Васіль Зуёнак - Вызначэнне

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Вызначэнне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вызначэнне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вызначэнне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага i душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, i таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі.

Вызначэнне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вызначэнне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяне ўначы разбудзіць ураган,
Што па-жаночы — Глорыяй — завецца,
I ў нейкі чорны, нібы смерць, прагал
Мой светлы сон раптоўна абарвецца.

A ў гэтым сне быў Дзмітрый Кавалёў,
Паэт з душой крынічнай. I спаткацца
Нам выпала вось так — між каралёў
I між міністраў самых розных нацый —

Вось гэтых, Аб'яднаных, што ў хаўрус
З'яднаць i нам, паэтам, не ўдалося.
З-пад нашай Веткі — рускі беларус —
Ён прыклад даць хацеў уласным лёсам...

I хоць пагрозы раздзіраюць свет,
Ды сёння ў кволым i наіўным свеце,
Як гаварыў яшчэ адзін паэт,
Пануе стылы цар — пануе вецер.

Вось ён ідзе, віхурыцца, ляціць —
За кожную секунду сорак метраў...
А я не сплю — мне іншы смерч карціць,
Што выбухнуць імкнецца з іншых нетраў.

І пестуюць яго, i па суду
Ён не праходзіць між забойцаў брудных,
Падкормку ў яслі з долараў кладуць —
Па дваццаць пяць мільёнаў у секунду...

Амерыка, ты Глорыю ўсур'ёз
На трагедыйны п'едэстал узносіш.
А ты не бачыла нявыплаканых слёз
Тых мацярок, што ў полымі галосяць?

Ты лічыш за трагедыю, што ток
Не паступае сёння ў халадзільнік,
Што вецер збіў страху i знёс флагшток,—
А ты па мінным полі не хадзіла?..

Тады пакінь крычаць пра валуны,
Пра дождж,
што ўтульнасць патрывожыў тлумам,
Б'юць у Хатыні памяці званы —
Дык памаўчы. Тут лепш адно — падумаць.

АБ CIMBAЛAX

A. Е. Гурыновічу

Ёсць сімвалаў шмат у будынку ААН.
Галоўны (зямлі суцяшэнне) —
Сячэ паралелі мерыдыян,
Нібыта кругі мішэні.

Нібыта хтосьці ўзяў пад прыцэл
Усе кантыненты агулам...
Ды міру галінка ў добрай руцэ
Абдымкамі свет агарнула.

На гэты сімвал, планета, глядзі
Ды нішчы ваенныя базы...
А побач — сімвал яшчэ адзін,—
Яго не раскусіш адразу.

Трохколерна пляма паўзе па сцяне —
Бела, чырвона i чорна...
А як гэта ўсё пагражае вайне?
Пакутам людскім незлічоным?..

Адзін дыпламат перагледзеў тамы
I знак напалову разважыў:
Белыя — захад, чырвоныя — мы...
А плямы, што свецяцца сажай?..

Не змог адказаць ён... А як тады мне
Расчомацца з гэтай акрасай?
Ці то катаклізму, пароль па сцяне,
Ці то — чалавецтва расы?..

Такі, выходзіць, і сімвал, як свет,—
Расплывісты і размыты.
Хаосам назваў гэту з'яву паэт
I плюралізмам — палітык.

Вось ён — з чарговай прамовай ідзе —
Славесных баёў гладыятар,
Рыбку лавіць у мутнай вадзе
Спец i вялікі аматар.

Знешне трыбун, а знутры блюдаліз,—
Ён сімвала гэтага варты:
Яму i патрэбен якраз плюралізм —
Бясформнасць ідэй і партый.

Такія ў аддзяку за харч і пітво
Хто ў хоры цягне, хто сола.
Машну набіваюць — і што ім твой
Свет недакладны і кволы?

Пішчыць у вушах тым, хто ўкраў парасё
І ён — як «Лавіце зладзея!..» —
Крычыць:
«Плюралізм!» — і плюе на ўсё
Спраўляючы баль Асмадзея.

Метал i працэнты — вось вера, i бог,
І сімвал, i просьба на твары:
Прадасца да цэнта — купіце яго,
Не грэбуйце танным таварам!

Купляюць усё i ўсё прадаюць,
Каб лад зберагчы заляжалы,—
Ракеты над светам злавесна ўстаюць,
І сыкаюць вострыя джалы.

Ды грозна ўзнімае планета кулак,
І пад імжой плюралізму
Сонца ўзыходзіць — адзінства знак
Міру і сацыялізму!

І сімвал савецкі
народам шляхі
На пляцы ААН вызначае:
«Перакуём на лемяхі
Мячы!» —
I пакончым з мячамі!

НЬЮ-ЙОРКУ З ПРЫЧЫНЫ ЗНАЁМСТВА

Стаіш на далані каменнай,
Сам, як спічастая скала.
Звісае смог, равуць сірэны,
Нябёс — хаця б на паўкрыла...

Яны з паштовак, небаскробы,
Ляцяць узнёсла, лёгка так...
А я пачуўся з імі побач,
Як той распляснуты пятак...

Ты ганарышся Уол-стрытам —
Што значыць: вуліца-сцяна,—
А ты скажы: людзям адкрыта
У вочы ці глядзіць яна?

Не чуў я штосьці... Толькі знаю:
Яе нутро — як чортаў вір,—
Kaго закруціць, хто ўсплывае,
І ўсіх гняце адзін кумір.

Імя яму — вялікі бізнес.
І ў ім вялікіх не зашмат,—
Да ix, уверх, паўзі, грабіся...
А хто каму тут родны брат?

Перагрызуць гарляк, як моркву,
Загоняць у банкруцкі хлеў,—
Не быў бы, містэр, ты Ньо-Йоркам,
Калі б характар іншы меў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вызначэнне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вызначэнне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вызначэнне»

Обсуждение, отзывы о книге «Вызначэнне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x