажыткам — бежанцы, ваенныя — з віною —
На ўсход, на ўсход — забіты ўсе дарогі,
Запоўнены пакутамі, вайною.
Свае даўно знядужаныя сілы
Камбат глухімі сцежкамі адводзіў:
«Пад самы корань каб не падкасіла,
А прыйдзе час — і скажам немцу: «Годзе!»
На ферме ўжо людзей стаяла купка,
Калі Васіль прывёў туды камбата.
Бычок-трацяк бакамі ўздрыгваў цупка
I пазіраў на свет, як вінаваты.
Адпасвіўся на поплаве, адзыкаў,
Адгульбаваў сваё мычун падласы
I паступіў да старшыны ў разлікі —
Вайсковыя папоўніць харчзапасы.
Бо як бы ні даводзілася крута,
Знаў старшына — карміцель усявышні:
Пры ўсім пры тым, што сказана статутам,
Абед байцу таксама не залішні...
I ўжо агонь ператухаў памалу,
I ўжо з катла бычок укропам дыхаў,
I ўжо пяхота лыжкі рыхтавала,—
Узмылены, прыбег да фермы Трыхан.
— З бычкамі тут, гляджу, у вас геройства! —
Аж прасіпеў, як Васіля прыкмеціў.—
А ці не пахне гэта самавольствам —
Дабро чужое выкідаць на вецер?
— Дык ці чужое ж тут? Бычок арцельны.
І ўсё законна: грамадой рашалі.
— А ён чыёй каровай быў ацелен —
Бычок вось гэты — вы ў таго спыталі?
Не помніце? Дык я скажу: мой бацька
Яе ў калгас з двара свайго адправіў.
— Дык ты бычку, выходзіць, як бы дзядзька?
— Я гаспадар. I гаспадар па праве.
Яшчэ скажу да ведама праўлення:
Гатоў хоць зараз выявіць паштучна,
З адрыны нашай дзе ляжыць бярвенне,
Што я для фермы здаў уласнаручна.
— Ці ты кляймо паставіў тут якое? —
Аж плюнуў Ёха і расцёр падэшвай.—
Ну а бычок — махні бычку рукою:
Вантробы забірай хутчэй ды еш вунь.
— I забяру. Маё дабро, не ваша.
А старшына да Ёхі:
— Извините:
Мы вам расписку выдадим, папаша...
— Распіску...—
зыркнуў Трыхан.— Вы скажыце!..—
I злосцю, нібы клоп крывёй, напоўнен,
З кішок начынне вытрасаў густое.—
Я запішу! Я гэта вам папомню! —
Кіпеў зацята.— Гэта вам... не тое!..
— Эге, дык тут, выходзіць, не забыта,
Хто варанога здаў, а хто гнядую?..
Паслухаць вас — у кожнага нібыта
Па ўласніку за пазухай гняздуе.
Прыгрэліся і моманту чакаюць,—
Камбат дзядзькоў перапытаў вачыма.—
Сядзіць у душах моцна гэта заедзь:
Перакавалі, ды не ўсіх, магчыма...
А можа, перакоўку гналі ўспешкі:
Метал не разагрэлі, білі змаху...
Звярнуць лягчэй з наезджанае сцежкі,
Змяніць жа дух — не скінуць апранаху.
Дай толькі знаць, калі падваліць час той,
І шугане кулак-двайнік на волю,
Зноў пад сябе ўпражэцца ўсё грабастаць:
Зямлю, ваду і неба — як паболей...
Маўкліва пазіралі ўбок вяскоўцы:
«Бадай ты ад кішок ад гэтых спрахнуў!»
А Трыхан пёр карыта на вяроўцы,
I духам пралетарскім тут не пахла.
Вясёлыя салдацкія абеды!
Прывалу цень, сухі дымок і пара...
Нямала ix Васіль калісьці зведаў —
I ўзатаўку і голых, без навару.
Але адзін у памяці і сёння
Праз тоўшчу год дыханнем волі свеціць.
...Былі пайкі раскладзены на ўслоне,
«Каму?» — байцы гукалі, нібы дзеці.
A ўгадчык, адвярнуўшыся, адказваў...
У гурце так дзяльба вядзецца часта.
Ды раптам... Не, Васіль яшчэ ні разу
Не чуў, каб гэтак з воінскім начальствам...
Як адгадаў баец той: «Камандзіру!» —
А порцыя — бадай што руля з косткай —
Аслупянеў Васіль: «Нагарадзілі...
Ну і разгон жа будзе, ну й пачостка!..»
А камандзір — камбат вось гэты самы —
Смяецца толькі, быццам так і трэба:
— Ды тут жа мяса — пахне кілаграмам!
Астатняе, браткі, надкіньце хлебам...
Акопны бог і зух казармаў царскіх,
Што ў сотню жыл падчас трымацца дуж быў, —
Васіль дзівіўся явай пралетарскай:
«Хоць служба службай, ды і дружба дружбай!
І корань тут зусім, брат, не ў вантробе...»
Пасля ж — даводзіў Ёху добрым ладам:
— Вось гэтак рэвалюцыя і робіць:
Па-роўнаму — і хлеб табе і ўлада.
Вясёлыя салдацкія абеды!..
Ды сённяшні не весяліў нікога:
Глядзелі ў вочы з кожнай лыжкай беды,
Разгубленасць, няпэўнасць і трывога.
Глядзелі ў вочы мацяркі і дзеці,
Глядзелі вокны, птушкі, дрэвы, кветкі.
Пакутнай хваляй біўся ў скроні вецер
I ў сэрца — перасмяглыя палеткі.
І што байцу сказаць на ўсё на гэта?
Лягчэй маўчаць. Але куды схавацца
Ад тых вачэй, якімі ўслед паўсвету
Глядзіць і не асмеліцца спытацца.
Дакуль? Дакуль? Камбат не знаў таксама,
Дзе вораг перад сілай нашай стане.
А Васілю, каб вера не згасала,
Упэўнена сказаў на развітанне:
— Падавіцца фашыст на Беларусі,
Расію-матухну таптаць яму не ўдасца.
Праз месяц-два, а чухаць зад прымусім
Мы гэтую карычневую трасцу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x