Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-святочнаму быў настроены
Трыханок — загадаў пачакаць,
Пахваліўся:
— Трэба ж узброіцца:
Сёння будуць вінтоўку ўручаць.
— Дык мы што — пры табе за лёкаяў? —
Лосік твар галодны скрывіў.
А Васіль падумаў: «Нялёгкая ж
Носіць гада,— шукае крыві».
Не сцярпеў, запытаўся без промаху:
— Як жа ты — галаруч губіў?
Бач, з гадзіннікам ходзіш Абромавым —
Значыць, працаю зарабіў.
Жаўтазуба Трыхан асклабіўся:
— Не страляў, але не гуляў.
Я пры ix там служыў за рабіна,
Як сказаць, на той свет бласлаўляў.
Распранаў, разуваў i ca шчэлепаў
Выдзіраць метал памагаў,
Каб у неба ўзнімацца лягчэй было,
Каб ляцелі хутчэй як мага.
Эх, жытуха мая ўскаласіла!
Я цяпер вам не драбяза.
Знайце гэта, бо «знание — сила»,
Як часопіс адзін казаў.
То чакайце! — I Трыхан па каменцы
Грукнуў ботам, як чорт капытом:
«Акрываўлены, а не спатыкаецца,
Круціць брава задзёртым хвастом.
Ды адплацяцца слёзы нявінныя...
Быць не можа!» — адкрэсліў Васіль.
— Там жратва ў ix з гарэлкай ды вінамі,
А ты кукіш свой укусі,—
Гэта Лосік думку галодную
Ўсё цягнуў, як за хвост ката.
— Дык бяжы ўслед за тым нягоднікам,
Пі ад пуза і еш — любата!..
— Не, пакуль пацярплю,— і да розвальняў
Збочыў — сена падкінуць каню.
А Васіль патупаў марозліва:
Прабягу — цяпло даганю.
Ды й цікава было абачыцца:
Што і як тут?..
Угледзеў здалёк:
Каля школы — як будка сабачая,
Толькі вышай. І з ганкам брылёк.
Вартавы выглядае праз шыбіну,—
Значыць, нейкі ваенны аб'ект.
За аб'ектам — шыі дзвюх шыбеніц
I вяровак марозны крэкт.
А насупраць з лакейскай адрыжкаю
Нейкі хітры, пранырлівы клоп
Шыльду ўладзіў: «Галенне і стрыжка
Афіцэраў і знатных асоб».
З калаўрота ca звонам і шоргатам
Бег у студню з вядром ланцуг.
Анямеў Васіль: «Ды няўжо гэта?!
Толькі твар... папаўнеў ці апух?..»
Так і ёсць:
— Рыва, ты?..—
Страпянулася.
— Як са свету таго прыйшла...
Плачам здаўленым усміхнулася:
— Я ж там, дзядзечка, шчэ не была...
Прыгажуня Абромава, меншая,
У вачах — сто пакутных спякот,
Сто прадонных усходаў праменіцца,
Сто спакус вядзе карагод.
I трывога, і ўцеха матчына,—
Каб не толькі цвіла ды расла,
Ханка ўменне кухарыць па спадчыне
Рыве ўпрытачкі перадала.
Знала Ханка: «За мною — горліцай,
Беднай птушкаю — без мяне...
Да каго ж яна сэрцам прыгорнецца
I галоўку сваю прыхіне?..»
Знала Ханка: планіда горкая
З прыгажосцю такою жыць.

Прыглянулася Рыва Гольбаху:
— Будзеш мне гатаваць і служыць.
Ca слязьмі Васілю расказвала:
— Пекла, дзядзечка, ў сто кругоў.
— Ён жа толькі хваліўся, зараза,
Што кухарыць мужчына ў яго...
Рыва слухала — як не слухала:
— Супакою ні ў дзень, ні ў ноч
Ад яго няма...
А пра кухара...
Гэта ён для адводу воч...

Жарэ пюрэ напоўніцу,
Пакуль, як пук, напоўніцца,
Разморана сапе.
Абкладзены падушкамі,
Дрымоту ўтомна гушкае
Пад патэфонны спеў.
Сваё нутро звярынае,
Сагрэтае пярынамі,
Дзе спаў Абром,
Галінкаю Майсеевай
Штоноч,
Штоноч
Абвейвае
Ваенны аграном.
Пажаднасцю ахоплены,
Высмоктвае па кроплі ён
I кроў, і боль.
Ах мама, мама бедная,
Няма пакут не зведаных,—
Вазьмі з сабой...
— Дык жа трэба ўцякаць... Ці што іншае...
— А куды ж мне? Дзе той парог?..—
На сябе паглядзела сцішана:
Зверху ўніз, ад грудзей да ног.
I Васіль міжвольна вачыма
За яе паглядам правёў,
I прыпухласці страшнай прычына
Раптам выступіла да каранёў —
У нягнуткай, цеснай акругласці
Павузелага паліто,
У прыўзнятай — пад гузікі — пругкасці:
— Мне цяпер не паможа ніхто...
Як былі яшчэ нашы ў жывых усе,
Жах нямеў: «Дзеля ix пацярплю...»
А цяпер — лес да рэшты выкляўся:
Мне ўжо, дзядзечка, толькі ў пятлю...

Тым жа следам дадому ехалі.
Пацясніўшы назад Васіля,
У галоўкі з прыдбанай бабэхалай
Трыхан сеў.
— А чаму кругаля? —
Запытаўся.
— Ды конь баіцца там
Ля гарэлля.
— А як жа нам —
Каменданцкай камандзе з паліцыяй
Вымятаць было гэты хлам?
Бруднавата. Хоць і не клопатна.
От жа племя, ядрона маць:
Аж да ямы вушамі хлопалі —
Ні адзін не пасмеў уцякаць.
Ну а там ужо — енкі з песнямі,—
Гэта моляцца ў ix, як пяюць.
Ды крычы, распінайся, хоць трэсні —
Тут праграму мы зналі сваю.
І ніхто не мяняўся дарогамі,
Не збягаў, як ваш конь-дзівак.
— Коні, бачыш, чацвераногія,
Ды з другой пароды, аднак,—
Больш Васіль ані слова.
А Трыхану
Ўсё карцела вінтоўка, і ён
То рамень мацаваў драцінкаю,
То затворам ганяў патрон.
На вінтоўку, на тую бабэхалу,
Як Васіль ахрысціў маўчком,
Пазіраў гаспадар з уцехаю,
А мужчыны — крадком ды бачком.
Але ўрэшце — язык з каростаю —
Лосік зноў падпёк інтарэс:
— Хоць кароткая, д'ябал, ды тоўстая,
Пэўна, смаліць, як той абрэз.
— Ух, аддача! Якому шыціку,—
Паліцай у раготцы шчырэў,—
У плячо садане — і з капыцікаў!
Трэба ногі стаўлядь шырэй...
Не ўнімаўся і Лосік з гаворкаю:
— Глянуць — ворчык вісіць на гарбе.
I патроны — як ладныя морквіны...
Толькі ж мала ix нешта ў цябе.
— А вось тут — два падсумкі з абоймамі, —
Трыхан раптам аж зазлаваў.—
Хоць французскі трафей, моц забойная —
Вунь да той сасны — напавал.
Зноў аціхлі: заела Лосіка —
Ашчацініўся, нібы тхарок,
Бо якраз ён і быў недарослікам,
Пра якога казаў Трыханок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x