Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА, Жанр: Поэзия, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7

У наша мястэчка ўжо трэці раз даведуецца пажар. Гэтым разам згарэла «на далу» 5 яўрэйскіх дамоў з усімі прыбудоўкамі і сяліба гаспадара Марціна Карабана, але не ўся, бо ў яго асталіся гумно і хата, а хлявы і свіран пайшлі з дымам — і гэта ўсё з рукі благога чалавека. Але гэтым разам, здаецца, не павінна ўвайсціся за штуку, бо злавілі аднаго малайца з сяла Бурнейкі Міхася Палешчука, як ён, падсмаліўшы хлеў у далавога яўрэя, уцякаў у поле. Гэта малады хлапец, і яму трэба было сёлета станавіцца на прызыў; быў у Пецярбурзе і там, мусіць, навучыўся гэтай штукі; ён цяпер сядзіць у Ашмянах у клетцы і бадай што ўжо адтуль яго не выпусцяць.

Нядаўна людзі добрай волі рабілі тэатр на бяднейшых пагарэльцаў, і адбываўся ён у скарбовым свірне праз два вечары. Сабралі шмат грошай, бо кожны ішоў паглядзець не столькі з цікавасці, сколькі з ахвяры.

У гэтым часе быў у сваім маёнтку Валожын дзядзічны пан граф Тышкевіч, і да яго прыходзілі з просьбамі ўсе пагарэльцы, і ён кожнаму памог патроху. Добры гэта пан, не такі, як другія. Толькі кажуць, што яго справы дрэнна стаяць, быццам яго «лападэнты» ўвялі ў кабалу, з каторай яму трудна выкруціцца. Цяпер ён намагае ўсё лесам, але і лес ужо вельмі перапаласкаўся. Цяпер то яшчэ ёсць уволю і дроў, і бярвення, але, паждаўшы, не будзе ані з чаго будаваць хатаў, ані тапіць чым у печах. Хіба будзем ставіць будынкі з гліны, а тапіць торфам, бо гэтага багацця каля нас уволю, толькі трэба ўмець, як за яго ўзяцца [35] 7. «Наша ніва», 1909, 24 верасня. .

8

Лета ў нас было вельмі дажджлівае, і людзі баяліся неўраджаю, а некаторыя варажылі голад. Але пад канец стала пагода і ўсё збожжа добра пазбіралі — як жыта, так і аўсы, ячмені і льны. Бульбу цяпер капаць дык надта добра, бо яна сухая, без пяску, не так, як у мокрую восень, калі яе трэба выбіраць з гразі дый яшчэ студзіць у кулакі, бо часам бывае і мокра, і холадна. Хоць, праўду кажучы, каля нас на бульбу завідны год, у адных яе процьма, а ў другіх саўсім няма, а гэта дзеля таго, што адзін садзіў яе па высокіх месцах, дык таму і ўрадзіла, а другі па нізкіх, то ў яго і прапала. Збожжа то, каб не зграшыць, было добрае, сена маем зялёнае, і многа яго, канюшына толькі рэдка ў каго ёсць, бо яна нешта з зімы кепска павыходзіла. У нас усё наракалі, што кепскае насенне было, бо каля нас яе на насенне мала кідаюць, а купляюць па таргах, дык другі, купіўшы якой травы, рад, што танна, а тым часам после вырасце адзін верабейнік.

Хоць каля нас і ўраджай, але скаціна саўсім танная, затое дык мяса ў цане: фунт сала свінога 12 капеек, бараніны 10 капеек, масла 30 капеек, а гэта ж мястэчка! [36] 8. «Наша ніва», 1909, 8 кастрычніка.

9

10 вёрст ад Валожына ёсць вялікае сяло Дубіна, і чутно аб ім далёка-далёка. Мае яно, мусіць, са 300 хат, ёсць там і манаполька, і карчма. Народ вельмі паганы, самыя п’яніцы і зладзеі: не то што на дварэ нічога не пакінь, але і з будынку павыцягваюць. У прошлым гаду дык выцягнулі ў Янука Палоўскага з пуні сячкарню, дык яна і прапала. У кудраўскага лесніка Максіма пазнімалі калёсы з восяў. А пабіць каго, дык гэта ў іх нават мода: няхай будзе толькі хто на каго злы або другі папросіць, дык нападуць ці на полі, ці на дарозе і забіваюць да паўсмерці. Трэба каго абараць, пабіць або і падсмаліць — ідзі ў Дубіну, там усё гэта знойдзеш. Але няма чаго дзівіцца: яны маюць вучыцеля, каторы не дае ім добрага прыкладу.

Нядаўна тутэйшыя злодзеі на 8 хурманках уночы ўкралі з Кавалёўшчыны 60 коп гонтаў і развезлі па полі па ямах, ды цяпер смяюцца і хваляцца, што надта мудра ўправіліся.

Бедныя, цёмныя людзі! Калі ж і да іх загляне сонца ў ваконца? [37] 9. «Наша ніва», 1909, 15 кастрычніка.

10

На ўсходняй часці нашага мястэчка ёсць ладны ўзгорак, на каторым жыве, пасяліўшыся, бацюшка. Гэты ўзгорак пачынаецца ад мястэчка агародам, а канчаецца невялікім курганом паміж двух дарог, і там, як відаць, былі некалі могілкі. Якія яны былі, аб гэтым ніхто з нашых старых не помніць, і нямашака ніякага аб іх успамінку. Яшчэ за нашай памяццю на сярэдзіне таго курганчыка стаяла маленькая каплічка, пасля стары бацюшка яе прыняў і на тым месцы паставіў чыгунны крыж. Цяпер зямля пакрысе абвальваецца, і адтуль выпадаюць людскія косці: галёнкі, скабы, чарапы, і валяецца гэта ўсё па дарозе, гдзе ходзяць і ездзяць людзі і ганяюць скаціну. Смутны і прыкры гэты выгляд, каб гэтак людскія косці валяліся ў паняверцы. Ці мы гэтак крэпка здзічэлі, ці гэтая праклятая цемната пазасланяла нам вочы, што мы не можам праглянуць на свет божы? Ці ж гэта ўжо не знойдзецца ў нас добрага чалавека, каторы б заняўся гэтай справай? Тут не трэба вялікага кошту і трудоў, тут трэба толькі добрай ахвоты. Спярша трэба пазбіраць і пазакапываць у зямлю косці і аблажыць дзёрнам з бакоў гэты курганок, і хоць крыху абгарадзіць, хоць бы па тры плацінкі, каб скаціна не абсоўвала дзёрну, пакуль ён не зрасцецца — вось і ўсё!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x