Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зайграй, бацька, арол сізы!
Няхай я заплачу,
Няхай сваю Украіну
Я йшчэ раз пабачу;
Хай паслухаю яшчэ раз,
Як мора іграе.
Як дзяўчына пад вярбою
Грыца заспявае;
Хай яшчэ раз усміхнецца
Сэрца на чужыне,
Пакуль ляжа ў чужу землю,
Ў чужой дамавіне!

С.-Пецярбург
1839

ІВАН ПАДКОВА [13] Падкова Іван — гістарычная асоба, важак запарожскіх казакаў у 2-й пал. XVI ст. Вядомы паходамі супраць турак. Пакараны смерцю ў Львове ў 1578 г. Звесткі пра яго ўдзел у марскіх паходах гістарычнымі дакументамі не пацверджаны.

В. I. Штэрнбергу

І

Было калісь на Ўкраіне —
Гарматы равелі;
Было калісь — запарожцы
Панаваць умелі!
Панавалі, здабывалі
I славу і волю,—
Мінулася: засталіся
Магілы на полі.
Ой, высокія магілы
Ля долаў-байракаў,
Дзе казацкае спіць цела,
Спавіта кітайкай.
Ой, высокія магілы
Чарнеюць, як горы,
Ды пра волю ціха ў полі
З ветрамі гавораць.
Сведка прадзедавай славы
З ветрам размаўляе,
А касу ў расу нясе ўнук,
За імі спявае.

Было калісь на Ўкраіне —
Гора танцавала,
Журба ў шынку мёд-гарэлку,
Як ваду, смактала.
Было калісь добра жыці
На той Украіне...
Дык успомнім, можа, сэрца
Хоць трохі спачыне.

II

Чорна хмара з-за Ліману
Неба, сонца крые;
Сіне мора дзікім зверам
То стогне, то вые.
Дняпра вусце затапіла...
«Нуце, хлопцы-брацці,
На байдакі! Мора грае —
Хадзем пагуляці!»

Высыпалі запарожцы —
Ліман чоўны ўслалі.
«Грай жа, мора!» — заспявалі,
Пайшлі пенай хвалі;
Кругом хвалі, нібы горы,—
Ні зямлі, ні неба.
Сэрца млее, казакам жа
Таго толькі й трэба —
Плывуць сабе ды спяваюць;
Рыбалка лятае;
Атаман стаў на сам-перад,
Вядзе, куды знае.
Пахаджае ўздоўж байдака,
Гасне люлька ў роце;
Пазірае сюды-туды —
Дзе та быць рабоце?
Закруціўшы чорны вусы,
За вуха чупрыну,
Падняў шапку — чоўны сталі.
«Няхай вораг гіне!
Не ў Сінопу [14] Сіноп — турэцкі горад на беразе Чорнага мора. , атаманы,
Панове-малойцы!
А у Царград [15] Царград — цяперашні Стамбул. да султана
Паедзем у госці!»
«Добра, бацька-атамане!» —
Кругом заравела.
«Дзякуй жа вам!» Надзеў шапку,—
Ізноў закіпела
Сіне мора. Ўздоўж байдака
Ізноў пахаджае
Пан атаман ды на хвалю
Моўчкі паглядае.

С.-Пецярбург
1839

ГАЙДАМАКІ [16] Гайдамакі — удзельнікі народнага паўстання на Украіне супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскай шляхты. У паэме Шаўчэнкі адлюстраваны адзін з самых драматычных момантаў гэтай барацьбы, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Калііўшчыны (1768 г.).

Паэма

Васілю Іванавічу Грыгаровічу [17] Грыгаровіч Васіль Іванавіч (1786—1865) — канферэнц-сакратар Акадэміі мастацтваў, прымаў удзел у выкупе Шаўчэнкі з прыгону.

на памяць 22 красавіка 1838 года

Ідзе ўсё, мінае — і краю не мае...
Дзе ж яно прапала? Скуль яно прыйшло?
I дурань, і мудры нічога не знае.
Жыве... умірае... Адно зацвіло,
Другое завяла, навекі завяла...
Пажоўклае лісце вятры разняслі,
А сонейка ўстане, як перш уставала;
Чырвоныя зоры, як і перш плылі,
Паплывуць і потым... I ты, белаліцы,
Па сіняму небу выйдзеш пагуляць;
Выйдзеш паўзірацца ў жалабок, крыніцу,
Ў бяскрайняе мора і будзеш зіяць,
Як над Вавілонам, над яго садамі [18] Як над Вавілонам, над яго садамі... Вавілон — сталіца старадаўняга Вавілонскага царства (Азія). Яе «вісячыя сады» на штучных тэрасах былі вядомыя на ўвесь свет.
I над тым, што будзе з нашымі сынамі.
Ты вечны без краю!.. Люблю размаўляць,
Як з братам, з сястрою, размаўляць з табою,
Спяваць табе думу, што ты ж нашаптаў.
Парай мне яшчэ раз, дзе дзецца з журбою?
Я не адзінокі і не сірата я:
Ёсць у мяне дзеці, ды дзе іх падзеці?
Пахаваць з сабою? — Грэх: душа жывая!
А можа, лягчэй ёй будзе на тым свеце,
Як хто слёзы-словы тыя прачытае,
Што яна так шчыра калісь вылівала,
Што яна цішком так над імі рыдала.
Не, не пахаваю, бо душа жывая!
Як сіняе неба — няма яму краю,
Так душа пачатку і краю не мае.
А дзе яна будзе? — Пашто разважаць!!
Успомні ж хто-небудзь, успомні хоць зрэдку,—
Без славы свет гэты цяжка пакідаць.
Успомніце, дзяўчаты, вам трэ ўспамінаць!
Яна вас любіла, ружовыя кветкі,
I пра вашу долю любіла спяваць.
Пакуль сонца ўстане — спачывайце, дзеткі,
А я памяркую, важака дзе ўзяць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.