І людны ты, i адзінокі,
Змяшаў народ, ды не з'яднаў.
Хто ты i дзе твае вытокі? —
Душа не знае ні адна.
Якога племені i роду? —
Hi міфаў, ні былін, ні саг.
Ёсць, кажуць, статуя Свабоды,
Ды ў факеле агонь зачах...
БЯРОЗКІ НА ЧАЦВЁРТАЙ АВЕНЮ
Бярозкі на Чацвёртай авеню,
З якога вы павыбеглі агню?
Адкуль уратаваліся і ўсе,
Бяздомныя, паселі на страсе?..
І чую, як бярозкі з вышыні
Мне шэпчуць: «Ты на пас, браток, зірні
Ад гáры мы ўжо дыхаем ледзь-ледзь,
Не тое каб шумець ды зелянець...
Лісцінкі — як на пальцах палічыць,
Сціскаюць стан бетонныя лычы.
Каб не яны, даўно б цераз карніз
Зляцелі ад жыцця такога ўніз...»
Хто ж домаўласнік той ці домаўпраў,
Што вас зняволіў i да рук прыбраў?
«А вось ён, у басэйне, як мядзведзь,
А мы над ім павінны тут шумець,—
Зацеяў на страсе дамашні рай
І зацягнуў з пяці бярозак гай...»
Што ж, ясна мне: машэннік альбо туз
З прыродаю наладжвае саюз,
Здароўе папраўляе, што ад спраў
І чорных махінацый падарваў...
Эх, каб не чортаў суверэнітэт,
Цябе я спёр бы з неба, прайдзісвет!..
Шкада, што не магу... Таму крычу
Бярозкам: «Плюньце ў твар свайму хрычу,
Злязайце да мяне! Змяцём брыду —
Я вас у гай над Начай завяду.
Там з вамі я перазнаёмлю ўсіх —
Ад мурашоў да зайцаў i ласіх.
А з дрэвамі вы самі ў добры час
Шаптаць пачнеце — зразумеюць вас.
Грыбы і ягады пачнеце гадаваць,
Каб і мяне калі пачаставаць...»
...Ідуць за мной бярозкі — след у след...
Калі паедзем? Тэта наш сакрэт.
Заставы ўсе, таможні абагнём...
Сюды ж — i фота нават не прышлём!
Сёння на кожнага жыхара планеты
прыходзіцца ўсяго толькі 25 птушак
i ажно 3 тоны выбуховых рэчываў
(у трацілавым эквіваленце).
З газет
«Хопіць, напартызанілі,
Кубы, В'етнамы, Танзаніі!» —
Раскашуйся, планета, у зацені:
Ракетнымі засадзілі лясамі,
Паясамі нейтроннымі падперазалі —
«Ёсць рэчы важнейшыя за мір»,— сказалі
Атамныя дызайнеры,
Дыназаўры цывілізацыі.
Ёсць, зразумела, важнейшыя —
Для вас, для сейфа з мільярдамі...
І што вам да нейкай
Вясенне-клейкай
Гаркавай алешыны,
На якой гняздуецца салавейка,
Што вам песня яго, калі з пагардаю
Мроіце: свет да крыла вашага
Мегатоннаю бомбай падвешаны...
Дваццаць пяць птушак?
І мала?!
На кожнага абарыгена?
Сантымент едзе на сантыменце!
Сумненняў рой умомант патушым,
Дзікунскія выправім гены,—
Радуйцеся і трыумфуйце, душы:
Ёсць на кожную з вас
Выбуховы трохтонны запас
У трацілавым эквіваленце!
Во гэта — музыка,
Гэта рот,
Калі грымне ў касмічным ашчэры!
Хай потап, хай сусветны пераварот
І хаос дажыццёвай эры,—
Толькі б рабскае племя,
Быдлячы род
Адпрэчыць
Ад камуністычнай веры!
— Спыніцеся, паны! —
Крылу я.—
Гісторыю не павернеш:
Не кабыла каўбойская,
Каб зацугляць i прышпорваць...
І зямля за мной:
— Хоць маўчу —
Я —
адзіная ў вас,
І няма таго зерня,
Каб пасеяць і зноў я вырасла
На палетках міжзорных.
Мы згаджаемся з ёй:
Ёсць і ў нас найваяшейшыя рэчы,
Толькі мір перад імі — не пятак на размен.
І не бомбай пазначаны лес чалавечы.
«Мір, свабода i роўнасць!» —
Палымнее на нашых сцягах.
Не ступені крылатых ракет —
Салаўіныя песні на дванаццаць кален
Абуджаюць нам вольны шлях.
Птушка ў сэрцы
І сонца ў руках!
Гісторьіка-геаграфічная антыбалада
Плыў бяздомны Калумб Хрыстафор,
Плыў — атожылак Іудзеі,
Плыў, бо чуў начамі ад зор:
Ёсць зямля — Хрыстафора надзея.
Распіналі вяхры на крыжах,
Нібы ветразь па мачце, Калумба.
Плыў i плыў — праз голад і жах,
Плыў — да мэты сваёй паглумнай.
Плыў i плыў, каб адкрыць неўспадзеў
«Новы свет» на дарозе індыйскай.
І адзначылі інкі той дзень
Чорнай плямай на сонечным дыску.
Але ўсё ж да «крылатых пірог»
Выплывалі індзейцаў пірогі
І наіўна верылі: бог
Пасылае гасцей да пapoгa...
Читать дальше