Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА, Жанр: Поэзия, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наш беларускі народ мае добрае сэрца, але нямашака добрага даводу: ён прывыкшы, каб яго папхнуць, панукаць, а тады ён возьмецца з усяе сілы. Хоць са стыдом трэба прызнацца, што на добрыя рэчы трэба прынукі, а на благія дык людзі самі як мухі да мёду ліпнуць. Калі ў нас задумалі адкрыць гарадское вучылішча і на гэта патрэбна было 500 рублёў грошай, дык іх збіралі, збіралі дый далі пакой, а як быў у нас у Валожыне на Пранцішка кірмаш, дык нашы дзве казённыя манаполькі ўтаргавалі чуць не паўтары тысячы рублёў у адзін дзень.

А трэба ведаць, што ў нас такіх вялікіх кірмашоў у гаду пяць і што кожны чацвер — торг, гдзе за п’янымі няма як павярнуцца [38] 10. «Наша ніва», 1909, 5 лістапада. .

Дом у Валожыне дзе нарадзіўся і доўгі час жыў Стары Улас Рукапіс верша - фото 9 Дом у Валожыне дзе нарадзіўся і доўгі час жыў Стары Улас Рукапіс верша - фото 10

Дом у Валожыне, дзе нарадзіўся і доўгі час жыў Стары Улас.

Рукапіс верша Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа - фото 11

Рукапіс верша Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа - фото 12

Пашпарт Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа - фото 13

Пашпарт Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа Пашпарт Старога Уласа На гэтым месцы ў вёсцы - фото 14

Пашпарт Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа На гэтым месцы ў вёсцы Шашэльгішкі Літоўская ССР - фото 15

Пашпарт Старога Уласа.

На гэтым месцы ў вёсцы Шашэльгішкі Літоўская ССР калісьці стаяла хата Старога - фото 16

На гэтым месцы ў вёсцы Шашэльгішкі (Літоўская ССР) калісьці стаяла хата Старога Уласа, у якой пісьменнік жыў з 1934 года і памёр у 1939 годзе.

Надгробак Старога Уласа Вёска Сужаны Літоўскай ССР Побач ахоўнік магілы А М - фото 17

Надгробак Старога Уласа.

Вёска Сужаны Літоўскай ССР. Побач ахоўнік магілы А. М. Курчэйка.

11

Каля нас сенажаці балотлівыя, і сена з іх возяць зімой, а цяперашняй дарогай дастаць яго нельга, дык нашая скаціна галадае надта на адной саломцы [39] 11. «Наша ніва», 1909, 3 снежня. .

1910 год

1

Перад святам у маёнтку Пяршаі ў лоўчага Браткоўскага згарэла гумно і хлеў.

Падрад ад купца на возку дрэва да берага ўзяў у нас Б-і і гэтым адняў у нашага брата апошнія заробкі [40] 1. «Наша ніва», 1910, 21 студзеня. Падпісана ініцыяламі С. У. .

У нас на самую куццю шаснаццацілетні хлапец — сын удавы Гарасімчыхі хацеў перарубаць на свята дроў, але, паслізнуўшыся, упаў з паленам на лёд; палена ўдарыла яго па галаве і забіла на месцы. Бедная нешчаслівая матка разбіваецца з плачу, ды і суседзі яго шкадуюць, бо добры быў хлопец [41] 2. Там жа. Месца дадзенай падзеі—«в. Ганчары Віленскай губерні Ашмянскага павета». .

2

«Думаем за морам, а смерць за плячыма»

Павёў гаспадар каня паіць, а конь брыкнуў і падковай разбіў яму галаву [42] 3. «Наша ніва», 1910, 4 лютага. Месца падзеі — «в. Ганчары Віленскай губерні Ашмянскага павета». .

«Праспаў бядак ногі»

Адзін хлапец, запаліўшы восець, лёг каля печкі пагрэцца дый так моцна заснуў, што і не чуў, як папёк сабе ногі. Калі давядзецца падлячыць яго, то ўсё ж такі астанецца бядак на ўсё жыццё калекай [43] 4. Там жа. .

«Бядуй не бядуй, а за працу бярыся»

Сёлетняя зіма не вельмі цікавая і шмат каму ўжо далася яна ў знакі, бо да гэтага часу саўсім не было снегу і ездзілі ў калёсах; часта праходзіў дождж — вада вылівалася, замярзала, і рабілася тады страшэнная слізгота. Шмат пакалечылася коней і жывёлы.

Цяпер падсыпала крыху снегу, дык лягчэй будзе прывезці дроў з лесу дый сена з балоціны [44] 5. Там жа. Допіс з Валожына. .

«Канец свету, бо не ўскрэсла прасвету»

Каля нас ходзяць чуткі, што сёлета будзе канец свету. Кажуць, што будзе ісці нейкая «камета з хвастом», каторая зачэпіць нашу зямлю і сатрэ яе ў парашок. Людзі старыя так кажуць: «Усім стала нягодна, цяжка жыць — хіба прыйдзе ўжо нейкі канец!» I праўда: няма дабра на свеце. Пайшла нейкая нянавісць: адзін аднаго ў лыжцы вады ўтапіў бы, адзін аднаго паляць, забіваюць; людзі парабіліся горш звяроў. Даўней гэтага не бывала, а цяпер дзень у дзень пачуеш: то на дарозе чалавека затаўклі, то на полі, то сам на сябе рукі налажыў. I канца няма — ажно неяк страшна робіцца… [45] 6. Там жа. Да гэтай нататкі дадзена наступнае рэдакцыйнае тлумачэнне: «Канца свету ад каметы не будзе — вучоныя людзі гэта ўжо растлумачылі. Але добра было б, каб скарэй прыйшоў іншы свет — лепшы; а то нейкі туман пайшоў па гасударстве, неяк як бы гніе жыццё, а людзі святлейшыя і рукі апусцілі. Трэба з гэтым гнойным жыццём ваяваць чым льга! Самі сабе людзі найгоршыя ворагі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x