Васіль Зуёнак - Вызначэнне

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Вызначэнне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вызначэнне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вызначэнне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага i душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, i таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі.

Вызначэнне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вызначэнне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І людзі аднойчы пачуюць!..
Мы свету ўсяму відны:
Для Бруклінаў i для Мачулішч —
І сонца, і зоркі адны...

Ад зорных войнаў залогам
Сэрцы свае мы кладзём.
Як Млечным Шляхам — дарогай
Да зорак пяшком ідзём.

ХЭЛОЎ, БІЗНЕС!

Дзяды і прадзеды казалі «Добры дзень»,
Дабра жадаючы на добрую сустрэчу.
«Паклон» і «Прывітанне!..» — У людзей
Заўсёды ўсё было па-чалавечы.

«Здарова, браце!» — бацька мой гукаў,
Каб на здароўе быў сусед багаты.
А хто знаёмства з Езусам шукаў —
Яшчэ казаў і «Пахвалёны ў хату»,..

Нямала зычных воклічаў i тут,
Яны такія ж, як i ў нас прыблізна.
Але праз тлумны прывітанняў гуд
Мне чуецца адно: «А як твой бізнес?»

Калі ты ў сіле і ідзеш у рост:
Працэнты наганяеш на працэнты —
Усе ляцяць з вітаннямі наўпрост,
Каб ветліва абставіць канкурэнтаў.

Той за руку трасе, як цягне трос:
Аж на нагах не ўстоіш — захістае,
Калі ж жанчына ты i спраўны бос —
Дык чмокне ў шчочку i сваю падставіць.

Той коціцца — абдымкі наразлёт:
Здаецца, задушыць гатоў, бамбіза...
A заўтра будзе ўсё наадварот:
На языку i на абліччы — лёд,
Бо ты ўжо труп, бо прагарэў твой бізнес...

Вітаюцца — як запускаюць трал,
Каб выцягнуць улоў за пацалунак,—
Такі аднакалейны рытуал,
Такі адналінейны накірунак...

«Хэлоў! — Як бізнес?», тое ж i «Здароў!» —
Амерыканскі афарызм крылаты.
І перад ім — ні блізкіх, ні сяброў,
І «Добры дзень» — як «Бізнес вам у хату».

КРОПЛЯ

Упала кропелька чырвоная на дол —
I ножык, бог кухонны, не заўважыў,
I нават палец заўтра не адкажа:
То быў парэз ці гэта быў укол,—
I нехта пройдзе за святочны стол,
Пакіне шумна след свой нехлямяжы,
I ў бруд затопча кроплю, i наляжа
На закусь пад размовы пра футбол...

Бязгучна ўпала кропелька крыві
I не сказала: «Тайну но гняві...»
Яна маўчала, як маўчыць сусвет,
A ў ёй крычала будучыня наша:
Мільён галактык, сонцаў i планет
Упала ў небыццё з крывавай чашы...

З НЕАДАСЛАНАГА ПІСЬМА

Жыву ў цяпле, табе пакінуў восень,
Але і тут, на гэты бок зямлі,
Усё ў табе злілося, як у лесе,
Гукаюць родны бераг караблі.

Юнацтва май, і жнівень мацярынства,
І снежань крыўд,— усё, усё з табой,
Мая і супрацьлегласць, i адзінства,
Мой радасны і мой пакутны боль,

Мая свабода i мая няволя,
Мой жаўранак над свежаю раллёй,
Маіх дарог расстайная таполя
I поле гравітацыі маёй.

* * *

Я на гэтым сусветным базары,
Як у сівер на золкім юры,
I апора адзіная зараз —
Голас твой,— гавары, гавары...

Цераз моры i кантыненты
Ён ляціць — як надзеі птах,—
Што міністры i што прэзідэнты,
Што яму гэты блазенскі жах

Перад чынам i перад кар'ерай,
Перад шанцам плюхнуцца ўніз,—
У яго ёсць свае намеры:
Прыляцеў i сеў на карніз,

Потым скокнуў i крыльцамі ў шыбу
Пазваніў i пачаў шчабятаць,—
I якія граніцы маглі быць,
Каб стрымаць яго i пераняць?! —

Калі ён так спяшаўся, так верыў,
Што пачую, вазьму на руку:
— Гаварунчык, разбойнічак шэры,
Пашапчы i дыхні на шчаку...

Затрапечацца сэрца, заные:
Дзе там песні блукаюць мае?
Як там займішчы нашы грыбныя?
Што там шпак на бярозе пяе?..

Адляцеў? Ах, прабач, што забыўся
Там жа час адлятаць, сапраўды...
Я прашу: паспяшайся, не збіся
І на сэрцы развей халады.

Вось табе спадарожнік адданы —
Голас мой...
І пайшлі стрымгалоў,
І ляцяць над сівым акіянам
Два крылатыя птахі дамоў...

* * *

Асенняе шматкроп'е журавоў
Злятае ў вечнасць са старонак неба,
Пакінуўшы шматзначна без правоў
Пражыты дзень, як парастак без глебы.

А заўтрашні? Як прачытаць яго?
Хто разгадае тайныя пісьмёны,
Што праступаюць з дальніх берагоў,
Тым развітальным крыкам заімглёных?

Мінулае рукі не падае,
А будучае дзесьці за вякамі.
Апошні клін у небе растае,
Жыццё маё смяротна рассякае...

* * *

І грэх, здаецца, не такі вялікі —
Ці гэткае ўчыняе белы свет,—
А ўсё ўваччу празаікі-заікі
І гаманкі — да прыкрага — паэт...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вызначэнне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вызначэнне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вызначэнне»

Обсуждение, отзывы о книге «Вызначэнне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x