Стрэчанне. Кранае ранак
ледзяшовы метраном.
... Хто гіадвесіў абаранак
на галінцы за акном?
Певень! Бо няма вадзіцы:
не адліжныя Грамніцы.
Абараначак іскрыцца.
На Грамніцы — паўзіміцы.
Пойдзе стынь-мароз на злом.
Абаранак верціцца...
Лета хутка вернецца
у вясенні дом.
Новы Год на падыходзе.
У абноўленай прыродзе
я малюю — усур'ёз:
тата стаў як Дзед Мароз,
а Снягуркай сёння — мама.
На маім малюнку — Брама.
Пройдзе праз яе да нас
у вясёлы школьны клас
Новы Год, увесь кудлаты.
Для яго убор багаты
я зрабіла — Каляда.
Падышла пара святая:
калядую я, вітаю
з Днём Народзінаў Хрыста!
Будзе вера у народзе, —
перад Богам стане ў згодзе
беларусаў грамада.
Радаслоўе — з родных слоў!
Меў гучальнае найменне
кожны сейбіт пакалення.
Жыў Банэдак, Антулюк,
Анупрэй, ІОзюк, Сальвук.
З імі Домна i Праксэта,
Даміцэля i Ганэта.
З радаслоўным дрэвам
кожны стане — крэўным.
Каб карэнні не забыць,
крону звонкую любіць.
Прадзед мой Адамам зваўся.
Ён у Еву закахаўся.
I таму мой дзед-сталетак
гадаваў з дзесятак дзетак.
Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся,
за Параскаю Каруся,
Тэкля, Стэпка, Дамініся...
Просяць продкі: — Азірніся!
Маладзейшы дзедаў сын
называўся так: Юстын.
Ён таксама быў не зломак:
ёсць Ладзюк — яго патомак,
з ім Малання, Кляўда, Ганна...
Сваякоў лічу старанна:
бо радні вядзецца змена
аж да сёмага калена.
A дачушкі-балбатушкі
навастрылі свае вушкі:
— Ну a ў нас каленцаў шэсць.
Род наш зможа падужэць?
Мама кажа: — Новы год
ваш папоўніць карагод!
Не бывае ў нас наветра
без лагодненькага ветра.
Не люблю я скразняка,
сухавея, свяжака,
скавыша з-пад нетраў,
буралома, шквала...
Для пагоды зла нямала.
Лес — вятрам завала.
Ураган там прападзе,
сівер абнядужыць, —
i віхура, злая бура
сцежкі не скалюжыць.
Зберагу я пушчу, гай,
бор, сасняк, сосоннік,
хвойнік, ельнік...
Лес — наш рай!
Будзе кронным
Родны Край!
Трэба для народу
многа кіслароду.
На праспекце ж сэрца ные:
газы выхлапныя.
Дзе падзецца ад смуроду?
Мы гатовы да паходу:
скажам «Не!» грузавіку
i павернем на раку,
каб набраў там у балоны
птушак, зёлак перазвоны.
I тады аж на балкон —
будзем чуць — плыве азон.
Трэба для народу
многа кіслароду!
Не ў спадобу
Каню шыны...
Дайце Коею ка-ню-шы-ны!
Ен любіў яшчэ авёс.
Хто б авёс яму прывёз?
I прыходзіцца Kaню
скубці ў лузе цішыню.
Хай жуюць машыны
зношаныя шыны.
Мураву, паўстань-траву
Я з Ярылам сам нарву.
Накармлю я Коніка.
А зайграе сонейка, —
высвеціць манета
рысы сілуэта:
а там Коні,
нашы Коні
з ваярамі
у пагоні.
У мяые такая справа:
заблудзіўся i стаю.
Злева — дуб, сасонка справа.
Страху ў пушчы не ўтаю.
Як знайсці дамоў сцяжыну?
Смела прамінуў ажыну.
Лоб у лоб — бярлога-клець,
а з яе бурчыць мядзведзь.
Дуб маўчыць. Я за сасонку:
будзь, сасонка, за заслонку!
На ратунак выйшаў Вожык,
перадаў арэхаў кошык:
— Чуеш Рэха? У бары
толькі з Рэхам гавары.
Рэха ў лесе не начуе.
Крыкні — i цябе пачуе.
Typ — турыст?
Не, Бык вандроўны:
Тураў ведае, Турэц...
Першабытны Тур — чароўны.
Продкі ведалі: мудрэц!
Не турбуе без нагоды,
князя Тура не турне...
Ад яго — усе паходы
называюцца турнэ.
У Туроўлі, у Турыйску
туру-вежу бадане.
На турнірах Тур прапіску
меў i ў дальняй старане.
Хочаце знайсці Быка?
Пачакайце трошкі:
рожкі
у маладзіка
гэта Тура рожкі.
Паглядзеў на два алоўкі.
Хто з ix сёння самы лоўкі?
Першы — лепшы. Робіць круг
па паперы белай.
A другі, нібы хірург,
тыкае нясмела.
Читать дальше