Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Склад успыхнуў, дзе сабралі ў воласць
Ворагі пабор'е з гаспадарак.
«Хоць і ў нас прыпаску ні на волас,
Ды й яны не нажыруюць карак»,—
Так бадзёрыў бацька спахмурнелы,
Калі я з мярзлушак напрадвесні
Ўмінаў гацак акамянелы,
Што не лез у горла, хоць ты трэсні.
Той гацак не гоцаць, не да гульбаў
Падбіваў — ён быў пасланы полем
Падтрымаць жыццё. Прамёрзлай бульбе
Кланяюся й сёння даўнім болем.
Кланяюся шчаўю і мядункам
З лугавой чырвонай канюшыны,
Што былі вясновым паратункам —
Голад абхітралі і глушылі.
У палі, хмызы і сенажаці
Бегаў я, бо з доўгім днём быў згодзен:
Не ўгрызеш пустыя сцены ў хаце,
А на волі што-нішто ды знойдзеш.
Я на смак вясну сваю запомніў.
Нюх і слых, і зрок — табе служылі,
Галадухі злой пустая поўня,
Што звінела глуха аб спажыве.
Прэсны водар даўкай зеляніны,
Слодыч і гаркота красавання,—
Утрыманец травяной краіны —
Перасмакаваў я ўсё дазвання...

Восень і вясна. А паміж імі
Старастоўства бацька мерыў здрадай:
Хоць сілком, a ўжо і ты ў рэжыме
Нейкі вінт і ўжо круціся з гадам.
І цябе ўжо неўпрыкмет прышылі
Гузікам да фрыцавай шырынкі,
I жыві, як з каменем на шыі:
Адпявай штодня свае памінкі.
Стараста і ўсё. Затворам шчоўкнуць,
Бухнуць стрэлам, як прагаласуюць.
A ўжо там даводзь, што не гаршчок ты,
Калі ў печ цябе на вілках сунуць.
Хто ні прэцца — свой альбо ca свету —
Кожнага узборцы, як з палёгкай,
Шлюць да Васіля: лічы пры гэтым,
Ці людзям, ці нелюдзям ты лёкай.
Як тапелец — бо ўжо вірам збіла —
Мусіць за саломінку хапацца,
Так хацела перад чорнай сілай
Вёска ўся за Васіля схавацца.
A праўдзівей нават — захінуцца,
Як за вугал: каб адтуль угледзець,
Дзе лягчэй з бядою размінуцца
І калі там двор яна аб'едзе.
Ну а Васілю куды падацца,
Дзе шукаць дарог ад ліхалецця?
Крыл няма ад пекла адарвацца:
Сам не бог і не анёлы дзеці.
І хоць нанач накарміць ix трэба,
Каб хоць там, у снах, не рэзаў голад.
Толькі чым?.. Ні скварчыны, ні хлеба.
Пакаці шаром — усюды гола.
І Васіль караў сябе няшчадна:
Гэта ж ён найбольш віноўны, можа,
Што з дзяльбою выйшла так няскладна,
Што не раздалі па хатах збожжа.
«Як жа,— меркаваў,— супроць калгаса?
Як паруйнаваць, што толькі ўзводзіў?» —
І з людзьмі прыкідваў і сам-насам,
A выходзіць, не бярог, a шкодзіў.
Быў калгас для немца вунь як зручны!
Хапнулі жытцо, як з той засады...
А цяпер? Ізноўку хвост закручан:
Кажуць, новы меціцца парадак.
Так ляжаў Васіль пад гнётам думак
У бяссонні аж да трэціх пеўняў
І цягнуў праз ноч адзін ладунак
У душы — разгубленасць, няпэўнасць...

Раніцой, яшчэ ў смузе лагчыны
Да ракі глухі туман кацілі,
Выйшла ў поле на дзяльбу абшчына —
Так цяпер Узбор'е ахрысцілі.
Так цяпер завецца гаспадарка,
Што калгас учора скасавала,
Секанула сабатаж па карку
Кругавой парукай, як завалам.
Перакрыла смутныя хістанні:
Рэйх зямлю дае, а вы — арыце,
Сейце, жніце, вольныя сяляне,—
Для сябе, ды пры адным карыце:
Гамузам увесь прырост з нагулам
Здайце рэйху па жалезных нормах.
I пытайце ўсе з таго агулам,
Хто падатак не ўнясе падворны.
За яго ў адказе ўся абшчына...
— Сейце, жніце, вольныя сяляне!..—
Выступаў з паставай павучынай
Немец на былым калгасным стане.—
Як гэта яно па-беларуску:
«Кожны панам у сваёй пасудзе»,—
Толькі гультаям ніколі спуску
Ды і сабатажнікам не будзе!
I па-царску — велічна і лена,
Гледзячы на новую абшчыну,
Усміхаўся аграном ваенны.
Усміхаўся, і не без прычыны:
Толькі сам ён ведаў — Гольбах рыжы —
Сэнс і мэту ўсмешкі гэтай царскай:
«Гут!» — грызі нутро, уласнік хіжы,
«Гут!» — грабіся, раб, па-гаспадарску,
«Гут!» — каб глухлі ўроссып макам дробным,
A вяроўка ўсіх адна цягнула:
Быццам і асобна, ды агулам,
Быццам і агулам, ды асобна...

Дзе, з якіх канцоў пачаць нарэзы,—
Першым Лосік, а за ім мужчыны —
За рукой рука — у шапку лезуць,
Цёмную адгадчыцу абшчыны.
Мацаюць, гартаюць, як чытаюць...
Сілівей, здаецца, нават слухаў:
Што яна з той шапкі абяцае —
Нумаркоў-паперак пацяруха?
Лосік падганяў, бо ён пры ўладзе:
Старастам прызначан у абшчыне.
I здаецца, што зусім не вадзіць
Быць яму пры гэтым самым чыне:
— Што ты там, як жонку, выбіраеш,
Мацаеш з усіх бакоў ды круціш?
— Жонка — яна добра і старая,
Калі сам пры ёй яшчэ не труцень,—
Адмахнуўся Сілівей і ў шапку
Зазірнуў.— А вось зямлі папросім...
— Не перашкаджай! І на паслабку
Не разлічвай,— зазлаваўся Лосік.
Пацягнуў Якім, за ім — і Ёха
І Васіль да шапкі падаліся.
Васілю аж свята сёння троху:
Гнёт начальніцтва з душы зваліўся.
Прычапілі Лосіку — хай правіць:
Ён-такі на ўладу цягавіты.
Ну а мы цішком пры гэтай справе
Нумарок бяром — і з немцам квіты.
Як гару звярнуў, калі не болей:
Без чыноў ды на сваім пяколку!
Толькі чорт ix знае з гэтым полем —
Ці не будзе, як тады з «суполкай».
Праўда, той хамут сабе ж і ўздзелі
Самі на сваю дурную шыю.
Ну а тут? Як увапруць надзелы,
Дык, лічы, да хамута прышыюць.
Так навекі з ім і пабратуеш,
Пазрастуцца і гужы і жылы.
І не ступіш кроку ўхаластую:
З ім табе ў аглоблі і ў магілу.
Чалавек-хамут... Ды ўжо такая
Доля мужыку наканавана:
Плугам у зямлі яе шукаеш,
У траве касой яе гукаеш,
А яна глыбока закапана,
А яна далёка захавана...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x