Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

12
Пахаванне
Капалі глыбока,
Капалі да рання.
Пры сонцы на локаць
Было пахаванне.
Пры сонцы на сажань
Вярталіся ў вёску.
Ніхто не заўважыў,
Не дасць пагалоску.
Дарога прамая —
Туманам, туманам...
Вачэй не ўзнімае
Васіль на Івана.
Натуры не слабкай —
Іван — ані слова,
Мазутную шапку
Камячыць нервова.
Тры дні і тры ночы
Сядзеў за штурвалам,
Не змогся, не збочыў —
Дагнала навала...
Па сэрцы
рыдлёўка,
Па думках
рыдлёўка
Скрыгоча жарсцвяна,
Нібыта па ранах...
Ляжыць сярод поля
Глухая магіла,
Не ўзвесніцца болей
Сталёвая сіла.
Конь верны стрыножан
Не лыкавым путам —
Пяском абняможан,
Бязмоўем закуты.
Бывай, дымнагрывы,
Жыўцом закапаны,—
Загонаў руплівых
Не весці Івану.
З табой зухавата
Не пыхкаць цыгаркай,
Калгасны араты
Чалябінскай маркі.
Сяброўскай рукою —
Бо нельга іначай —
Твой дзень перакроен,
Твой лёс перайначан...
Па сэрцы
рыдлёўка,
Па думках
рыдлёўка
Скрыгоча жарсцвяна,
Нібыта па ранах...
Хай сніцца, мой косю,
Табе ў злым палоне,
Як спее калоссе
На сонечных гонях,
Як жыта рунее,
Як цепліцца глеба,
Як песнямі жнеі
Вітаюцца з хлебам...
Што ўсё гэтак выйшла,
Не мы вінаваты.
Не жораў калыша
Нябёсы над хатай.
Не сейбіта ў поле
Той вырай гукае:
Над плачам, над болем
Драпежнікаў зграя.

Крыжуюць пагрозна
Блакітныя высі.
Кладзецца ў барозны
Свінцовы ix высеў.

I смерць узыходзіць,
I смерць каласіцца,
I п'е на выгодзе
З чырвонай крыніцы.

Рыдлёўка,
Рыдлёўка...
Чый лёс абарваны?..
Рыдлёўка,
Рыдлёўка...
Скрыгоча жарсцвяна.

13
Сустрэча

У чэрвеньскім леце сузор'і
Патухлі — не ix віна.
Адно пад небам: Узбор'e,
А насупроць — вайна.
Дзве зоркі ў пустым сусвеце
З цямна да цямна:
Трывожна Ўзбор'е свеціць,
Злавесна — вайна.
Дзве сілы маўчаць да часу,
А думаюць аб сваім:
«А як жа з табой сам-насам?..»
«Нам нельга, нам цесна дваім».
«Кругом абкруціла, як вуж той,
Чакае: глынуць ці не...»
«Пабудзь у жывых пакуль што,
Бо гэтак патрэбна мне».
«Ад гарадоў далёка
I ад вялікіх дарог...
А можа, абыдзе бокам,
А можа, і крые бог...»
Ды бацька, стары служывы,
Не надта верыў вайне:
«Яна з цябе выцягне жылы,
Пакруціць, зараза, памне.
Яна табе выесць пячонкі
За месяц за той ці за два»,—
I горка смяяўся з жонкі,
З яе надзей на падвал:
«Вайна, брат, у дзюрку любую
Праціснецца носам-штыком:
Яна і прасёлкам шыбуе —
Не толькі адным бальшаком.
Давай, покуль ціха ад ліха,
На вокны крыжы — ды на ўсход...»
Заплакала Васіліха:
«Ты бачыў, каб ехаў народ?
Каб нехта дзе кінуў гняздоўе?..
Калі не дораг свой кут —
Таўчыся па свеце, як доўбня,
А я застануся тут».
Васіль разумеў: па гарачцы
Куліна той спеў завяла,—
Каму ёсць ахвота бадзяцца
Без хаты сваёй і сяла,
Без печы, без лыжкі і міскі,
Без дбайных дзяружак сваіх...
І дзе ён, той свет няблізкі,
Што ўцешыць прытулкам ix?..
Па праўдзе, Васіль і не ведаў,
Дарогай якой уцякаць,
Хоць віснуць над хатаю беды
І ён тут на сёння — ЦК.
Галоўны, адказнейшы самы
За гэты маленькі сусвет:
За нас за траіх, за маму,—
Цэнтральнейшы камітэт!
Ён тут... А далей? Абсягі
З Узбор'я зусім не відны:
Якія снуюцца працягі,
Якія канцы у вайны?
Ніхто не сказаў, не парадзіў.
Сам Плеўкін запрог каня,
Гукнуў Васілю: «Я на день
В раён. А ты — за меня».
(Васіль ужо з год брыгадзірыў,
Быў правай рукой старшыні,
Бо той — не ўгнятаўся мундзірам:
Ba Ўзбор'і пускаў карані.
Віхурыўся чуб кучаравы,
I цямілі нават аслы,
Адкуль хлапчукоў чарнявых
Прыносілі ў вёску буслы).
«А ты — за меня...» Усцешыў...
А хто за мяне? — скажы? —
Ля самых апошніх сцежак,
Ля самай апошняй мяжы?..
Даходзілі чуткі: актыву —
І як там, і што там, і дзе —
З раёна былі дырэктывы...
Ды Плеўкін — куды ж ён ix дзеў?..
Няма ні самога, ні вестак.
Панікла Ўзбор'е ў смузе.
I толькі навін пярэстых
Ланцуг языкаты паўзе...
I кожны — амаль што сведка:
Хто побачкі дзесьці стаяў,
Хто ўзбоч (але вельмі рэдка),—
I ў кожнага — дудка свая.
I кожны па-свойму іграе,
Па-свойму пляце і чаўпе,—
Як быццам аб'явы чытаюць
На нейкім сусветным слупе.
Загад, кажуць, быў, каб, уласна,
I хаты, і нівы спаліць.
Адно толькі, быццам, не ясна:
А чым жа людзей карміць?
Ці, можа, з пайком казённым
Прыбудуць немцы? Якраз!
У ix і дзярмо па зонах
Даводзяць — не так, як у нас.
Які-ніякі, а прыварак —
Для рэйха прыдатна ўсё:
I кучу ў цябе атавараць,
І косці, і валассё.
Другія плялі, што Гітлер
Таксама стаіць за калгас.
Ён толькі, вужака, хітры:
З зямлі хоча выжыць нас.
Таму і не ўступім. Скулле
Хай з макам той немец глыне.
Хай знае — хто і адкуль мы
І дзе нам быць на вайне.
Ці гэтак, ці так, але бацька
Рашыў адступаць.
Хоць маршрут
Мякчэйшы выбраў — да дзядзькі
Ў лясны балоцісты кут.
Абы далей ад дарогі,
Ад гэтых прабойных крыжоў,
Дзе выйдзеш — і чорту на рогі,
Як сала на той ражон.
Павернуць цябе і падсквараць —
З якога боку ямчэй...
...Мы выйшлі. І крокі, і твары —
На ўсход. А ля самых плячэй
Як хтосьці рукамі грабецца,
За клункі трымае маўчком,
Вось-вось упадзе, здаецца,
Уздоўж дарогі нічком...
Аб нейкай пакутнай страце
Аж звон увушшу стаяў.
І першай крыкнула маці:
— А хатачка ж ты мая!
Тады і мы зразумелі,
Хто ўслед нам шаптаў здалёк,
З-пад аканіц пасівелых
Хто слёзы раняў на пясок.
Чые — шкляныя, буйныя —
Сцякаюць, нібыта ў пажар.
I ногі чаму так ныюць,
I плечы гняце цяжар.
I зрэбная торбачка з соллю —
Такі мне давераны груз —
З тым цьмяным і мулкім болем
Чаму ўступае ў саюз.
З плячэй так і просіцца долу...
А тут напярэймы — лаза,
І рэчка, і луг наш вясёлы...
І я: «Не пайду»,— сказаў.
Якраз у канцы агарода,
Дзе мятлік дзябёла дзічэў,
Цярпенне змаглося ў народа —
І рухнулі клункі з плячэй.
Вось тут, пэўна, бацька і здаўся.
Прысеў каля нашай гурмы:
— Ці толькі ж на нас бяда ўся?
Як людзі — так будзем і мы.
І думкі цяжкія пыталі:
«А Змітра ўцячэ ад бяды?
А Пётравы дзеці з Наталляй —
Без бацькі, сіроты — куды?
А Ўзбор'е з крыжамі на ўзлоб'і?
А цэлы, узяць, сельсавет?
А потым — раён ды вобласць,—
Куды ж яны пойдуць у свет?..»
І ўсё ж вяртацца дахаты
Бацька забараніў.
Павёў нас да Змітры, да брата,
На дзедаўскія карані...
Ці з раю зямнога, ці з пекла —
Прыкмечана ўсімі здавён,
Што цягне бяда чалавека
Туды, дзе радзіўся ён.
Дзе бабіла бабка калісьці,
Дзе пуп закапала яго...
Туды ён — да першых ісцін —
Плыве ад крутых берагоў.
Туды, дзе ў патрэсканай столі
Знаёмы кожны сучок,
Дзе хтосьці маўчком, без болю
Ўсе крыўды рассуне плячом.
Дзе першым вянцом
прадзед
Клаў памяць драўляную хат:
Нельга жывым здрадзіць,
Мёртвым — нельга стократ.
Няўмольна час пралятае,
Ды ў сны прыходзяць заўжды
Не новыя хаты, а тая,
Што знала цябе тады,
Калі ты ляжаў у калысцы
I слухаў матчын напеў,
Калі ты вучыў не па кніжцы
І радасць, і слёзы, і гнеў.
Не рвіцеся ж, мудрыя ніці,
І ў чорны, і ў светлы час!
Крылом сваім ахініце,
Прапрашчуры, грэшных нас.
Вось гэтак з сям'ёю на сховы
Ішоў да сялібы бацькоў
Наш бацька. А нам у галовах
Сядзела адно: «Дамоў...»
Навошта нам тыя канчане,
Дзе Змітра, наш дзядзька, жыў...
Народ мы, як ёсць, адчайны —
Нам дорагі нашы крыжы!
А бацька на суткі — не меней,
Здавалася мне, назусім —
Ад хаты нас вёў загуменнем,
Няўмольны — прасі ні прасі...
Жыгучка-крапіва казыча,
Ігліцца дзядоўнік густы,
Бо мы — па законах тактычных —
Паўз рэчку ідзём, праз кусты.
Яшчэ паўдарогі асіліць
Не ўспелі, як раптам з лазы
Гукнуў нехта сіпла: «Василий!» —
I свіснуў наўзгон два разы.
Сустрэча! — ды так неўспадзеўкі:
У чорнай дрыгвянай бурдзе
Ад ног да макаўкі — Плеўкін
Над рэчкай панура сядзеў:
«А я вот сейчас оттуда,—
І з ботаў вада на пясок.—
В Лукомле уж немец, паскуда,
Считай, посадил в мешок.
И узел сегодня, пожалуй,
Завяжет. В Узнацке с утра
От танков земля дрожала»,—
I выдых, як стогн, з нутра.
«Но мне туда всё-таки нужно:
Ружьишко имеет тесть.
Так вот: я в Узнацк, на ужин,
А встретимся завтра. Здесь.
Меня ты пока что не видел,—
Махнуў Васілю рукой.—
Коль что — так не будь в обиде»,—
І знік у кустах за ракой.
Цыганскага сонца акраец,
Цыганскага неба шматок,
Цыганскія зоры згараюць
Над заваддзю рыбных заток.
Туман асядае за грэбляй,
Над рэчкаю
ў дзесяць пален
Масток перасушвае рэбры,
Ля палі — шчупак, як бязмен.
Адважвае скупа хвіліну —
Апошнюю — карасю:
У імя
айца і сына
Глынуў бы затоўку ўсю!
На хвалях пад ветрыкам чуйным
Усход пунцавее луской...
Адкуль ён, адкуль ён, адкуль ён —
Трывожны прыбег неспакой?
Ці Плеўкін няўзнак зварухнуўся,
Што пырхнуў спалохана дрозд?
Ці гэтак шчупак ірвануўся,
Што ўздрыгнуў на палях мост?
Ці штосьці дарога спрасонку
Цяжкое сваё загула?
Ці сонца чырвонаю слонкай
Ірвалася ў неба з сіла?
Прыслухаўся Плеўкін — і мігам
Усё зразумеў: яны.
На Ўзбор'е свінцоваю крыгай
Заходзіць крыло вайны.
Плыве з-пад Узнацка, з усходу,
Дзе ён Васіля чакаў.
Дыхнуў бензінным смуродам
Вусцішны павеў вецярка.
Бліжэе, бліжэе ляскат,
I вось — разрывае смугу:
Зялёныя мотакаляскі,
Як труны на колах, бягуць.
І з кожнай тырчаць галовы,
Жывыя, шкада, усе...
Усе?! А яго — груганова —
Што над кулямётам вісеў?
Рагаты, шэры, зіркасты,
Абнюхваў ён прагна кусты.
На рулі запыленай раструб
Душыўся ад нематы.
«Что будет, то будет,— не знаю,
А ты уж мертвец у меня»,—
I Плеўкін на мушку ўзнімае
Дзюбаты твар наслання.
Ці паспяшыла ў гарачцы,
Як порах, цыганская кроў?
Ці грэбля выбоістай скачкай
Хіснула каляску ў роў?
Ці ўдарыў шротам птушыным,
А трэба было на ваўка?..
...Шалёныя чэргі прашылі
Зялёную шчэць лазняка...
Падскокваў,— відаць, начальнік:
— Бандыт?
Камісар?
Жыд?
I Плеўкін, і людзі — маўчалі.
Тады загадаў: бяжы!
Яны яшчэ добрыя сёння —
Гумор па нутры гадаўю:
«Няўдзячны!» — злуюцца і гоняць
Вясёлую смерць даюць.
Пабегчы? На радасць катам?
Мішэнню?! Не кліч, прасцяг!
Занадта высокая плата
За дзве хвіліны жыцця.
Ён ганьбе не дасць узборцаў!
I крыкнуў крывёю рот
У смех азвярэлы забойцаў:
— Стреляйте! Пусть видит народ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x