Васіль Зуёнак - Вызначэнне

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Вызначэнне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вызначэнне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вызначэнне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага i душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, i таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі.

Вызначэнне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вызначэнне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З ПАДСІТКА «МІНІ-МІНЫ»…

...У прыёмнай камісіі

І не грыз ён навуку,
І бацькі не дацэнты:
Па мячы добра стукаў —
І прайшоў у студэнты.
Хоць дэкан і ўпіраўся,
Хоць кагосьці і лаяў,
Ды, нарэшце, паддаўся:
— Ах, любоў,— яна злая! —
Асабліва такая —
Да славутага спорту:
Тут сам бог не ўтрывае —
Тут залічыш і чорта!..

...На семінары па абмену вопытам

Ці то сход, ці то бяседа —
У кантору зазірні:
П'е суседка да суседа —
Старшыня да старшыні.
Брыгадзір ідзе ўпрысядку,
Выбівае з ботаў дух.
Навакол даяркі гладкай
Вывіваецца пастух...
I адзін — як цень, вядома,—
Галоўбух глядзіць на свет:
Па артыкуле якому
Пройдзе сённяшні банкет?..
Запявае гэты клопат
Песняй зычнаю свінар...
...Так над назвай «Новы вопыт»
Закрываўся семінар.

З ПАДСІТКА «МІНІ-МУЗЫ»...

...У творчай камандзіроўцы, альбо канспект нарыса пра леснікоў

Аб'ездзіўшы аб'езд,
Абшарыўшы абшары,
Каб зняць сталічны стрэс,
Да леснічоўкі шпарым.

«Сталічнай» — ні на зуб
Не суліць леснічоўка:
Аб'ездчык — сам, як дуб —
Нясе на стол «кустоўку».

А побач — шась пад гляк
Кіндзюк, прапахлы хвояй,
Кумпяк, як той смаляк —
Аж высмяг пад страхою.

Каўбаска ў пяць кругоў
З патэльні прэ аблогай.
А булак, пірагоў!
А ягад, а грыбнога!..

— Дзе ёсць ён,— я крычу,—
Рай, лепшы ад ляснога?!
Такога, брат, харчу
Не ўбачыш ты i ў бога.

Як бог, аб'ездчык лье,
Я п'ю, як бог, вядома.
I ўсе мне тут свае,
Я ў лесе — нібы дома!...

Аб'ездчык — з берагоў,
Мяне ж — не валіць змога.
А жонка — i таго,
I гэтага, i тога...

Смяецца: «Муж нядуж...»
А я, брат, не шманаю:
Цягну свой творчы гуж —
Я «матар'ял» збіраю!

НА ЮБІЛЕЙНЫМ ПАРОЗЕ

Вось і ты, нібы кліент
У цырульні слова:
Юбілейны рэцэнзент
Навастрыў аловак.
Ходзіць ззаду i вакол,
Злёгку бровы хмурыць:
Да якіх бы гэта школ
«Падагнаць натуру»?
Так паголіць, падстрыжэ
Кудзер пакручасценькі —
За Гамера даражэй
Станет для сучаснікаў!
Шыпне шыпрам раз i два,
Падшмальцуе хібы —
І ўжо там, дзе галава,
Грыўка свеціць німбам.
Намякне, што і медаль
Быў бы да аблічча —
Тут і ў класікі амаль
Сам сябе залічыш.
А пасля і на банкет
Прыйдзе першай скрыпкай,
Будзе ўзносіць твой абед
З тостамі ў прысыпку.
Тут i чорт но давядзе,
Хто ў якой выгодзе:
Ён — як рыбіна ў вадзе,
Ты — як муха ў мёдзе…

НА ДЗЕНЬ АД'ЕЗДУ

Я ў лес на развітанне не пайшоў:
Хор адгавораў ледзьве не ахрып,
Дый сам надоены пытаўся ў мурашоў:
«Чаму пад шыгаллем там засядзеўся грыб?..»
Я но пайшоў... А ўчора дожджык быў,
Няхай сабе і кволенькі зусім,—
Мабыць, на дзень ад'езду мне грыбы
Па родных баравінах церусіў...
Я не пайшоў. А з раніцы ўваччу:
Чырвона падасінавік гарыць,
Як светафор — спыніцца і адчуць:
«Куды ты едзеш, дурань, без пары...»
Вунь з-пад лісця лісічак ланцужок
Гатовы напярэймы сігануць,
А ў верасовы глянеш беражок —
Таўстушкі там — на зайздрасць сагану.
З імхоў вылазяць на паўгалавы,
Ільсняцца, нібы тыя кумпякі,
Правэнджаныя духам баравым,
Чарнявыя, як смоль, баравікі...
Я ў лес на развітанне не найшоў —
З надзеяй, што ўзрасце ён у цане:
Няхай сваёй удачы не знайшоў —
Грыбная казка застанецца мне.

ПАД ЦЕНЕМ КАМЕННАГА ЛЕСУ

Лісткі з амерыканскага блакноту

ШТО ЎЗЯЦЬ

Што мне запомніцца на гэтым двары?
У калодцы бярозавай два тапары.
Церабілі на пару, цясалі на пару —
Вянцы смалістыя ім да твару.
Жменька зярнят — прынада нясушкам,
Ля іх — верабей, праныра-зладзюяжа:
Схопіць, ускочыць на градку дроў —
Бы кроплю глыне:
— Будзь здароў!
— Будзь здароў!..
Багі чысціні: рукамыйнік стары
Ды венік... Здаецца, i ўсё на двары.
А што мне ўзяць
з двара гэтага ў свет?
На жоўтым пясочку мамін след.

У НОЧ УРАГАНУ ПА IMEHI ГЛОРЫЯ

Мяне разбудзіць вецер незямны,
Прадказаны, паказаны, фатальны,—
Taм — што ўвысь шыбуюць валуны,
Так! — што дождж сячэ гарызантальна.

За тыдзень каментатары крычаць —
Ахрып дынамік, змогся тэлевізар:
З кватэры не вылазь, хоць i смяльчак,
I не хадзі, крый божа, па карнізе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вызначэнне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вызначэнне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вызначэнне»

Обсуждение, отзывы о книге «Вызначэнне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x