Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА, Жанр: Поэзия, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2

Валожын (Віленскай губерні Ашмянскага павета) — гэта звычайнае беларускае мястэчка, якіх многа ёсць у нашым краю; дзве часці яўрэяў, а трэцяя часць хрысціянаў, больш праваслаўных; калісь было больш католікаў, а рэшта уніяты, але пазней касцёл забралі на цэркву, і зрабілася больш праваслаўных. У нас жыве земскі, следавацель; ёсць воласць, аптэка, дзве манаполькі; ёсць 4 вучылішчы, у тым валасное рамеснае, гдзе вучаць плесці кошыкі. Гарэлку ў нас смаляць усё больш і больш. Нядаўна адзін мужык быў у гасцях у свайго брата, парабка ў фальварку Шапавалы, ды так нарэзаўся спірту, што і дамоў не даехаў: дарогай памёр.

На свята быў сход, хочуць адкрыць сельскі банчок. Рэч вельмі добрая [30] 2. «Наша ніва», 1909, 16 красавіка. .

3

У чацвер 11 юня ў нас была вялікая навальніца з грымотамі, і быў па каліву град; паводка папсавала гароды і пожні, а на полі, дзе крыху па ўзгорках, пазносіла пасевы і вельмі паразмывала нівы. Пярун забіў каля сяла Забрэззе двух чалавек, а ў нашым мястэчку ў гаспадара Васіля Мышлёна двое коні; у засценку Руднікі спаліў хату Янука Каляды, а ў вёсцы Рачаняты — дык тры гумны і свіран, і гэта ўсё ў адзін дзень. Хоць пажар і можна было ўгасіць, бо як ліў вялікі дождж, дык вада ляцела рэчкай і не трэба было яе ані насіць, ані вазіць, як гэта часта робіцца пры пажарах, але што ж, калі ў нас гэта праклятая цемната! Кажуць так: калі ўжо пярун запаліў хату, дык гасіць не можна; і стаяць, пазбіраўшыся, ды прыглядаюцца, як агонь скача з адной будыніны на другую. А іншыя кінуліся выносіць свае лахамоткі, хоць у тую старану і ветру не было. Адно толькі шчасце, што дождж, дык стрэхі былі мокрыя, а то ўся вёска пайшла б з дымам. Цяпер трудна будзе як пагарэльцам, так і гэтаму, што коні падбіла, бо ўсе яны бедныя. Хіба добрыя людзі памогуць… [31] 3. «Наша ніва», 1909, 25 чэрвеня.

4

Ужо трэцяя нядзеля, як пайшоў дождж, і кожны дзень ён усё сыпле, а вельмі патрэба пагоды, бо ўжо каля нас многа травы людзі панакашывалі, і яна мокне ў вадзе, а некаторую дык і зусім вада панесла. Найбольш накошана ў маёнтку Вішнева графа Храптовіча-Буценева; ва ўрочышчы Улавіна скошана дзесяцін са 300, ды ўсё на вялікай нізіне, і калі яшчэ гэтак будзе, дык усё прападзе.

Уночы з 23 на 24 юня быў пажар і згарэла тры дамы яўрэйскія і адзін хрысціянскі; казённая манаполька тры разы загаралася, але яе неяк загасілі, толькі гарэлка вельмі паглумілася, бо яе шмат патаўклі, а рэшту немаведама куды павыносілі. Яно бы, мусіць, гэтым не кончылася, бо надта вялікая гушча будынкаў, і быў добры вецер, але шчасце, што сажалка была пад носам з вадой, і людзі хутка сабраліся і вельмі добра ратавалі. Агонь пачаўся з хлева разніка Перскага з невядомай прычыны — кажуць, нехта падпаліў [32] 4. «Наша ніва», 1909, 16 ліпеня. .

5

Сёлетняе лета не скупіцца бурамі і грымотамі, каторыя нам робяць надта вялікую шкоду. Не забыліся мы яшчэ той навальніцы, каторая была 11 юня, аж тут якраз цераз месяц, 11 юля, у суботу пад вечар, ізноў праняслася страшэнная хмара з маланкамі і перунамі, каторыя білі разпораз, не перастаючы; людзі папалохаліся да паўсмерці і думалі, што ўжо настаў канец свету. Адзін пярун ударыў у валожынскую каталіцкую капліцу і па дроце ад званка ўляцеў усярэдзіну, дзе выдзер кусок сцяны і пайшоў у зямлю. Другі — ударыў у рабінаў дом, праз комін упаў у хату, рассадзіў там печ і, разбіўшы акно, вылецеў на двор, нікога не зачапіўшы. Трэці пярун спаліў у вёсцы Літве гаспадара Антона Карташэвіча, а ў вёсках Бітуці і Пяшкуры забіў па кані.

Каля Лебедзева пярун спаліў два засценкі; у фальварку Батурах у гумне пасэсара Вайсборда пярун аглушыў трох мужчын і адну бабу; мужчыны ў скорасці адышлі, а баба яшчэ хварэе: ёй заняло мову.

Каля нас цяпер бадзяюцца шалёныя сабакі. Нядаўна гэтакі сабака пакусаў у ляснічага пана Праневіча ўсіх свіней, і немаведама, ці яны не пашалеюць. Хоць у нас і дае ад гэтага нейкія зёлкі Грышка М., але яны не кожын раз памагаюць. Трэба бадзячых сабак сцерагчыся і зніштажаць, бо могуць нарабіць шмат бяды [33] 5. «Наша ніва», 1909, 23 ліпеня. .

6

27 юля (ліпня) ізноў быў у нас пажар. Згарэла 10 яўрэйскіх дамоў; праўда, што блізка ўсе яны багатыя, але гэтакае няшчасце, як пажар, трудна перанесці кожнаму. Дамы былі застрахованы, але дабытак дамовы ўвесь прапаў, бо каб гэта было ўдзень, дык скарэй чалавек хопіцца ратаваць, і напачатку шмат лягчэй агонь утушыць; але запалілася ў самы глухі сон, а 2-ой гадзіне ночы. Пакуль людзі сабраліся, агонь ужо добра разгуляўся і трудна было даступіцца. Найбольш страты меў фельчар I. Шварц, бо каля яго пачало гарэць; бадай усё згарэла, а шкода, бо гэта добры чалавек і прытым небагаты. Пажар пачаўся ад хлева купца А. Поляка. Кажуць, што нехта падпаліў, бо ў тым гаду ён два разы запальваўся. Ёсць такія подлыя людзі-зверы, што для свайго інтарэсу так страшна губяць другіх. Пажарная дружына слаба памагала, няма ніякага парадку: усе камандуюць, а ніхто не слухае [34] 6. «Наша ніва», 1909, 6 жніўня. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x