Вольга Гапеева - Няголены ранак

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Гапеева - Няголены ранак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Няголены ранак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Няголены ранак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа сама аўтарка, пісаць вершы, седзячы за сталом, у яе не атрымліваецца — яны "лезуць у галаву", калі яна едзе ў аўтобусе або куды-небудзь спяшаецца. Ёй не вельмі падабаецца той "цэтлік", які суправаджае тэрмін "жаночая літаратура" — быццам гэта нешта другаснае, але, на думку Вольгі, літаратурная грамадскасць да асэнсавання гэтага "пакуль не дарасла".

Няголены ранак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Няголены ранак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

+

Д мае чоў
оўг ся дзі плы лых нах ней
ія ме цы гру лі ў цёп дало тваіх

+

чырвоны чалавечак носіцца за голубам
хоча злавіць яго
і распавесьці пра коціка з калыханкі
якую сьпявае мама
калі нікога няма побач

+

вазьму гэты камень памерам з кулак
і разаб’ю аб твае вершы
аскепкамі ж напішу паэму
пра тое што калісьці тут было маё сэрца

+

буду рабіць гарбату
ў адзін кубак класьці сем лыжак цукру
а ў іншы дадаваць солі
калі ты не ў маім доме
нават калі ты не ў маім доме
няхай табе будзе салодка

+

прымусовае шчасьце раздавалі ўчора
на нейкай там штрасэ
да мяне падышлі і сказалі
у вас такія няправільныя вочы вазьміце сабе кавалак
я прынесла яго дадому паставіла ў шафу
інструкцыю не прачытала
а аказалася
зь ім трэба было жыць

+

Хутка восень
Іржу
Дастаю з шафы
Мы ідзем на шпацырку
На табе вянок з летніх красак
Ты яшчэ так далёка
Маё вечнае лета
І казытлівае лісьце
Тваіх пацалункаў
Я зьбіраю для сушкі
Каб узімку імі лячыць сваё беднае горла

+

такі непрыкметны
чырвоны матыль
на чырвоным драконе

+

Раніца у якой не існуе нічога апроч тваёй сьмерці
калі ты паміраеш не са мной
з кімсьці іншай
разрывае мяне на кавалкі
і парваную
прымушае жыць далей
калі так ня хочацца

+

маленькі поні катае маленькіх дзяцей
за грошы
што плацяць бацькі ягонаму гаспадару
але іх ўсё адно не хапае
каб кожны дзень есьці салодкую моркву
таму на вячэру сёньня
маленькі поні будзе есьці сухую траву

я не падобна да поні і да маленькіх дзяцей не
падобна
можа я морква
а можа трава
якую ты перажоўваеш ужо каторы год

быў час калі я ня ўмела чытаць
і гэта рабіла мама
тады ў кніжцы было напісана
што
маленькі поні катае маленькіх дзяцей
проста так

+

МАНІФЭСТ вершаў

Вершы бываюць розныя.

Яны бываюць высокія і ня вельмі. Жанчыны і ня

вельмі.

Вершы таксама растуць, але паліваць іх ня трэба, яны

ня дрэвы, а Вы не вада.

Каб верш вырасла ці вырас іх трэба калыхаць.

Трапляюцца некаторыя вершы без нагі ці рукі, але

тужыць ня трэба, іх можна адрасьціць, як яшчаркі,

што губляюць свае хвасты, а потым зноўку іх

знаходзяць.

Праўда ў некаторых вершаў так ніколі і ня

вырастаюць крылы, альбо вырастаюць і

адвальваюцца. Напэўна ім не хапае кальцыю ў

арганізьме, ці што?

Але гэта ўсё потым.

Спачатку верш трэба злавіць.

Вершы... яны разьбягаюцца, гуляюць у хованкі,

маскіруюцца пад прозу і ўсё такое.

Таму лепш узяць з сабой сачок.

Самі яны чапляцца ня стануць, толькі калі бяжыш ці

едзеш куды, яны разам з ветрам асядаюць на валасах,

шчакох, застаюцца на табе як на ветравым шкле, тады

толькі пасьпявай іх запісваць.

У нерухомым стане складаней, прынада.

Вершы-драпежнікі будуць радыя кроплі

крыві, ласуны - тоненькаму струменьчыку мёду,

што зьбягае з лыжкі назад у слоік..

А потым іхнія трупікі (калі іх назьбіраецца і ня будзе,

дзе захоўваць) можна прыбіць да папяровых старонак,

выдаць кніжку і будуць у вас свае могілкі.

Хаця ёсьць іншыя падыходы і больш падрабязныя

клясыфікацыі, згодна зь якімі вершы таксама людзі і

занадта блізкія кантакты зь імі могуць выклікаць

аргазмічны або шызафрэнічны стан.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Няголены ранак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Няголены ранак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Михаил Успенский - Про Шишмарева да Гапеева
Михаил Успенский
Народное творчество (Фольклор) - Вольга и Микула
Народное творчество (Фольклор)
Отзывы о книге «Няголены ранак»

Обсуждение, отзывы о книге «Няголены ранак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x