Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кася бегае па лесе,
Бегае, галосіць,
То кляне свайго Івана,
То плача, то просіць.
Выбягае на узлессе;
Зірнула навокал
Ды ў яр... бяжыць... сярод ставу
Стала адзінока.
«Прымі, божа, маю душу,
А ты — маё цела!»
Бух старчма ў ваду!.. Пад лёдам
Глуха забурлела.

Чарнабрыва Кацярына
Знайшла, што шукала.
Дзьмухнуў вецер па-над ставам —
I следу не стала.

То не вецер, то не буйны,
Што дубы ламае;
То не гора, не ліхое,
Што маці ўмірае;
Не сіроткі тыя дзеці,
Што мамка ў зямельцы,
Слава добрая й магіла
Для іх застанецца.
Як дакучаць злыя людзі
Малой сіраціне,—
Вылье слёзы на магілу —
Сэрцайка спачыне.
А таму якая доля,
Доля засталася,
Каго бацька і не бачыў,
Маці адраклася?
Байструку што засталося?
Хто з ім загавора?
Ні радні той, ні хаціны;
Шляхі, пяскі, гора...
Панскі тварык, чорны бровы...
Нашто? Каб пазналі!
Выпесціла, не схавала...
Бадай палінялі!

V

Ішоў кабзар да Кіева,
Сеў спачыць з дарогі.
З ім, абчэплены вузламі,
Павадыр убогі.
Ля яго дзіця малое
Дрэмле, як нядбае,
А стары кабзар тым часам
Ісуса спявае.
Хто йдзе, едзе — не мінае:
Хто — праснак, хто — грошы;
Хто старому, а дзяўчаты
Шэлег механошы.
Падзівяцца чарнабрыўкі —
I босы і голы.
«Дала,— кажуць,— вочкі, броўкі,
Ды не дала долі!»

Едзе шляхам да Кіева
Шасцярнёй карэта,
А ў карэце пан і пані,
Багата адзеты.
Апынуліся ля старцаў —
Пыл густы злягае.
Пабег Янка, бо з аконца
Рукою махае.
Дае пані Янку грошы,
Дзівуецца пані,
А пан глянуў... адвярнуўся...
Распазнаў, паганы,
Пазнаў чорныя ён бровы
I карыя вочы...
Пазнаў бацька свайго сына,
Але ўзяць не хоча.
«Як завуць?» — пытае пані.
«Янка».— «Какой милый!»
Коні рушылі, а Янку
Абсыпала пылам...
Палічылі, небаракі,
Што дасталі, ўсталі,
Памаліліся на сонца,
Пайшлі шляхам далей.

С.-Пецярбург
1838

***

Ой вы, думы, мае думы,
Цяжанька мне з вамі!
Нашто сталі на паперы
Сумнымі радкамі?..
Што вас вецер не развеяў
Ў стэпу да астатку?
Што вас гора не прыспала,
Як сваё дзіцятка?..

Бо на свет вас беды на смех
спарадзілі,
Палівалі слёзы... Што ж не затапілі,
Не вынеслі ў мора, не размылі ў полі?..
Не пыталі б людзі, што ў мяне баліць?
Не пыталі б, за што праклінаю долю,
Чаму мне маркотна? «Нечага рабіць!» —
На смех не сказалі б...

Кветкі мае, дзеці!
Нашто ж я кахаў вас, нашто даглядаў?
Ці заплача сэрца адно на ўсім свеце,
Як я з вамі плакаў?.. Можа, і ўгадаў...
Можа, знойдзецца дзявоча
Сэрца, кары вочы,
Што над думамі заплачуць —
Большага не хочу...
Адну слёзку з вачэй карых —
I... пан над панамі!..

Ой вы, думы, мае думы,
Цяжанька мне з вамі!..

За карыя вачаняты,
За чорныя бровы
Сэрца млела, смяялася,
Вылівала мову;
Вылівала як умела,
За цёмныя ночы,
За вішнёвы сад зялёны,
За ласкі дзявочы...
За стэп буйны, за магілы,
Што на Украіне,
Сэрца млела, не хацела
Спяваць на чужыне...
Не хацела ў снезе, ў лесе
Казакоў грамаду
З булавамі, з бунчукамі
Збіраць на параду...
Няхай душы казацкія
На Ўкрайне лунаюць —
Там шырока, там вясёла
Ад краю да краю...
Нібы воля, што мінула,
Днепр шырокі — мора,
Стэп і стэп, равуць парогі,
I магілы — горы.
Там радзілася, гуляла
Казацкая воля;
Там татарамі ды шляхтай
Засявала поле,
Засявала поле трупам,
Пакуль не астыла...
Спачыць легла... А тым часам
Вырасла магіла,
А над ёю арол чорны
Сторажам лятае,
I аб ёй жа людзям добрым
Кабзары спяваюць.
Што тварылася, спяваюць
Сляпцы-небаракі,—
Бо кемлівы... А я... а я
Толькі ўмею плакаць,
Толькі слёзы за Ўкраіну...
А слова — няма ўжо...
А за гора... Ды цур яму!
Хто яго не знаў жа!..
А надта той, хто глядзіцца
На людзей душою,—
Пекла яму ў гэтым свеце,
А на тым...

Журбою
Не наклічу сабе долі,
Калі так не маю.
Няхай злыдні жывуць тры дні —
Я іх захаваю,
Захаваю змяю люту
Каля свайго сэрца,
Каб і вораг не пабачыў,
Як гора смяецца...
Няхай думка, як груган той,
Лётае ды крача,
А сэрцайка салавейкам
Шчабеча ды плача
Цішком — людзі не пабачаць,
То й не засмяюцца...
Не ўцірайце ж мае слёзы —
Няхай сабе льюцца,
Хай чужое паліваюць
Поле днём і ночай,
Пакуль поп той не засыпле
Чужым пяском вочы...
Вось яно як...
А рабіць што?
Журба не паможа.
Хто ж зайздросціць сіраціне,
Карай таго, божа!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.